Рэвалюцыя і контррэвалюцыя


Плініё Карэа дэ Алівейра

Рэвалюцыя і контррэвалюцыя

Sociedade de Defesa da Tradição,
Familia, Propriedade – TFP
Polonica-Lithuanica
Прадмова

З вялікай зацікаўленасцю, прыемнасцю і асабістай карысцю я прачытаў іспанскае выданне твору праф. Плініё Карэа дэ Алівейры, падпісанае аўтарам з выразамі вялікай прывязанасці і павагі, за што я прафесару Плініё вельмі ўдзячны.

“Рэвалюцыя і контррэвалюцыя” з’яўляецца майстэрскім творам, навука якога павінна шырока распаўсюджвацца, дзеля таго, каб пранікнуць у сумленні не толькі тых, што лічаць сябе сапраўднымі католікамі, але – я сказаў бы нават больш – у сумленні ўсіх людзей добрай волі. Апошнія павінны ўзяць з гэтай кнігі тую праўду, што збаўленне можна знайсці толькі ў Езусе Хрысце і яго Касцёле; а першыя павінны адчуць сябе ўцверджанымі і ўмацаванымі ў сваёй веры, а таксама псіхалагічна і духоўна ўстойлівымі на дзеянне хітра прадуманага працэсу, які выкарыстоўвае шмат каго з іх як наіўных дурняў альбо “спадарожнікаў”.

Наватарскі аналіз рэвалюцыйнага працэсу пададзены ў гэтай кнізе бязмерна ўражвае, дзякуючы свайму рэалізму і глыбокаму разуменню гісторыі, пачынаючы ад заняпаду канца сярэднявечча, ідучы далей праз неаязычніцкі рэнесанс і псеўдарэфармацыю, жахлівую Французскую рэвалюцыю ажно да атэістычнага камунізму.

Аўтар не абмяжоўваецца выключна знешнім аналізам гісторыі. Дзеянні чалавека і рэакцыі, якіх датычыць гэты аналіз, тлумачацца таксама ў святле псіхалогіі чалавека, як індывідуальнай, так і калектыўнай. Урэшце трэба прызнаць, што існуе хтосьці, хто кіруе гэтай глыбокай і сістэматычнай дэхрысціянізацыяй.  Чалавек сапраўды схільны да злога – пыхай і неўтаймаванай фантазіяй – але калі б не было кагосьці, трымаючага лейцы згаданых неўпарадкаваных тэндэнцый і спрытна іх каардынуючага, тады яны б не выклікалі настолькі сталага, эфектыўнага і сістэматычнага дзеяння, якое ў сваім трывалым працягу карыстаецца ўзлётамі і ўпадкамі, выкліканымі супрацівам і натуральнай “рэакцыяй” процілеглых сілаў.

У дадзеным творы прадказваецца, хаця і з вялікай асцярожнасцю ў прагнозах, у выглядзе гіпотэзы, далейшая магчымая эвалюцыя рэвалюцыйнай, а потым контррэвалюцыйнай дзейнасці.

Твор утрымлівае шмат трапных сацыялагічных, палітычных, псіхалагічных і перспектыўных назіранняў, з каторых шмат якія заслугоўваюць асобнага апрацавання. Многія з іх выкрываюць хітрую тактыку, што спрыяе Рэвалюцыі, а таксама тую тактыку, што магла б і павінна быць стасаваная ў паўсюднай контррэвалюцыйнай стратэгіі.

Увогуле я адважуся сцвердзіць, што гэта прарочы твор, у найлепшым сэнсе гэтага слова. Ён павінен вывучацца ў касцёльных установах вышэйшай адукацыі, каб прынамсі эліта цалкам усвядоміла прыгнятаючую рэчаіснасць, пра якую – я ўпэўнены –  яна не мае яснага ўяўлення. Гэта спрычынілася б да выяўлення і выкрыцця “карысных ідыётаў” і “спадарожнікаў”, сярод якіх можна ўбачыць прадстаўнікоў Касцёла, што дзейнічаюць нібы самазабойцы, паводле правілаў, накінутых ворагам. У выніку вывучэння твору, гэтая група “ідыётаў” – прыхільнікаў Рэвалюцыі, магла б у значнай ступені знікнуць.

Другая частка кнігі дасканала тлумачыць прыроду Контррэвалюцыі, яе адважную і наступальную тактыку, якую контррэвалюцыянеры павінны выкарыстоўваць, адначасова пазбягаючы эксцэсаў і іншых неадпаведных паводзінаў.

У апісанай сітуацыі насоўваюцца сумнівы, ці Касцёл мае сапраўдную “стратэгію”, у такой ступені, як Рэвалюцыя. Можна знайсці шмат “тактычных” элементаў, дзеянняў і ўстановаў, але здаецца, што яны функцыянуюць ізалявана, без разумення цэласнасці. Паняцце Контррэвалюцыі і ўсведамленне, што Контррэвалюцыя з’яўляецца дзеяннем, магло б аб’яднаць разрозненыя элементы і павялічыць пачуццё супрацы ў Касцёле.

Я прагну павіншаваць рух TFP (Tradition, Family, Property) з наяўнасцю заснавальніка ўзроўню праф. Плініё. Я прадбачу шырокае развіццё і будучыню, поўную кнотррэвалюцыйных поспехаў для TFP, чаго жадаю ўсёй душой.

Заканчваючы, сцверджу, што дух, у якім напісаны гэты твор, выклікаў у мяне вялікае ўражанне: гэта дух глыбока хрысціянскі, перапоўнены гарачай любоўю да Касцёла. Гэтая кніга ўяўляе сапраўдную кладзезь хрысціянскай мудрасці. Узрушвае адкрыццё ў свецкім чалавеку нагэтулькі сардэчнага набажэнства да Маці Езуса і нашай Маці. Мы, няпэўныя як і ўсе ў заўтрашнім дні, у малітоўнай паставе ўзносім нашай вочы да ўзнёслага трону Марыі, Каралевы Ўсясвету...Просім, каб Найсвяцейшая Дзявіца прыняла гэты сыноўскі падданчы акт, дар любові і выраз абсалютнай веры ў яе трыюмф.

А. Анастазіё Гуцьерэз, CMF

Рым, 8 верасня 1993
Свята Нараджэння Маці Божай

Айцец Анастазіё Гуцьерэз, CMF з’яўляецца адным з найбольш вядомых кананістаў Каталіцкага Касцёла.
Нарадзіўся ў Буэнос-Айрэс, у Аргентыне, у 1911 г. А. Гуцьерэз з’яўляецца грамадзянінам Іспаніі, стала жыве ў Рыме на працягу апошніх 50 год.
У Рыме атрымаў ступень доктара кананічнага права ў Папскім Латэранскім універсітэце. Пазней выкладаў на факультэце кананічнага права дадзенага ўніверсітэту, дзе быў прызначаны дэканам.
А. Гуцьерэз служыў як “peritus”[1]  падчас II Ватыканскага Сабору, і на працягу доўгага часу быў асістэнтам кардынала Лараона ў Кангрэгацыі ордэнаў. Ён таксама з’яўляецца заснавальнікам Institutum Juridicum Claretianum у Рыме.
Удзельнічаў у працах камісіі, якой было даручана выпрацаваць новы кодэкс кананічнага права, а зараз з’яўляецца кансультантам у наступных ватыканскіх дыкастэрыях: Кангрэгацыя ўсходніх цэркваў, Кангрэгацыя клеру, Кангрэгацыя інстытутаў асвячэння жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця. Таксама з’яўляецца кансультантам у Пантыфікальнай Радзе па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў – найважнейшы касцёльны орган па кананічных справах.
Нядаўна А. Гуцьерэз стаў пастулятарам у працэсе кананізацыі каралевы Ізабэлы Касцільскай.

Уступ да польскага выдання[2]

З вялікім задавальненнем я адказаў на просьбу, напісаць некалькі словаў да чытачоў першага польскага выдання Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі. Прагну зазначыць, што ў часе сваёй доўгай барацьбы дзеля абароны хрысціянскай цывілізацыі, надаючы заўжды асаблівую ўвагу яе калысцы – Еўропе, я жыва цікавіўся дарагім для мяне польскім народам, які я лічу двакроць абдораны Божаю Абачнасцю.

Двакроць абдораны, паколькі па-першае, ён адзіны ў сваёй каталіцкай веры (“Polonia semper fidelis”), па-другое, паколькі ён валодае стратэгічным тэрытарыяльным становішчам, размешчаны паміж Захадам і Ўсходам, што дае магчымасць адыграць вырашальную ролю ў справе навяртання Расіі і іншых суседніх народаў, дзе дамінуе ўплыў Праваслаўнай Царквы. Гэты народ, чыя гісторыя – дадам – поўная трагічных і хвалебных падзеяў, заўжды выконваў дзеля Хрысціянства службу вялікага значэння, як абарончы вал, высунуты для абароны ад нападаў ворагаў. Сталая барацьба, што вялася са шматлікімі непрыяцелямі, якія безупынна спрабавалі не толькі захапіць тэрыторыю, але таксама знішчыць найбольш каштоўнае для мясцовага люду, г.зн. каталіцкую веру, вымагала гераічнага высілку многіх пакаленняў. Асабліва трагічным фрагментам дзеяў Польшчы быў перыяд камуністычнай тыраніі, з рэшткаў якой польскі народ усцяж не можа цалкам вызваліцца. Хвалы надае яму ахвяраванне Рымскаму Касцёлу святых, дастаткова ўзгадаць св.Казіміра ці св.Станіслава Костку, а таксама шматлікіх гераічных абаронцаў хрысціянскай цывілізацыі. Напрыклад, калі ў 1655 г. у санктуарыі ў Чэнстахове, апошнія каталіцкія вернікі, што яшчэ бараніліся ад пратэстанцкага агрэсара, схіляліся да капітуляцыі, прыёр, А. Аўгустын Кардэцкі, прыняў рашэнне адмовіць у здачы фартэцыі, даючы пачатак цудоўнай і пераможнай абароне Яснай Гары і выцясненню ворага з Польшчы. Калі у 1683 г. мусульманская моц стаяла ля брамаў Вены пагражаючы ўсяму хрысціянству, кароль Ян III Сабескі павёў апрамененыя вайсковай славай хрысціянскія войскі да перамогі.

Аднак асноўныя праблемы, як унутраныя, так і знешнія, з якімі Польшча змагалася і змагаецца надалей, падобна як ўся Еўропа, на працягу амаль усёй сваёй гісторыі, з’яўляюцца наступствамі крызісу, што датычыць усяго хрысціянства і быў пачаты заняпадам сярэднявечча, гэтай “салодкай вясны веры”.

Нягледзячы на доўгатрываласць крызіс гэты не перастаў паглыбляцца, а condition sine qua non[3]  яго цэласнага разумення з’яўляецца усведамленне сабе, што ён закрануў усе пласты чалавечай супольнасці, а завалодаўшы розумам чалавека ўварваўся са сферы матэрыяльнай у сферу рэлігійную. Паступова удасканальваючыся, ён ператрываў ажно да сённяшняга часу, у якім яго творцы маюць у сваім распараджэнні непараўнальна больш магутныя сродкі ўздзеяння і спрабуюць сцерці з аблічча зямлі ўжо нешматлікія, тлеючыя пад попелам хрысціянскай цывілізацыі,  вуглі супраціву. Прыкладам нахабнасці, якой дасягнуў гэты крызіс, можа быць прававое прызнанне найскрайнейшых вычварэнняў у галіне маралі. Агул хрысціянства здаецца глыбока прасякнуты рэвалюцыйнай думкай і не будзе перабольшваннем сцверджанне, што чалавецтва ўжо не валодае дастатковымі сіламі, каб супрацьстаяць гэтаму жахліваму злу, якое нібы гангрэна пакрыла амаль усе народы, што складаюць хрысціянскі свет.

Нажаль мы не можам сцвердзіць, што Польшча ўяўляе сабой у гэтым выпадку выключэнне. Свабода, здабытая адначасова з так званым “банкроцтвам” камунізму прынесла з аднаго боку паляпшэнне эканамічных умоваў, але з іншага боку спрычынілася да сур’ёзнага заняпаду ў сферы маралі, праз некрытычнае перайманне ўзораў заходняга свету разам з усім тым, што ёсць у ім шкоднага.

Нягледзячы на тое, што свет надалей акунаецца у крызіс, я глыбока веру, падобна як і ўсе веруючыя і думаючыя людзі, што ў сумным клімаце сенняшняй рэчаіснасці, заблішчыць святло, што будзе гарантыяй перамогі хрысціянства. Менавіта гэтае святло, што ідзе з неба, было выражана ў пяці словах, прамоўленых Маці Божай у Фаціме, у 1917 г.: “Напрыканцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”. Трыюмф гэты будзе палягаць на рэстаўрацыі хрысціянскага парадку на зямлі, якая была прадказана вялікім марыйным апосталам – св.Людовікам Марыяй Грыньёнам дэ Манфор.

Без сумніву хаос, які паступова агортвае дзеі чалавецтва – абвяшчаючы, на маю думку, пераход з адной гістарычнай эпохі ў іншую – вымагае для іх правільнага аналізу духа кемлівасці, таму маючы на ўвазе неабходнасць адпаведнай інтэрпрэтацыі існуючай рэальнасці, я ахвярую польскім чытачам дадзеную працу, як прыдатны для правільнай арыентацыі інструмент. Бо для мяне няма большай мэты, чым служыць справе каталіцызму ў гэтыя дні поўныя няпэўнасці. Няхай Маці Божая Чанстахоўская, патронка Польшчы, захоча паблаславіць гэты высілак.

Сан-Паўла, май 1995



Частка I

Рэвалюцыя

Раздзел I

Крызіс сучаснага чалавека

Крызісы, што узбураюць сёння свет – крызіс дзяржавы, сям’і, эканомікі, культуры і г.д. – не ёсць нічым іншым як толькі разнастайнымі аспектамі адзінага фундаментальнага крызісу, полем дзеяння каторага з’яўляецца сам чалавек. Іншымі словамі, гэтыя крызісы маюць свае карані ў найглыбейшых праблемах душы, адкуль распаўсюджваюцца на ўсю асобу сучаснага чалавека і ўсе яго дзеянні.

Раздзел II

Крызіс чалавека Захаду і хрысціяніна

Перад усім гэта крызіс чалавека Захаду і хрысціяніна, г.зн. Еўрапейцаў і іх нашчадкаў, жыхароў Амерыкі і Аўстраліі. І мы будзем займацца ім у такой трактоўцы. Ён таксама ўплывае на іншыя народы ў такой ступені, у якім заходнія ўплывы іх агарнулі і ўкараніліся сярод іх. У выпадку гэтых народаў гэты крызіс сплятаецца з адпаведнымі праблемамі іх культуры і цывілізацыі, а таксама іх сутыкнення з пазітыўнымі альбо негатыўнымі элементамі заходняй культуры і цывілізацыі.

Раздзел III

Характарыстыка гэтага крызісу

Нягледзячы на глыбокія фактары, што робяць разнастайным гэты крызіс у залежнасці ад краіны, ён заўжды мае пяць асноўных характэрных рысаў.

1.Паўсюднасць
Гэта крызіс паўсюдны. Сёння няма народу, на які б ён не ўздзейнічаў у большай ці меншай ступені.

2.Цэласнасць
Гэта крызіс  цэласны. Гэта не шэраг крызісаў, што развіваюцца паралельна, але незалежна адзін ад аднаго ў кожнай краіне, узаемна звязаных паміж сабой менш альбо больш істотнымі аналогіямі.

Калі ў лесе выбухне пажар, тады нельга уяўляць яго як тысячу аўтаномных і паралельных пажараў адносна тысячы дрэваў, што стаяць паблізу. Цэласнасць з’явы пажару праяўляецца на жывым адзінстве, якім ёсць лес. Апроч таго вялікая хуткасць распаўсюджвання полымя вынікае з гарачыні, у якой безліч агеньчыкаў з розных дрэваў пераплятаюцца і памнажаюцца. Гэта ўсё дазваляе зрабіць з пажару ў лесе адзіны факт, што агортвае цалкам тысячы частковых пажараў, якія аднак адрозніваюцца сваімі характарыстыкамі[4].

Заходняе хрысціянства была адзіным цэлым, якое вырасла панад рознымі хрысціянскімі краінамі адначасова не паглынаючы іх. Крызіс адбыўся ў гэтым жывым адзіным цэлым, агортваючы ўрэшце увесь агранізм, у выніку злучэння гарачыні штораз больш шматлікіх лакальных крызісаў, якія на працягу вякоў безупынна пераплятаюцца і дапамагаюць адзін аднаму.  Наступствам гэтага працэсу стала тое, што хрысціянства, як сям’я каталіцкіх афіцыйна дзяржаваў  даўно перастала існаваць. Заходнія і хрысціянскія народы з’яўляюцца яе рэшткамі і сёння ўсе яны знаходзяцца ў агоніі ў выніку дзеяння таго ж самага зла.

3.Татальнасць
Маючы на ўвазе якую-небудзь краіну, гэты крызіс развіваецца на гэтак глыбокім узроўні праблемаў, што паводле самой сваёй сутнасці распаўсюджваецца альбо пашыраецца на ўсе ўлады душы, усе галіны культуры і ўрэшце на ўсе сферы чалавечай дзейнасці.

4.Дамінаванне
Гледзячы павярхоўна на падзеі нашых дзён, яны здаюцца хаатычнай блытанінай, якую немагчыма ўпарадкаваць. Паводле многіх аспектаў так і ёсць.

Аднак можна заўважыць глыбока задзіночаныя і моцныя выпадковыя аб’яднанні гэтак вялікай колькасці неўпарадкаваных сілаў, пры ўмове, што мы разглядаем іх з перспектывы вялікага крызісу, які тут аналізуецца.

Пад ціскам гэтых ашалелых сілаў заходнія народы выпіхваюцца ў кірунку такога стану, які набывае ва ўсіх іх аднолькавую форму і ёсць дыяметральнай процілегласцю хрысціянскай цывілізацыі.

З усго вышэйсказанага вынікае, што гэты крызіс нагадвае ўладара, якому служаць усе сілы хаосу у выглядзе карысных і паслухмяных прыладаў.

5.Працэс
Гэты крызіс не з’яўляецца нейкім відавочным ізаляваным эпізодам. Наадварот, ён з’яўляецца крытычным працэсам, што працягваецца ўжо пяць вякоў. Гэта доўгі ланцуг прычын і наступстваў, што ў пэўны момант выйшлі з вялікай сілай на паверхню, праявіўшыся ў найглыбейшых закутках душы і культуры чалавека Захаду, які выклікае наступныя канвульсіі, пачынаючы ад XV ст. Словы Пія XII аб хітрым і таямнічым ворагу Касцёла могуць быць трапна ўжытыя для апісання гэтага працэсу:

Яго можна знайсці паўсюль і сярод усіх; ён можа быць гвалтоўны і хітры. На працягу апошніх стагоддзяў ён спрабаваў зрэалізаваць інтэлектуальны, маральны і грамадскі расклад адзінства ў містычным целе Хрыста. Ён прагнуў натуры без ласкі, розуму без веры, свабоды без улады, а часам улады без свабоды. Гэта “вораг”, які штораз больш выяўляе сябе не саромеючыся: Хрыстус – так, Касцёл – не; потым Бог – так, Хрыстус – не; а ў канцы безбожны вокліч: Бог памёр, ды нават – Бог ніколі не існаваў! А цяпер ён спрабуе збудаваць структуру свету на фундаменце, каторы не вагаючыся можна акрэсліць як прычыну пагрозы, што вісіць над чалавецтвам: эканоміка без Бога, закон без Бога, палітыка безБога[5].
Гэты працэс нельга разглядаць як цалкам выпадковы збег прычын і наступстваў, што здарыліся нечакана. Ужо ад свайго пачатку гэты крызіс быў дастаткова моцны, каб актывізаваць увесь свой патэнцыял. І зараз ён мае дастаткова сілы, каб у часе апошніх канвульсій спрычыніць канчатковыя знішчэнні, што з’яўляюцца яго лагічным наступствам.

Падлягаючы ўплыву і будучы абумоўленым рознага паду знешнімі фактарамі (культурнымі, грамадскімі, эканамічнымі, этнічнымі, геаграфічнымі і інш.), ён ідзе шляхам, што нагадвае сінусоіду. Тым не меней ён не перастае развівацца ў кірунку свайго трагічнага канца.

А) Заняпад сярэднявечча
Ва ўводзінах мы накрэслілі галоўныя рысы гэтага працэсу. Цяпер можна дадаць пэўныя падрабязнасці.

У XIV в., у хрысціянскай Еўропе пачала адбывацца змена ментальнасці, а ў XV в. яна стала яшчэ больш заўважнай. Прага зямных прыемнасцяў сталася гарачым жаданнем. Забавы, штораз больш частыя і штораз больш урачыстыя, увесь час займалі розум чалавека. У строях, манерах, мове, літаратуры і мастацтве, назіраецца ўсё больш нарастаючы сум за жыццём, напоўненым раскошамі, што спрычынілася да прагрэсуючай дэманстрацыі фрывольных фантазій і мяккасці. Крок за крокам, павага і суровасць папярэдніх часоў гублялі сваю вартасць. Усе скіроўвалася да весялосці, павабнасці і святкаванню. Сэрцы людзей пачалі адрывацца ад ідэі пасвячэння, сапраўднага ўшанавання Крыжа, а таксама імкнення да святасці і вечнага жыцця. Рыцарства, раней адно з найвышэйшых увасабленняў хрысціянскай суровасці, стала схільным да рамансаў і сентыментальнасці. Літаратура аб каханні запаланіла ўсе краіны. Празмерная раскоша і вынікаючае з гэтага жаданне прыбытку распаўсюдзілася ва ўсіх пластах грамадства.

Пранікаючы ў інтэлектуальныя колы, гэты маральны клімат стаў прычынай выразнай дэманстрацыі пыхі ў замілаванні да раздражняльных і пустых дыспутаў, бессэнсоўных знаходак і адкрыццяў, а таксама глупай хвальбы эрудыцыяй. Пачалі ўшаноўваць старыя філасофскія плыні, якія калісці былі разбіты схаластыкай, а паколькі ранейшая дбаласць аб захавання цэласнасці веры расслабілася, гэтыя плыні вярталіся ў новым абліччы. Абсалютызм легістаў, што хваліліся веданнем рымскага права, падабаўся амбіцыёзным князям. І ў аднолькавай ступені, як сярод “вялікіх” гэтага свету, так і сярод “малых”, знікала ранейшая рашучасць ва ўтрыманні каралеўскай улады ў адпаведных ёй межах, падобна як за часоў св.Людовіка IX і св.Фердынанда Касцільскага.

Б) Псеўдарэфармацыя і рэнесанс
Гэты новы стан душы ўтрымліваў магутнаую, хаця і больш ці менш схаваную прагу усталявання ладу – цалкам адрознага ад таго, што дасягнуў свайго апагея ў XII і XIII вв.

Празмернае і часцяком маніякальнае замілаванне ў старажытнасці служыла сродкам выразу гэтай прагі. З тым, каб пазбегнуць непасрэднай канфрантацыі з ранейшай традыцыяй сярэднявечча, гуманізм і рэнесанс імкнуліся да адсоўвання Касцёла, звышпрыроднай і маральнай вартасці рэлігіі на другі план. Мадэль чалавека паводле ўзораў паганскіх маралістаў прапагандавалася гэтымі плынямі ў Еўропе у якасці ідэалу. Гэты тып, а таксама цывілізацыя і культура, што з ім звязаныя былі сапраўднымі піянерамі для хцівага, распуснага, скрайне свецкага і прагматычнага чалавека нашых часоў, а таксама матэрыялістычнай культуры і цывілізацыі, у якіх мы ўсё болей патанаем. Высілкі з мэтай увесці “хрысціянскі рэнесанс” не прывялі да знішчэння ў зародку тых фактараў, што прывялі да паступовага трыюмфу неапаганства.

У некаторых частках Еўропы неапаганства развілося не ведучы да фармальнага вераадступніцтва. Сустрэла моцны супраціў. Нават калі і запала ў душы людзей, не адважылася папрасіць іх – прынамсі на пачатку – каб фармальным чынам парвалі з верай.

Аднак у іншых краінах яно адкрыта атакавала Касцёл. Пыха і фрывольныя фантазіі, заспакаенне каторых складаюць прыемнасць паганскага жыцця, спарадзілі пратэстантызм.

Пыха спарадзіла дух сумніву, свабоду пошуку і натуралістычную інтэрпрэтацыю Святога Пісьма. Яна выклікала бунт супраць касцёльнай улады, што выражаны ва ўсіх сектах у выглядзе адмаўлення манархічнага характару Паўсюднага Касцёла, а канкрэтна, у выглядзе паўстання супраць папскай улады. Некаторыя з найбольш радыкальных сект адкідалі таксама тое, што мы маглі б назваць вышэйшай арыстакратыяй Касцёла, а менавіта біскупаў, яго князёў. Іншыя нават адмаўлялі іерархічны характар самога святарства, зводзячы яго да місіі простага народу, які лічылі сапраўдным уласнікам святарскай улады.

У маральнай плашчыне трыюмф фрывольнасці ў пратэстантызме быў пацверджаны шляхам скасавання цэлібату[6] духоўных і ўвядзенне разводаў.

В) Французская рэвалюцыя
Глыбокі ўплыў гуманізму і рэнесансу сярод католікаў пашыраўся безупынна ў Францыі, ствараючы наступныя прычыны ланцуга наступстваў.

Гэтая дзейнасць, якой спрыяла аслабленне веры сярод вернікаў, выніклае з янсенізму і іншых фактараў, што былі пакінутыя ў спадчыну Архіхрысціянскаму Каралеўству пратэстантызмам XVI веку, выклікала ў XVIII стагоддзі амаль паўсюдны заняпад маральнасці, фрывольую і павярхоўную мадэль уяўлення рэальнасці, абагаўленне зямнога жыцця, якія падрыхтавалі грунт для паступовай перамогі арэлігійнасці. Сумнівы, што датычылі Касцёла, пярэчанне боскасці Хрыста, дэізм і зачаткі атэізму былі этапамі гэтага вераадступніцтва.

Французская рэвалюцыя, як спадчынніца неапаганства і пратэстантызму, была дакладным адбіткам дасягненняў псеўдарэфармацыі. Канстытуцыйны касцёл[7], які яна спрабавала ўсталяваць, перад тым як патануць у дэізме і атэізме, быў спробай прыстасавання французскага Касцёла да духа пратэстантызма. Палітычны твор Французскай рэвалюцыі гэта нішто іншае, як перанясенне “рэформы” ў дзяржаўную сферу, якую найбольш радыкальныя пратэстанцкія секты выкарысталі ў сферы касцёльнай арганізацыі:
-          бунт супраць караля адпавядаў бунту супраць Папы;
-          бунт народу супраць шляхты адпавядаў бунту “касцёльнага народу”, вернікаў, супраць “арыстакратыі” Касцёла, духавенства;
-          абвяшчэнне суверэннасці народу адпавядала кіраванню вернікамі адпаведнымі сектамі.

Г) Камунізм
Некаторыя секты, што выраслі з пратэстантызму, пераняслі свае рэлігійныя памкненні непасрэдна ў палітычную сферу, рыхтуючы такім чынам дарогу рэспубліканскаму духу. У XVII в. Францыск Сальскі папярэджваў князя Савойскага перад яго рэспубліканскімі памкненнямі[8]. Іншыя секты пайшлі яшчэ далей, зыходзячы калі не з камуністычных у поўным значэнні слова, дык прынамсі з прэкамуністычных прынцыпаў.

З Французскай Рэвалюцыі вырас камуністычны рух Бабёфа. Потым з яшчэ больш жывога духа Рэвалюцыі выраслі школы ўтапічнага камунізму і так званы навуковы камунізм Маркса ў XIX в.

Што магло б быць больш лагічным? Натуральным плёнам дэізму з’яўляецца атэізм. Збунтаваная фантазія, нягледзячы на кволыя перашкоды на шляху да разводу, імкнецца сама сабой да свабоднай любові. Пыха, вораг усялякай вышэйшасці, атакуе апошнюю няроўнасць, гэта значыць маёмасную няроўнасць. Рэвалюцыйны працэс, упіваючыся марамі аб паўсюднай рэспубліцы, аб знясенні усялякай касцёльнай альбо цывільнай улады, аб ліквідацыі, пасля пераходнай дыктатуры пралетарыяту, любой царквы і самой дзяржавы – вядзе нас да варварства XX в., свайму апошняму і скрайняму твору.

Д) Манархія, рэспубліка і рэлігія
З мэтай пазбегнуць двузначнасці належыць падкрэсліць, што дадзеная праца не ўтрымлівае сцвярджэння, што рэспубліка па вызначэнні ёсць рэвалюцыйным ладам. Гаворачы аб розных формах праўлення, Папа Рымскі Леон XIII дакладна вызначыў, што “кожная з іх застаецца добрай, пакуль яна шчыра імкнецца да сваёй мэты, а менавіта супольнага дабра, дзеля якога грамадзкая ўлада усталявана.”[9]

Мы лічым рэвалюцыйнай кожную варожасць, што прынцыпова скіравана супраць манархіі і арыстакратыі, нібы яны з’яўляюцца формамі, нязгоднымі па сваёй сутнасці з чалавечай годнасцю і нармальным парадкам рэчаў. Гэты памылковы погляд быў асуджаны св. Піям X у яго апостальскім лісце Notre charge apostolique ад 25 жніўня 1910 г. У гэтым лісце, вялікі і святы Папа крытыкуе тэзу з Le Sillon, аб тым, што “толькі дэмакратыя будзе прадвеснікам панавання дасканалай справядлівасці”, і кажа: “Ці ж не з’яўляецца гэта крыўдай адносна іншых формаў праўлення, якія такім чынам зводзяцца да няздольных, прыймальных толькі з недахопу чагосці лепшага?”[10]

Калі гэты памылковы погляд, глабока ўкарэнены ў апісаным працэсе, не прымаецца пад увагу, тады немагчыма патлумачыць, якім чынам манархія, якую Папа Пій VI лічыў найлепшай формай праўлення (praestantioris monarchici regimis forma), сталася ў XIX і XX вв. мэтай глабальных рухаў, што скінулі найбольш заслужаныя троны і дынастыі. З нашага пункту гледжання масавая вытворчасць рэспублікаў па ўсім свеце з’яўляецца тыповым плёнам Рэвалюцыі і яе галоўным праяўленнем.

Нельга назваць рэвалюцыянерам таго, хто дзеля канкрэтных і мясцовых прычын, а таксама пры захаванні прынцыпа легітымнасці выбірае для сваёй радзімы дэмакратыю замест манархіі. Але можна яго назваць рэвалюцыянерам, калі ён кіруецца эгалітарным духам Рэвалюцыі і прынцыпова мае нянавісць да манархіі, арыстакратыі і класіфікуе іх як несправядлівыя і нялюдскія паводле сваёй сутнасці.

З гэтай антыманархічнай і антыарыстакратычнай нянавісці нараджаюцца дэмагагічныя дэмакратыі, якія змагаюцца з традыцыяй, пераследуюць эліты, зніжаюць агульны “тон” жыцця і ствараюць спрыяльныя ўмовы для вульгарнасці, што з’яўляецца нібы дамінантай культуры і цывілізацыі – маючы на ўвазе, што гэтыя каштоўнасці могуць быць рэалізаваны ў такіх умовах.

Наколькі ж адрозніваецца ад гэтай рэвалюцыйнай дэмакратыі тая, якую апісвае Пій XII:
Паводле сведчання гісторыі, там дзе пануе сапраўдная дэмакратыя, жыццё народу прасякнута здаровымі традыцыямі, якія нельга знішчаць. Прадстаўнікамі гэтай традыцыі з’яўляюцца перад усім кіруючыя класы, г.зн. групы мужчын і жанчын альбо арганізацыі, якія, як гаворыцца, задаюць тон гораду, вёскі, правінцыі альбо усёй краіны. З гэтага ва ўсіх цывілізаваных народаў выводзіцца існаванне і ўплыў выразна арыстакратычных установаў, арыстакратычных у найлепшым значэнні гэтага слова, як напрыклад вядомыя акадэміі, што цешацца шырокай і заслужанай славай. Да гэтай катэгорыі належыць аднесці таксама і шляхту[11].

Як можна заўважыць, дух рэвалюцыйнай дэмакратыі цалкам адрозніваецца ад духу, які павінен ажыўляць дэмакратыю згодна з навукай Касцёла.

Е) Рэвалюцыя, Контррэвалюцыя і дыктатура
Гэтыя разважанні адносна пазіцыі Рэвалюцыі і каталіцкай думкі аб розных ладах кіравання могуць прывесці некаторых чытачоў да цікавасці, якім фактарам – рэвалюцыйным ці контррэвалюцыйным – з’яўляецца дыктатура.

З мэтай адказаь ясна на гэта пытанне, на якое звычайна адказваюць неканкрэтна і нават тэндэнцыйна, неабходна адрозніць пэўныя элементы, што бяздумна злучаны ў паняцці дыктатуры, якое функцыянуе ў грамадскай думцы. Блытаючы тэарэтычную дыктатуру з тым, што ажыццяўлялася на практыцы ў нашым стагоддзі, грамадская думка разумее пад дыктатурай сітуацыю, калі правадыр, што мае неабмежаваную ўладу, кіруе краінай. Адныя кажуць для дабра краіны. На шкоду краіне, аргументуюць іншыя, але ў тым, ці іншым выпадку, такую сітуацыю называюць дыктатурай.

Але гэтае паняцце ўтрымлівае два элементы:
-          усемагутнасць дзяржавы;
-          канцэнтрацыя дзяржаўнай улады ў руках адной асобы.

Здаецца, што ў грамадскім разуменні другі элемент прыцягвае большую ўвагу. Тым не менш першы элемент з’яўляецца асноўным, прынамсі, калі мы разглядаем дыктатуру, як сітуацыю, у якой улада, прыпыніўшы дзеянне права, распараджаецца усімі правамі паводле свайго ўпадабання. Відавочна, што дыктатура можа ажыццяўляцца і каралём. (Каралеўскую дыктатуру не належыць блытаць з ancienne regime[12], у якім прававыя гарантыі у значнай ступені існавалі, ані тым больш з арганічнай сярэднявечнай манархіяй). Таксама зусім відавочна, што дыктатура можа ажыццяўляцца народным правадыром, дзедзічную арыстакратыю, клан банкіраў альбо нават масамі.

Сама па сабе дыктатура, якую ажыццяўляе правадыр альбо група людзей не з’яўляецца ані рэвалюцыйнай, ані контррэвалюцыйнай. Яна стане першай альбо другой у залежнасці ад акалічнасцяў, што яе спарадзілі і твораў, якія прадукуе. Незалежна ад таго, ці яна знаходзіцца ў руках аднаго чалавека, ці ў руках групы.

Існуюць моманты, якія вымагаюць зыходзячы з патрэбы аздараўлення грамадства, часова прыпыніць дзеянне усіх праў асобы і больш моцнага ажыццяўлення публічнай улады. Таму ў пэўных выпадках дыктатура можа быць легітымнай.

Контррэвалюцыйная дыктатура – дыктатура, што цалкам кіруецца жаданнем усталявання парадку – павінна валодаць трыма істотнымі рысамі:
1.Яна павінна прыпыніць дзеянне права дзеля аховы парадку, а не дзеля яго падрыву. Пад парадкам мы разумеем не толькі матэрыяльную стабільнасць, але і агульны парадак рэчаў згодны з іх мэтамі і згодна з адпаведнай шкалой каштоўнасцяў. Таму гэта хутчэй знешняе чым сапраўднае прыпыненне дзеяння права, і таксама гэта ахвяраванне прававымі гарантыямі, якімі злоўжывалі кепскія элементы са шкодай для самога парадку і агульнага дабра ўсіх. Гэтае ахвяраванне цалкам скіраванае на абарону сапраўдных праў добрых людзей.

2.Паводле самога вызначэння прыпыненне гэтае павінна быць часовым. Яно павінна падрыхтаваць умовы, якія дадуць магчымасць як мага хутчэй вярнуць ізноў парадак і нармальны лад. Дыктатура настолькі з’яўляецца добрай, наколькі яна імкнецца да ліквідацыі прычын, што прывялі да яе паўстання. Умяшанне публічнай улады ў розныя сектары жыцця нацыі павінна адбывацца такім чынам, каб як мага хутчэй кожны сектар мог функцыянаваць у належнай яму аўтаноміі. Такім чынам кожная сям’я павінна мець магчымасць рабіць усё, што яна здольна рабіць паводле сваёй прыроды, будучы падтрымліваемай вышэйшымі грамадскімі групамі толькі субсыдыярна[13], у тым, што знаходзіцца па-за межамі яе дзейнасці. Гэтыя групы ў сваю чаргу павінны атрымліваць дапамогу ад сваіх мясцовых супольнасцяў, у тым, што выходзіць за межы іх натуральных магчымасцяў, і тое ж павінна адбывацца ў стасунках паміж мясцовай супольнасцю і рэгіёнам і краінай.

3.Істотнай мэтай легітымнай дыктатуры сёння мусіць быць Контррэвалюцыя. Гэта не азначае, што дыктатура з’яўляецца як правіла неабходным сродкам для перамогі над Рэвалюцыяй. Аднак у пэўных акалічнасцях так можа быць.

І наадварот рэвалюцыйная дыктатура імкнецца да ўмацавання сябе. Яна парушае аўтэнтычныя правы і пранікае ва ўсе сферы грамадства, каб іх знішчыць. Яна ажыццяўляе гэтае знішчэнне шляхам разбіцця сямейнага жыцця, нанясення шкоды сапраўдным элітам, ліквідацыі грамадскай іерархіі, узбуджэнне утапічных ідэй і неўпарадкаваных амбіцый сярод масаў, уціску рэальнага жыцця грамадскіх групаў і падпарадкавання ўсяго дзяржаве. Карацей, яна спрыяе Рэвалюцыі. Тыповым прыкладам такой дыктатуры быў гітлерызм.

З гэтай прычыны рэвалюцыйная дыктатура па вызначэнні з’яўляецца антыкаталіцкай. І сапраўды, у насамрэч каталіцкім асяроддзі не магла б узнікнуць атмасфера спрыяльная такой сітуацыі.

Нельга сказаць, што рэвалюцыйная дыктатура ў той ці іншай краіне не стараецца спадабацца Касцёлу. Але звычайна гэта пытанне палітычнай пазіцыі, якая ператвараецца у адкрыты альбо схаваны пераслед, як толькі каталіцкія ўлады пачынаюць перашкаджаць паходу Рэвалюцыі.

Раздзел IV

Метамарфозы рэвалюцыйнага працэсу

Як вынікае з папярэдняга раздзелу, рэвалюцыйны працэс з’яўляецца развіццём, што ідзе шляхам этапаў пэўных неўпарадкаваных тэндэнцый у хрысціяніне і чалавеку Захаду, а таксама памылак, што яны спараджаюць.

На кожным этапе гэтыя тэндэнцыі і памылкі маюць акрэсленую характарыстыку. Таму Рэвалюцыя змяняе знешняе аблічча на працягу падзеяў.

Гэтыя метамарфозы можна назіраць у асноўных траекторыях Рэвалюцыі, а ў меншай ступені яны праяўляюцца ў кожным яе вялікім эпізодзе.

Такім чынам дух Французскай Рэвалюцыі ў сваёй першай фазе ўжываў арыстакратычную, і нават касцёльную маску і стыль мовы. Наведваў двор і засядаў на каралеўскай радзе. Пазней ён стаў буржуазным і працаваў над бяскроўнай ліквідацыяй манархіі і шляхты, і імкнуўся схавана і пакаёва прыбраць Каталіцкі Касцёл. А як толькі з’яўлялася магчымасць станавіўся якабінскі і купаўся ў крыві ў часе Тэрору.

Але эксцэсы, што адбыліся па ініцыятыве якабінскай фракцыі выклікалі рэакцыю. Дух Рэвалцыі адступіў, ідучы тымі самымі этапамі ў адваротным кірунку. З якабінскага стаў ізноў буржуазным у часе Дырэкторыі. Разам з Напалеонам працягнуў руку Касцёлу і адкрыў дзверы для выгнанай шляхты. Урэшце пляскаў у ладкі вяртанню Бурбонаў. Хаця Французская Рэвалюцыя і скончылася, але рэвалюцыйны працэс не закончыўся. Ён выбухнуў ізноў разам з упадкам Карла X і прыходам Людовіка Філіпа, і такім чынам, шляхам наступных метамарфозаў, атрымліваючы карысць ад сваіх поспехаў і нават паражэнняў, дасягнуў сённяшняй стадыі параксізму.

Такім чынам Рэвалюцыя выкарыстоўвае  свае метамарфозы не толькі дзеля таго, каб пасоўвацца наперад, але і для таго, каб рабіць тактычныя адступленні, якія часцяком неабходна было зрабіць.

Гэты рух, заўсёды жывы, часам імітаваў смерць. Гэта адна з яго найбольш цікавых метамарфозаў. На паверхні сітуацыя ў нейкай краіне выглядае цалкам спакойна. Контррэвалюцыйная рэакцыя аслабла і засынае; але ў глыбейшых пластах рэлігійнага, культурнага, грамадскага і эканамічнага жыцця стала пашыраецца рэвалюцыйны фермент. Згэтуль напрыканцы такога несапраўднага перапынку ўзнікае нечаканы выбух, часта нашмат больш балючы, чым папярэднія.

Раздзел V

Тры плашчыны Рэвалюцыі: у тэндэнцыях, ідэях і фактах

1.Рэвалюцыя ў тэндэнцыях
Як мы заўважылі, гэтая Рэвалюцыя з’яўляецца працэсам, што складаецца з этапаў і мае сваю падставовую крыніцу ў пэўных неўпарадкаваных тэнднцыях[14], якія твораць яе душу і найглыбейшую прывадную сілу[15]

Згодна з вышэйсказаным, мы можам адрозніць у Рэвалюцыі тры плашчыны, якія, калі глядзець з храналагічнага пункту гледжання, у пэўнай ступені накладаюцца адна на адну.

Першай і найглыбейшай плашчынай з’яўляецца крызіс у тэндэнцыях. Паводле сваёй прыроды неўпарадкаваныя тэндэнцыі змагаюцца за сваю рэалізіацыю. Яны пачынаюцца з мадыфікацыі ментальнасці, ладу быцця, мастацкіх сродкаў выяўлення і звычаяў, не дапасоўваючыся болей да існуючага парадку, які ім чужы па вызначэнні, і не датыкаючы непасрэдна – прынамсі зазвычай – ідэі.

2.Рэвалюцыя ў ідэях
З дадзенай найглыбейшай плашчыны крызіс перакідваецца на ідэалагічнае поле. Сапраўды – як відавочна паказвае Поль Буржэ ў сваёй вядомай кнізе Le Demon du Midi[16] – “мы мусім жыць так, як мыслім, пад пагрозай, што рана ці позна скончым, мыслячы гэтак, як жылі.”[17] Раптоўна ўзнікаюць новыя дактрыны, інспіраваныя неўпарадкаваннем гэтых глыбокіх тэндэнцый. Спачатку яны звычайна шукаюць нейкага modus vivendi[18] з даўнімі дактрынамі і выражаюцца такім чынам, каб утрымаць ілюзію гармоніі з імі, якая у хуткім часе пераўтвараецца ў адкрытую вайну.

3.Рэвалюцыя ў фактах
У сваю чаргу трансфармацыя ідэяў пашыраецца на факты. Тут пры дапамозе крывавых альбо бяскроўных сродкаў рэарганізуюцца інстытуцыі, законы і мараль як у рэлігійнай галіне, так і ў свецкім вымярэнні. Гэта трэці крызіс, што адбываецца цалкам у сферы фактаў.

4.Заўвагі

А) Плашчыны Рэвалюцыі не ідэнтычныя яе храналагічным этапам
Дадзеныя плашчыны маюць пэўныя іерархічныя шэрагі. Уважлівы аналіз паказвае, што дзеянні Рэвалюцыі ўнутры іх настолькі сплецены ў часе, што адрозныя плашчыны не могуць разглядацца як паслядоўнасць розных храналагічных адзінак.

Б) Неаднастайнасць трох плашчынаў Рэвалюцыі
Гэтыя тры плашчыны не заўжды выразна адрозніваюцца адна ад адной. Ступень неаднастайнасці змяняецца ў залежнасці ад канкрэтнага выпадку.

В)Рэвалюцыйны працэс не з’яўляецца нястрымным
Пераход людзей з адной плашчыны да іншай не з’яўляецца нястрымным. Першы крок не абавязкова абумоўлівае крок апошні і сыход на наступную плашчыну. Наадварот, вольная воля чалавека з дапамогай ласкі Божай можа перамагчы любы крызіс, а таксама можа паўстрымаць і перамагчы саму Рэвалюцыю.

Апісваючы гэтыя аспекты Рэвалюцыі, мы дзейнічаем як лекар, які апісвае развіццё хваробы ад пачатку і да смерці, не сцвярджаючы, што дадзеная хвароба невылечная.

Раздзел VI

Марш Рэвалюцыі

Папярэднія разважанні далі нам пэўныя зыходныя дадзеныя, якія датычаць маршу Рэвалюцыі, а менавіта яе характару як працэсу, яе метамарфозаў, яе вывяржэнняў у найглыбейшых закутках чалавечай душы і яе праяўленняў у дзеяннях. Як можна заўважыць Рэвалюцыя валодае ўласцівай сабе дынамікай. Мы можам атрымаць больш глыбокае разуменне гэтага, даследуючы іншыя аспекты маршу Рэвалюцыі.

1.Рухаючая сіла Рэвалюцыі

А) Рэвалюцыя і неўпарадкаваныя тэндэнцыі

Найбольшая рухаючая сіла Рэвалюцыі знаходзіцца ў неўпарадкаваных тэндэнцыях.

З гэтай прычыны Рэвалюцыю параўноўваюць з тайфунам, землятрасеннем, цыклонам, шалеючымі сіламі прыроды, што з’яўляюцца матэрыяльнымі вобразамі незацугляных жарсцяў чалавека.

Б) Параксізмы Рэвалюцыі цалкам прысутнічаюць у яе зародках

Падобна як і катаклізмы, незацугляныя жарсці маюць велізарную сілу, але толькі дзеля таго, каб нішчыць.

З першай хвіліны сваіх вялікіх выбухаў сіла гэтая ўжо валодае патэнцыяльна ўсёй заядласцю, якая праявіцца пазней у сваіх найгоршых прыкладах. Гэтак у першых пастулатах пратэстантызму прысутнічалі implicite[19] анархічныя прагненні камунізму. Лютэр не быў, проста кажучы, нікім больш, чым Лютарам, але ўсе тэндэнцыі, станы душы і імпандэрабіліі лютэранскага выбуху мелі ў сабе, аўтэнтычна і цалкам, хаця б толькі implicite, дух Вальтэра і Рабесп’ера, а таксама Маркса і Леніна[20].

В) Рэвалюцыя ўзмацняе свае ўласныя прычыны

Гэтыя неўпарадкаваныя тэндэнцыі развіваюцца як кепскія звычкі, чым больш іх заспакойваюць, тым болей яны ўзмацняюцца. Гэтыя тэндэнцыі ствараюць маральныя крызісы, памылковыя дактрыны, а потым рэвалюцыі. У сваю чаргу дактрыны і рэвалюцыі яшчэ больш узмацняюць тэндэнцыі. Апошнія прыводзяць аналагічным чынам да новых крызісаў, новых памылак і новых рэвалюцый. Гэта тлумачыць, чаму мы знаходзімся сёння ў такім параксізме бязбожніцтва і амаральнасці, а таксама ў атхлані поўнай рознагалоссяў і непарадку.

2.Уяўныя перапынкі ў Рэвалюцыі

Існаванне перыядаў выразнага супакою можа стварыць уражанне, што ў гэты момант Рэвалюцыя спынілася. Адсюль здавалася б можна было зрабіць выснову, што рэвалюцыйны працэс не з’яўляецца непарыўным, і таму не ўяўляе цэласнасці.

Аднак гэтыя перыяды зацішша ёсць звычайнымі метамарфозамі Рэвалюцыі. Перыяды супакою – ўяўныя паўзы – звычайна з’яўляюцца часам дзеяння ціхага і глыбокага рэвалюцыйнага ферменту. Як прыклад можна прывесці перыяд Рэстаўрацыі ў Францыі (1815 – 1830)[21].

3.Марш Рэвалюцыі праз яе ўдасканаленне

З апісанага назірання[22], вынікае, што кожны этап Рэвалюцыі, у параўнанні з папярэднім, не з’яўляецца нічым іншым, як толькі яго удасканаленнем. Натуралістычны гуманізм і пратэстантызм удасканаліліся ў Французскай Рэвалюцыі, якая ў сваю чаргу ўдасканалілася ў вялікім працэсе бальшавізацыі сучаснага свету.

Так адбываецца, бо ў руху неўпарадкаваных жарсцяў назіраецца рэзананс, і развіваецца сіла аналагічная гравітацыйнаму паскарэнню, што ўзмацняецца ўласнымі дасягненнямі і вядзе да наступстваў, якія ў сваю чаргу развіваюцца з прапарцыянальным узмацненнем. Згодна з прынцыпам падобнай прагрэсіі памылкі спараджаюць памылкі, а рэвалюцыі прастуюць дарогу рэвалюцыям.

4.Гарманічнае спалучэнне рэвалюцыйных хуткасцяў

Рэвалюцыйны працэс развіваецца ў двуххуткасным рэжыме. Першая з іх высокая і звычайна не дасягае выніку ў кароткай перспектыве. Другая, нашмат меншая, звычайная дасягае поспеху.

А.Хуткі марш

Напрыклад паракамуністычныя рухі анабаптыстаў, якія ў шматлікіх галінах, адразу праявілі ўсе альбо амаль усе наступствы, што вынікалі з духа і тэндэнцый псеўдарэфармацыі, у выніку зніклі.

Б.Павольны марш

Але павольным маршам, за час даўжэйшы чым чатыры стагоддзі, больш памяркоўныя плыні пратэстантызму, што ўдасканальваліся чарговымі этапамі дынамізму і інэрцыі, так ці інакш спрыялі руху на Захадзе ў бок найбольш скрайняга пункту[23].

В.Як гэтыя хуткасці могуць гарманічна спалучацца

Роля кожнай з гэтых хуткасцяў у маршы Рэвалюцыі павінна даследвацца. Можна было б сказаць, што хутчэйшыя рухі непатрэбныя, але гэта няпраўда. Выбух гэтых экстрэмізмаў уздымае штандар і стварае мэтавы пункт, радыкалізм якога захоплівае памяркоўных, якія паволі пасоўваюцца да яго. Гэтак сацыялізм выракаецца камунізму, але паціху захапляецца ім і імкнецца да яго.

Яшчэ раней тое ж можна было сказаць аб камунісце Бабёфе і яго прыхільніках, калі дагаралі водбліскі Французскай Рэвалюцыі. Іх знішчылі. Аднак крок за крокам грамадства ідзе шляхам, па якім яны хацелі яго павесці. Таму паражэнне экстрэмістаў несапраўднае. Яны ускосна, але эфектыўна працуюць на карысць Рэвалюцыі, цягнучы за сабой шматлікую масу “разумных”, “памяркоўных” і “звычайных” у кірунку ажыццяўлення сваіх разбэшчаных і заслугоўваючых на пакаранне мараў.

5.Адказ на закіды

Прааналізаваўшы гэтыя паняцці, мы можам адказаць на закіды, адказ на якія да гэтага моманту не мог быць дадзены.

А.Рэвалюцыянеры павольнага маршу і “контррэвалюцыянеры напалову”

Розніца паміж рэвалюцыянерам, што ідзе за рытмам хуткага маршу, і асобай, якая паступова становіцца рэвалюцыянерам згодна з рытмам павольнага маршу, палягае на тым, што калі ў гэтага першага рэвалюцыйны працэс пачынаўся, то сустрэўся са слабым супрацівам альбо ўвогуле з ім не сустрэўся. Цнота і праўда былі павярхоўнымі ў яго душы. Яны былі як сухое дрэва, што запальваецца ад кожнай іскры. І наадварот, калі гэты працэс працякае паволі, то гэтак адбываецца, бо іскра Рэвалюцыі напаткала, прынамсі часткова, зялёнае дрэва. Іншымі словамі, сутыкнулася з глыбока ўкарэненымі праўдай і цнотай, што засталіся варожымі адносна дзеяння рэвалюцыйнага духа. У гэтай сітуацыі душа разрываецца і жыве паміж двума ўзаемавыключнымі прынцыпамі: прынцыпамі Рэвалюцыі і пранцыпамі Парадку.

Суіснаванне гэтых двух прынцыпаў можа прывесці да розных сітуацый.

а.Рэвалюцыянер павольнага маршу дазваляе прыцягваць сябе Рэвалюцыі, якой супрацьстаіць толькі сіла інэрцыі.

б.Рэвалюцыянер павольнага маршу, якія мае контррэвалюцыйныя “згусткі”, таксама дазваляе прыцягваць сябе Рэвалюцыі, але ў пэўных канкрэтных пунктах яе адкідае. Такім чынам ён моа быць сацыялістам па ўсіх пытаннях, за выключэннем захавання сімпатыі да арыстакратычных манераў. У залежнасці ад выпадку, ён можа пайсці настолькі далёка, што нават асудзіць сацыялістычную вульгарнасць. Гэта вядома супраціў, але гэта супраціў у дробязі, якая не кранае прынцыпаў і цалкам залежыць ад прызвычаення і пэўнага ўражання. Таму такі супраціў не мае вялікага значэння, які знікае разам са смерцю дадзенай асобы. Калі б ён датычыў сацыяльнай групы, то раней ці пазней, сілай ці перакананнем, Рэвалюцыя безумоўна знішчыць яго на працягу аднаго альбо некалькіх пакаленняў.

в.”контррэвалюцыянер напалову”[24] адрозніваецца ад папярэдняга толькі тым, што працэс “станаўлення” быў у ім мацнейшы і сягаў фундаментальных прынцыпаў – вядома некаторых, а не ўсіх. У ім рэакцыя супраць Рэвалюцыі больш упартая, больш жывая. Гэтая рэакцыя не з’яўляецца звычайнай інэрцыяй. Яго навяртанне на пазіцыі поўнага контррэвалюцыянера падаецца больш простым, прынамсі тэарэтычна. Любы эксцэс Рэвалюцыі моа спрычыніць у ім абсалютную перамену, крышталізацыю яго добрых тэндэнцый у паставу непарушнай рашучасці. Але пакуль гэтай радаснай перамены не адбылося, “контррэвалюцыянер напаловву” не можа лічыцца рыцарам Контррэвалюцыі.

Лёккасць, з якой рэвалюцыянер павольнага маршу і “контррэвалюцыянер напалову” успрымаюць здабычы Рэвалюцыі, з’яўляецца тыповай для іх канфармізму. Напрыклад вызнаючы тэзіс аб адзінстве паміж царквой і дзяржавай, жывуць абыякава ў ладзе, што грунтуецца на іх падзеле, не робячы ніякага паважнага высілку, каб у пэўны дзень вяртанне адзінства паміж імі пры пэўных умовах сталася магчмым.

Б.Пратэстанцкія манархіі і каталіцкія рэспублікі

Адносна нашых тэзісаў можна высунуць такі закід: калі паўсюдны рэспубліканскі рух з’яўляецца плёнам пратэстанцкага духа, то чаму тады ў сённяшнім свеце[25] існуе толькі адзін каталіцкі кароль, калі гэтак шмат пратэстанцкіх краін надалей з’яўляюцца манархіямі?

Тлумачэнне простае. Англія, Галандыя і скандынаўскія народы па шматлікіх гістарычных, псіхалагічных і іншых прычынах маюць вялікую прывязанасць да манархіі. Калі да іх прыйшла Рэвалюцыя, то ёй не ўдалося затрымаць “замацавання” гэтага манархічнага сентыменту. Такім чынам манархічны лад упарта трывае ў гэтых краінах, нягледзячы на тое, што Рэвалюцыя ўсё глыбей пранікае ва ўсе іншыя галіны. “Перажылі...” – так, калі павольную смерць можна назваць жыццём. Англійская манархія, скарочаная ў максімальным аб’ёме да ролі звычайнай аздобы, іншыя пратэстанцкія манархіі, якія на практыцы ўжо рэспублікі, у каторых галовы дзяржаў пажыццёва займаюць сваю пасаду, знаходзяцца ў стане павольнай агоніі. Калі гэты стан захаваецца надалей, яны паціху згаснуць.

Не пярэчачы, што і іншыя прычыны спрычыніліся да гэтага трывання, мы ўсё ж прагнем падкрэсліць гэты вельмі важны фактар, што уваходзіць у сферу нашай працы.

І наадварот у раманскіх народаў любоў да знешняй і усім бачнай дысцыпліны, а таксама моцнай і паважанай публічнай улады з-за шматлікіх прычын значна меншая.

У выніку Рэвалюцыя не знайшла ў іх нагэтулькі глыбока ўкарэненага манархічнага сентыменту і легка змяла іх троны. Але яна не была дастаткова моцнай, каб зрынуць рэлігію.

В.Пратэстанцкая суровасць

Яшчэ адзін закід да нашай працы мог вынікаць з факту, што пэўныя пратэстанцкія секты з’яўляюцца суровымі, нават занадта. Як жа тады можна тлумачыць пратэстантызм, як выбух прагнення “ужываць жыцця”?

Нават тут закід гэты не цяжкі для абвяржэння. Калі Рэвалюцыя пранікла ў пэўныя асяроддзі, то сустрэла там вялікае замілаванне суровасцю. Сфармавалася “цвердае ядро”. Хаця Рэвалюцыі і перамагла цалкам у сферы пыхі, але не здолела дасягнуць такога ж поспеху ў сферы пачуццяў. У такіх асяроддзях “жыцця ўжываюць” праз тонкія раскошы пыхі, а не грубіянскія прыемнасці цела. Гэта можа быць нават такая суровасць, якая, заахвочаная узбуджанай пыхай, будзе рэагаваць занадта моцна на любую пачуццёвасць. Але гэтая рэакцыя, хаця і ўпартая, з’яўляецца бесплоднай. Раней ці паздней, пры адсутнасці падтрымкі альбо гвалтам яна будзе знішчана Рэвалюцыяй. Подых жыцця, што адновіць Зямлю, не выйдзе з суровага, халоднага і муміфікаванага пурытанізму.

Г.Цэласны фронт Рэвалюцыі

Апісаныя “цвердыя ядры” і крышталічныя ўтварэнні звычайна прыводзяць да сутыкнення паміж сіламі Рэвалюцыі. Зважаючы на гэта можна было б падумаць, што сілы зла падзелены паміж сабой і нашая канцэпцыя адзінства рэвалюцыйнага працэсу з’яўляецца фальшывай.

Гэта ілюзія. Іх глыбокі інстынкт сведчыць аб тым, што яны знаходзяцца ў гармоніі ў істотных элементах, а супярэчаць самі сабе ў сваіх уласцівасцях. Дзякуючы такому глыбокаму інстынкту гэтыя сілы маюць дзіўную здольнасць да задзіночання супраць Каталіцкага Касцёла кожны раз, калі знаходзяцца ў процістаянні з ім.

Рэвалюцыйныя сілы, бясплодныя ў элементах дабра, якія ў іх застаюцца, з’яўляюцца эфектыўнымі ў зле. Гэтак кожная з гэтых сіл са свайго боку атакуе Касцёл, які становіцца горадам, што трапіў у аблогу вялікага войска.

Мы не можам абмінуць сярод сілаў Рэвалюцыі і тых католікаў, якія вызнаюць навуку Касцёла, але апанаваныя рэвалюцыйным духам. Яны нашмат больш небяспечныя, чым найбольш выразныя ворагі Касцёла, бо змагаюцца са Святым Горадам знутры. Яны слушна заслугоўваюць таго, што аб іх сказаў Пій IX:

Хаця дзеці гэтага свету больш хітрыя за дзяцей святла, але іх хітрыкі і гвалты несумніўна мелі б меншы поспех, калі б сярод тых, што называюцца католікамі, не было такіх, што выцягваюць да іх прыязную далонь. Так, нажаль ёсць такія, якія робяць выгляд, што прагнуць ісці ў згодзе з нашымі ворагамі і спрабуюць дасягнуць паразумення памі святлом і цемрай, давесці да згоды паміж справядлівасцю і нікчэмнасцю, пры дапамозе дактрынаў так званага ліберальнага каталіцызму. Яны абапіраюцца на найбольш згубныя прынцыпы і узносяць пахлебствы свецкай уладзе, калі яна уваходзіць у духовыя справы, схіляюць душы да таго, каб яны прынамсі талерантна ставіліся да найбольш нікчэмных законаў, нібы іх зусім не датычыла прыказанне, што немагчыма служыць двум панам. Яны нашмат больш небяспечныя і шкодныя, чымсці адкрытыя ворагі, не толькі таму, што успамагаюць высілкі апошніх, можа не ўсведамляючы сабе гэтага, але таксама і таму, што утрымліваючы ў пэўных межах асуджаныя погляды, захоўваюць знешнюю шчырасць і чысціню дактрыны, ствараючы ілюзіі для неасцярожных прыхільнікаў паразумення і зводзячы шчырых людзей, якія б выказалі супраціў яўнай памылцы. Гэтак яны дзеляць розумы людзей, зрываюць адзінства і аслабляюць сілы, якія павінны задзіночыцца ў барацьбе з ворагам.[26]

6.Агенты Рэвалюцыі: масонства і іншыя патаемныя сілы

Паколькі мы даследуем рухаючыя сілы Рэвалюцыі, неабходна штосці сказаць і аб яе агентах.

Мы не верым, што звычайны дынамізм жарсцяў і памылак чалавека мог бы скаардынаваць настолькі адрозныя сродкі для дасягнення адзінай мэты, а менавіта перамогі Рэвалюцыі.

Спараджэнне настолькі цэласнага і працяглага працэсу, якім з’яўляецца Рэвалюцыя, сярод тысячы лёсавызначальных выпадкаў на працягу стагоддзяў, напоўненых неспадзяванкамі ўсялякага роду, здаецца нам немагчымым без уздзеяння чарговых пакаленняў незвычайна разумных і магутных канспіратараў. Мысленне таго тыпу, што Рэвалюцыя магла б дасягнуць свайго сённяшняга стану пры адсутнасці такіх канспіратараў, з’яўляецца падобным перакананню, што сотні літарак, якія выкінулі ў вакно, маглі б спантанна скласціся на зямлі ў нейкі літаратурны твор, напрыклад у “Оду да шатана” Кардуччы.
І сёння рухаючымі сіламі Рэвалюцыі працягваць маніпуляваць найбольш разумныя агенты, якія ўжываюць іх у якасці сродкаў для рэалізацыі рэвалюцыйнага працэсу.

Агулам кажучы, да агентаў Рэвалюцыі можна аднесці ўсе секты – любога паходжання – спароджаныя ёй самой, ад пачатку свету да нашых дзён, з мэтай пасеву яе думак і закручвання яе інтрыг. Аднак галоўнай сектай, вакол якой усе астатнія выконваюць дапаможную ролю – часам свядома, часам не – з’яўляецца масонства, што выразна вынікае з папскіх дакументаў, асабліва з энцыклікі Humanum Genus Леона XIII ад 20 красавіка 1884 г.

Поспех гэтых канспіратараў, а асабліва масонства, вынікае не толькі з іх безумоўнай здольнасці да самаарганізацыі і канспірацыі, але таксама з яснага разумення глыбокай сутнасці Рэвалюцыі і метадаў выкарыстання натуральных законаў, што функцыянуюць у палітыцы, сацыялогіі, псіхалогіі, мастацтве, эканоміцы і г.д. – каб пасоўваць наперад рэалізацыю сваіх планаў.

У гэтым значэнні агенты хаосу і сейбіты бязладу дзейнічаюць нібы вучоны, які замест таго каб спадзявацца толькі на сябе, даследуе і выкарыстоўвае сілы прыроды, у тысячы разоў мацнейшыя за яго.

Менавіта гэты фактар не толькі ў вялікай ступені тлумачыць поспех Рэвалюцыі, але з’яўляецца таксама важным правадніком для жаўнераў Контррэвалюцыі.

Раздзел VII

Сутнасць Рэвалюцыі

Каротка апісаўшы крызіс хрысціянскага Захаду, пяройдзем да яго аналізу.

1.Рэвалюцыя par excellence

Як мы ўжо заўважалі, той крытычны працэс, што мы разглядаем, з’яўляецца Рэвалюцыяй.

А.Значэнне слова “Рэвалюцыя”

Пад словам “Рэвалюцыя” мы разумеем рух, які імкнецца да знішчэння легальнай улады альбо парадку і замены іх нелегальнай уладай альбо станам (мы спецыяльна не акрэсліваем гэтага “стану” як “парадку”).

Б.Крывавая і бяскроўная Рэвалюцыя

У дадзеным выпадку, кажучы дакладна, рэвалюцыя можа быць бяскроўнай. Тая, якую мы разглядаем, развівалася і надалей развіваецца пры дапамозе ўсіх сродкаў. Некаторыя з іх крывавыя, іншыя не. Напрыклад, дзве сусветныя вайны ў гэтым стагоддзі, з пункту гледжання іх найглыбейшых наступстваў, належаць да яе найкрывавейшых раздзелаў. У сваю чаргу разрослае за апошні час сацыялістычнае заканадаўства ва ўсіх альбо амаль ва ўсіх краінах, з’яўляецца нязмерна важнай і бяскроўнай формай прагрэсу Рэвалюцыі.

В.Амплітуда Рэвалюцыі

Хаця Рэвалюцыя часта скідвала легальныя ўлады і замяняла іх уладарамі, якія не маглі прэтэндаваць хоць на якую легітымнасць, было б памылкай думаць, што толькі ў гэтым сутнасць Рэвалюцыі. Яе галоўнай мэтай не з’яўляецца ліквідацыя пэўных правоў асобаў ці сем’яў. Яна хоча нашмат большага. Хоча знішчыць увесь легальны парадак рэчаў і замяніць яго нелегальнай сітуацыяй. Словазлучэнне “парадак рэчаў” таксама не адлюстроўвае ўсёй з’явы. Тое, што Рэвалюцыя імкнецца зрынуць і замяніць чымсці скрайне адваротным, з’яўляецца бачанне сусвету і спосаб быцця чалавека.

Г. Рэвалюцыя par excellence

У гэтым значэнні зразумела, што гэта не нейкая там рэвалюцыя, але менавіта тая Рэвалюцыя.

Д.Ліквідацыя парадку par excellence

Па сутнасці ліквідуемым парадкам рэчаў з’яўляецца сярэднявечнае хрысціянства. А хрысціянскае сярэднявечча не было нейкім там парадкам альбо звычайным са шматлікіх магчымых парадкаў. Гэта была рэалізацыя, пры акалічнасцях уласцівых дадзенаму часу і месцу, адзінага сапраўднага парадку сярод людзей, а менавіта хрысціянскай цывілізацыі.

У сваёй энцыкліцы Immortale Dei, Леон XIII апісвае сярэднявечнае хрысціянства наступным чынам:

Былі некалі часы, у якіх філасофія Евангелля кіравала дзяржавамі, калі Божая моц хрысціянскай мудрасці пранікала ў прававы лад, установы, звычаі народаў, усе пласты і справы дзяржавы; калі рэлігія усталяваная Хрыстом, займаючы належнае сабе становішча, цешылася паўсюль прыхільнасцю пануючых і апекай уладаў, калі паміж святарскай і свецкай іерархіяй квітнела згода і прыязны абмен паслугамі. Пры такім стане рэчаў свецкая супольнасць спараджала нечакана добры плён, памяць пра якія жыве і жыць будзе, сцверджаная нагэтулькі шматлікімі помнікамі гісторыі, што іх ніякія выдумкі праціўнікаў не знішчаць і не заглушаць.[27]

Пачынаючы ад XV стагоддзя нішчэнне гэтага ўпарадкавання людзей і рэчаў паводле навукі Касцёла, настаўніка аб’яўлення і натуральнага права, сёння амаль скончанае. Гэтае ўпарадкаванне людзей і рэчаў з’яўляецца парадкам par excellence. А тое, чым яго імкнуцца замяніць, дыяметральна яму супярэчыць. Таму гэта Рэвалюцыя par excellence.

Несумніўна сённяшняя Рэвалюцыя мае сваіх папярэднікаў і квазі-звестуноў. Напрыклад Арый і Магамет былі квазі-звестунамі Лютэра. Таксама ў розныя эпохі ўтапісты марылі аб днях вельмі падобных да дзён з часоў Рэвалюцыі. Урэшце, пры некалькіх аказіях, народы альбо групы спрабавалі ўсталяваць стан рэчаў аналагічны да мараў Рэвалюцыі.

Аднак усе гэтыя мары і квазі-звестуны з’яўляюцца нічым альбо чымсці невялікім у параўнанні з Рэвалюцыяй, у працэсе каторай мы жывем цяпер. Дзякуючы сваёй радыкальнасці, паўсюднасці і магуццю Рэвалюцыя пранікла настолькі глыбока і пасунулася настолькі далёка, што стала чымсці непараўнальным у гісторыі. Шмат якія з глыбокіх розумаў пытаюцца, а ці мы не дайшлі ўжо сапраўды да часоў Антыхрыста. І на самой справе, судзячы па словах Папы Яна XXIII, здаецца, што яны знаходзяцца не вельмі далёка ад нас:

Апроч гэтага кажам вам, што ў сённяшні жахлівы час, калі дух зла спрабуе ўсімі спосабамі знішчыць Каралеўства Божае, мы мусім аб’яднаць усе сілы, каб яго бараніць, калі не хочаце ўбачыць свой горад у руінах без параўнання большых за тыя, што пакінула землятрасенне пяцьдзесят год таму. Наколькі больш цяжкай ёсць адбудова ўпадлых душаў, калі іх адлучаць ад Касцёла альбо калі б яны сталі нявольнікамі фальшывых ідэалогій нашых часоў.[28]

2.Рэвалюцыя і легальнасць

А.Легальнасць par excellence

Агульна кажучы, паняцце легальнасці звужана цяпер толькі да кантэксту дынастый і ўрадаў. Маючы на ўвазе навучанне Леона XIII у энцыкліцы Au milieu des solicitudes, нельга абмінуць пытанне легальнасці дынастыі альбо ўраду, бо гэта нязмерна важнае маральнае пытанне, якое шчырыя сэрцы павінны разглядаць з усёй разважнасцю.

Аднак паняцце легальнасці датычыць не толькі гэтых праблемаў.

Існуе легальнасць вышэйшага парадку, характэрная для кожнага парадку рэчаў, у якім ажыццяўляецца Караляванне Пана Нашага Езуса Хрыстуса, мадэль і крыніца легальнасці для ўсіх каралеўстваў і зямных уладаў. Барацьба за легальную ўладу з’яўляецца абавязкам, і вельмі важным. Але апроч гэтага неабходна заўважыць ва ўладзе не толькі легальнасць як вартасць саму ў сабе дасканалую, але і як сродак для дасягнення яшчэ вышэйшага дабра, а менавіта легальнасці ўсяго грамадскага парадку, усіх чалавечых установаў і асяроддзяў, якая дасягаецца шляхам упарадкавання ўсіх рэчаў згодна з навукай Касцёла.

Б.Каталіцкая культура і цывілізацыя

Таму ідэалам Контррэвалюцыі з’яўляецца вяртанне і пашырэнне каталіцкай культуры і цывілізацыі. Гэтую тэматыку нельга абмеркаваць адпаведным чынам, калі не падаць вызначэнне таго, што мы разумеем пад “[PP1] каталіцкай культурай і каталіцкай цывілізацыяй”. Мы разумеем, што тэрміны “цывілізацыя” і “культура” уываюцца ў розных значэннях. Відавочна нашым намерам не з’яўляецца займаць нейкую пазіцыю ў тэрміналагічным пытанні. Таму мы абмяжуемся ўжываннем гэтых словаў, як адносна дакладных вызначэнняў для акрэслення пэўнай рэчаіснасці. Мы больш зацікаўлены тым, каб падаць праўдзівыя канцэпцыі гэтай рэчаіснасці, чым дэбатамі над тэрміналогіяй.

Душа ў стане ласкі валодае ў большай ці меншай ступені ўсімі цнотамі. Асвечаная верай яна мае ў сваім распараджэнні неабходныя элементы для фармавання адзінага сапраўднага бачання сусвету.

Фундаментальным элементам каталіцкай культуры з’яўляецца бачанне сусвету, апрацаванае згодна з навукай Касцёла. Гэтая культура ўключае ў сябе не толькі адукацыю, г.зн. валоданне пэўнай інфармацыяй, неабходнай для такой апрацоўкі, але таксама аналіз і ўзгадненне гэтай інфармацыі з каталіцкай навукай. Такая культура не абмяжоўваецца тэалогіяй, філасофіяй ці навукай, але абдымае чалавечае пазнанне цэласна, адбіваецца ў мастацтве і мае на ўвазе пацвярдэнне каштоўнасцяў, што прасякаюць усе аспекты жыцця.

Каталіцкая цывілізацыя з’яўляецца структуралізацыяй усіх міжчалавечых, усіх чалавечых установаў і самой дзяржавы згодна з навукай Касцёла.

В.Сакральны характар каталіцкай цывілізацыі
Зыходзячы з вышэйсказанага вынікае implicite, што такі парадак рэчаў з’яўляецца сакральным ад падставаў і цягне за сабой прызнанне ўсёй улады Касцёла, а асабліва той, што належыць да Папы Рымскага: непасрэднай улады над духоўнымі рэчамі і пасрэднай улады над рэчамі часовымі, калі яны датычаць збаўлення душ.

Сапраўды мэтай грамадства і дзяржавы з’яўляецца цнатлівае жыццё ў супольнасці. Таму цноты, да практыкавання каторых пакліканы чалавек, з’яўляюцца цнотамі хрысціянскімі, а першай з іх ёсць любоў да Бога. Таму супольнасць і дзяржава маюць сакральны характар.[29]

Несумніўна Касцёл з’яўляецца той інстытуцыяй, якая валодае адпаведнымі сродкамі, каб спрычыняцца да збаўлення душ, але грамадства і дзяржава валодаюць дапаможнымі сродкамі для дасягнення той жа самай мэты, г.зн. сродкамі, рухомымі вышэйшай сілай выклікаюць мацнейшыя за сябе наступствы.

Г.Культура і цывілізацыя par excellence

З вышэйпрыведзенага можна лёгка зрабіць выснову, што каталіцкая культура і цывілізацыя з’яўляюцца культурай і цывілізацыяй par excellence. Трэба дадаць, што яны не могуць існаваць па-за каталіцкімі народамі. І сапраўды, хаця чалавек можа пазнаць прынцыпы натуральнага права сваім розумам, то народ без Магістэрыя[30] Касцёла не можа трывала захоўваць поўныя веды аб ім.[31] З гэтай прычыны народ, які не вызнае праўдзівай рэлігіі, не можа трывала на парктыцы выконваць усе прыказанні.[32] У гэтых умовах, без пазнання і выканання Божага права, не можа быць хрысціянскага парадку, цывілізацыі і культуры par excellence, яны магчымыя толькі ў рамках Святога Касцёла. Сапраўды, так як сцвярджаў св. Пій X, цывілізацыя

“з’яўляецца нагэтулькі больш праўдзівай, больш трывалай, больш плоднай і каштоўнай сваімі плёнамі, чым больш з’яўляецца хрысціянскай; і наадварот тым бліжэй яна да ўпадку, на няшчасце для грамадства, чым болей аддаляецца ад хрысціянскага ідэалу. Таму паводле натуральнай прыроды рэчаў Касцёл становіцца фактычным абаронцам і апекуном хрысціянскай цывілізацыі.[33]

Д.Нелегальнасць par excellence

Калі ў гэтым сутнасць парадку і легальнасці, тады няцяжка заўважыць, чым з’яўляецца Рэвалюцыя, якая ёсць процілегласцю гэтага парадку. Яна з’яўляецца непарадкам і нелегальнасцю par excellence.

3.Пыха і пачуццёвасць – метафізічныя каштоўнасці Рэвалюцыі

Два паняцці, якія выступаюць у якасці метафізічных каштоўнасцяў, добра выражаюць дух Рэвалюцыі: абсалютную роўнасць, поўную свабоду. Існуюць дзве жарсці, якія найлепш гэтаму духу служаць: пыха і пачуццёвасць.

Гаворачы аб жарсцях, мы павінны патлумачыць, у якім значэнні ўжываюцца гэтыя словы ў дадзенай працы. У адпаведнасці з ужываннем гэтага тэрміну аўтарамі, што пішуць працы аб духовасці, кожны раз гаворачы аб жарсцях, як прычынах Рэвалюцыі, мы адклікаемся да неўпарадкаваных пачуццяў; кажучы проста, улучаем у лік гэтых неўпарадкаваных пачуццяў усе імпульсы ў кірунку граху, што існуюць у чалавеку як наступства трох кшталтаў прагненняў, а менавіта прагненняў цела, вачэй і пыхі жыцця.[34]

А.Пыха і эгалітарызм


Пышлівая асоба, падпарадкаваная ўладзе кагосьці іншага, ненавідзіць найперш гэтае канкрэтнае ярмо, якое яе абцяжарвае.

На другім этапе пышлівы чалавек ненавідзіць усялякую ўладу і ўсялякае ярмо, а нават больш, саму ўладу ў абстракцыйным уяўленні.

Паколькі ён ненавідзіць кожную ўладу, ненавідзіць таксама кожную іерархію. А ва ўсім гэтым прысутнічае шчырая нянавісць да Бога.[35]

Гэтая нянавісць да ўсялякай няроўнасці пайшла настолькі далёка, што нават асобы на высокіх пасадах, якімі яна завалодала, рызыкуюць і губляюць свае пасады, толькі б пазбегнуць прызнання вышэйшасць каго-небудзь над сабой.

Далей болей! На вышыні сваёй з’едлівасці пыха можа весці каго-кольвек да барацьбы ў імя анархіі і адкідання найвышэйшай улады, калі б гэтаму чалавеку яе прапанавалі. Так адбываецца, бо натуральнае існаванне ўлады implicite пацвярджае сам прынцып улады, якой кожны чалавек – таксама пышлівы – можа быць падпарадкаваны.

Таму пыха можа весці да найбольш радыкальнага і поўнага эгалітарызму.

Існуюць розныя аспекты гэтага радыкальнага і метафізічнага эгалітарызму:

а) роўнасць паміж чалавекам і Богам
Пантэізм, іманентызм і ўсялякія эзатэрычныя формы рэлігіі імкнуцца да таго, каб змясціць Бога і чалавека на тым жа узроўні, і мэтаскіравана імкнуцца надаць чалавеку боскія атрыбуты. Атэіст – гэта эгалітарыст, які з мэтай пазбегнуць абсурднасць сцвярджэння, што чалавек з’яўляецца Богам, трапляе ў іншы абсурд, абвяшчаючы, што Бог не існуе. Лаіцызм[36] з’яляецца формай атэізму, а значыць эгалітарызму. Згодна з ім немагчыма быць пэўным у існаванні Бога і таму чалавек павінен паводзіць сябе ў зямным жыцці такім чынам, нібы Бога няма. Іншымі словамі павінен сябе паводзіць як асоба, якая Бога зрынула з трону.

б) роўнасць у касцельнай (царкоўнай) сферы
Ліквідацыя святарства, адоранага ўладай высвячэння, навучання і кіравання, альбо прынамсі іерархічных ступеняў святарства.

в) роўнасць паміж рознымі рэлігіямі
Усялякая рэлігійная дыскрымінацыя з’яўляецца абразай, паколькі парушае фундаментальную роўнасць людзей. Таму стасунак да розных рэлігій павінен быць абсалютна аднолькавы. Сцвярджэнне, што толькі адна рэлігія з’яўляецца сапраўднай, выключаючы астатнія, ёсць сведчаннем вышэйшасці, і супярэчыць евангелічнай лагоднасці, а таксама закрывае доступ да сэрцаў людзей.

г) роўнасць у палітычнай сферы
Выключэнне альбо прынамсі змяншэнне няроўнасці паміж кіруючымі і кіруемымі. Улада паходзіць не ад Бога, але ад масаў, якія кіруюць, а ўрад павінен ім падпарадкоўвацца. Манархія і арыстакратыя павінны быць вынесены па-за права, як сістэмы, што кепскія па сваёй сутнасці, з прычыны сваёй антыэгалітарнасці. Толькі дэмакратыя з’яўляецца легальнай, справядлівай і евангелічнай.[37]

д) роўнасць у структуры грамадства
Ліквідацыя станаў[38], асабліва тых, што фармуюцца праз спадчыннасць. Ліквідацыя ўсіх арыстакратычных уплываў на працэс кіравання грамадствам, а таксама на агульны ўзровень культуры і звычаяў. Натуральная іерархія, што вынікае з вышэйшасці інтэлектуальнай працы над фізічнай знікне шляхам пераадолення розніц паміж імі.

е) ліквідацыя структур-пасярэднікаў паміж адзінкай і дзяржавай, а таксама прывілеяў, уласцівых кожнай грамадскай структуры
Больш за абсалютызм каралёў Рэвалюцыя ненавідзіць пасярэднія структуры і сярэднявечную арганічную манархію. Так адбываецца, бо каралеўскі абсалютызм імкнецца звесці ўсіх падданых, нават тых, што паходзяць з вышэйшых станаў, на ўзровень узаемнай роўнасці, у сітуацыю з размытай свядомасцю адзінкі і ананімнасці, якая дасягнула свайго апагею ў мегаполісах сацыялістычных краін. Сярод пасярэдніх групаў, якія павінны быць ліквідаваны, сям’я займае першае месца. Не могучы пакуль дасягнуць гэтага, Рэвалюцыя спрабуе прынізіць яе пазіцыю, скалечыць яе і зганьбіць усялякімі спосабамі.

ж) эканамічная роўнасць
Ніхто нічым не валодае, усё належыць калектыву. Прыватная ўласнасць ліквідуецца, разам з правам кожнай асобы на валоданне вынікамі сваёй працы і выбар прафесіі.

з) роўнасць у знешніх аспектах існавання
Разнастайнасць лёгка вядзе да няроўнасці ў грамадскім статусе. Таму разнастайнасць вопраткі, жытла, мэблі, звычаяў і да т.п. рэчаў абмяжоўваецца настолькі, наколькі гэта магчыма.

і) роўнасць душ
Прапаганда нібы робіць аднастайнымі ўсе душы, пазбаўляючы іх характэрных рысаў і амаль забіраючы ўласнае жыццё. Нават імкнецца зацерці настолькі, наколькі гэта магчыма розніцу ў псіхіцы і паводзінах паміж мужчынай і жанчынай. З гэтай прычыны знікае нацыя, якая па сваёй сутнасці з’яўляецца вялікай сям’ёй адрозных, але гарманічных душ, аб’яднаных тым, што ў іх супольнае, замест якой узнікаюць масы са сваёй вялікай, пустой, калектыўнай і паняволенай душой.[39]

к) роўнасць ва ўсіх грамадскіх адносінах
Роўнасць паміж дарослымі і моладдзю, працадаўцамі і працаўнікамі, настаўнікамі і вучнямі, мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі і г.д.

л) роўнасць у міжнародных адносінах
Дзяржава засноўваецца незалежнай нацыяй, што ажыццяўляе поўную ўладу на нейкай тэрыторыі. Таму суверэнітэт з’яўляецца публічным падабенствам уласнасці. Калі мы прыймаем паняцце нацыі, характэрныя рысы якой адрозніваюць яе ад іншых народаў, а таксама паняцце суверэнітэту, тады мы па вызначэнні сутыкнемся з няроўнасцю: здольнасцяў, цноты, колькасці і г.д. Калі прыймаем паняцце тэрыторыі, то сутыкаемся з няроўнасцю колькаснай і якаснай паміж рознымі абшарамі. Вось чаму Рэвалюцыя, якая па вызначэнні эгалітарысцкая, марыць пра зліццё усіх рас, народаў і дзяржаў у адну расу, народ і дзяржаву.[40]

м) роўнасць паміж рознымі часткамі краіны
З гэтай жа прычыны і праз такі ж самы механізм Рэвалюцыя імкнецца ліквідаваць у сённяшніх айчынах усялякія здаровыя палітычныя, культурныя і іншыя рэгіяналізмы.

н) эгалітарызм і нянавісць да Бога
Св. Тамаш Аквінскі навучае[41], што разнастайнасць стварэнняў і іх іерархічная градацыя з’яўляюцца добрымі самі па сабе, бо такім чынам дасканаласць Творцы яшчэ больш праяўляецца ў стварэнні. Далей ён кажа, што Божы Провід усталяваў няроўнасць сярод анёлаў[42], як і сярод усіх людзей, як у раі, гэтак і на зямным “слёз падоле”.[43] Таму сусвет складзены з аднолькавых стварэнняў быў бы светам, дзе падабенства паміж стварэннямі і Творцам выключалася б у найбольш магчымай ступені. У прынцыпе, нянавісць да усялякай няроўнасці з’яўляецца метафізічным змяшчэннем сябе ў апазіцыі да найлепшых элементаў падабенства паміж Творцам і стварэннем. Гэта нянавісць да Бога.

о) межы няроўнасці
Відавочна з прыведзенага дактрынальнага тлумачэння нельга рабіць выснову аб тым, што няроўнасць заўжды і абавязкова ёсць дабром.

Усе людзі роўныя паводле сваёй натуры, а адрозніваюцца толькі сваімі ўласцівасцямі. Права, што вынікае са звычайнага факту быцця чалавекам, аднолькава дзейнічае для ўсіх: права на жыццё, гонар, адпаведныя ўмовы жыцця, працы, г.зн. уласнасці, стварэння сям’і і перад усім пазнавання і практыкавання праўдзівай рэлігіі. Няроўнасці, што парушаюць гэтыя правы, супярэчаць Божаму парадку. Аднак у згаданых межах – няроўнасці, што вынікаюць з уласцівасцяў такіх як цнота, талент, прыгажосць, сіла, сям’я, традыцыя і г.д. з’яўляюцца справядлівымі і згоднымі з парадкам сусвету.[44]

Б.Пачуццёвасць і лібералізм


Разам з пыхай, якая спараджае ўсялякі эгалітарызм, пачуццёвасць у шырэйшым значэнні гэтага слова, з’яўляецца прычынай лібералізму. Менавіта ў гэтых змрочных глыбінах знаходзіцца месца злучэння паміж гэтымі двума метафізічнымі прынцыпамі Рэвалюцыі, а менавіта паміж роўнасцю і свабодай, якія ўзаемна супярэчаць адно аднаму ў вялікай колькасці аспектаў.

а) іерархія ў душы
Бог, які пакінуў іерархічны след ва ўсіх бачных і нябачных стварэннях, тое самае ўчыніў у чалавечай душы. Розум павінен валодаць воляй, а яна павінна кіраваць пачуццёвасцю. У якасці наступства першароднага граху у чалавеку існуе сталае церце паміж пачуццёвымі ўладамі прагнення і воляй, кіруемай розумам: “але бачу іншы закон….”[45]

Але воля, будучы змушанай кіраваць падданымі ўвесь час схільнымі да бунту, валодае сродкамі, каб перамагаць заўсёды... маючы на ўвазе, што яна не супраціўляецца ласцы Божай.[46]

б) эгалітарызм у душы
Рэвалюцыйны працэс, што імкнецца да паўсюднай роўнасці, не з’яўляецца нічым іншым, як узурпацыяй функцыі кіравання тымі, што павінны заставацца паслухмянымі. Калі перанесці гэты працэс на ўзаемаадносіны паміж уладамі душы, тады па вызначэнні гэта давядзе да жалю вартай тыраніі нястрымных жарсцяў над слабой і зламанай воляй і зацемненым розумам, а асабліва да панавання ашалелай пачуццёвасці над пачуццём сціпласці і сораму.

Калі Рэвалюцыя абвяшчае абсалютную свабоду  як метафізічны прынцып, яна гэтак чыніць толькі таму, каб апраўдаць найгоршыя жарсці і найбольш згубныя памылкі.

в) эгалітарызм і лібералізм
Інверсія, аб якой мы гаворым – права мысліць, адчуваць і чыніць усё, чаго вымагаюць нястрымныя жарсці – з’яўляецца сутнасцю лібералізму. Гэта выразна праяўляецца ў найбольш радыкальных формах ліберальнай дактрыны. Аналізуючы яе можна заўважыць, што лібералізм надае малую вагу свабодзе, скіраванай на добрае. Ён зацікаўлены выключна свабодай, скіраванай на злое. Калі ён прыходзіць да ўлады, тады вельмі проста, і нават з радасцю,  абмяжоўвае свабоду дабра настолькі, наколькі гэта магчыма. Аднак шматлікімі спосабамі ахоўвае, надае прывілеі і абдорвае гонарам свабоду да злога. У гэтым ён праяўляе сваю сутнасць, супраціўную каталіцкай цывілізацыі, якая цалкам падтрымлівае і дае поўную свабоду таму, што добрае і стрымлівае зло настолькі, наколькі гэта магчыма.

Таму, гэтая свбода да зла дакладна адпавядае свабодзе чалавека, пакуль ён з’яўляецца “рэвалюцыянерам” у сваім нутры, г.зн., пакуль ён згаджаецца на тыранію жарсцяў над сваім розумам і воляй.

Такім чынам лібералізм і эгалітарызм з’яўляюцца плёнам таго ж самага дрэва.

Зрэшты пыха, спараджаючы нянавісць да якой-кольвек улады,[47] прыводзіць да выразна ліберальнай пазіцыі. Таму яе трэба мець на ўвазе, як актыўны фактар лібералізму. Калі ж Рэвалюцыя заўважыла, што свабода спрычыняе няроўнасць – з умовай, што людзі няроўныя па сваіх здольнасцях і іх выкарыстанні, засталіся б свабоднымі – тады з прычыны нянавісці да няроўнасці вырашыла ахвяраваць свабодай. Гэтая з’ява спарадзіла яе сацыялістычную фазу, якая не з’яўляецца нічым іншым, як толькі этапам у працэсе. Напрыканцы свайго існавання Рэвалюцыя чакае ўсталявання такога стану, калі поўная роўнасць будзе суіснаваць з поўнай свабодай.

Гледзячы гістарычна, сацыялістычны рух з’яўляецца звычайным удасканаленнем ліберальнага руху. Тое, што вядзе сапраўднага ліберала да ўспрыняцця сацыялізму, палягае дакладна ў тым, што пры сацыялізме тысячы добрых, ці прынамсі нявінных рэчаў знаходзяцца пад тыранічнай забаронай, калі адначасова прывілеем карыстаецца метадычнае заспакойванне (часам з пэўнымі праявамі суровасці) найгоршых і найбольш гвалтоўных жарсцяў, гэткіх як зайздрасць, лянота і пажадлівасць. З іншага боку, ліберал заўважае, што пашырэнне сферы ўлады пры сацыялістычным ладзе не з’яўляецца нічым іншым, як толькі сродкам – у рамках логікі сістэмы – дзеля дасягнення пастаўленай мэты, г.зн. поўнай анархіі.

Сутыкненні паміж пэўнымі наіўнымі альбо старамоднымі лібераламі і сацыялістамі ёсць звычайнымі павярхоўнымі інцыдэнтамі ў межах рэвалюцыйнага працэсу. Яны з’яўляюцца няшкоднымі памылкамі, якія не парушаюць глыбокую логіку Рэвалюцыі, ані яе неўнікнёнага маршу ў кірунку, які для кагосьці, хто ясна разумее сітуацыю, ёсць адначасова і сацыялістычным і ліберальным.

г) пакаленне рок-н-рола
Апісаны тут рэвалюцыйны працэс у душах, спарадзіў у найбольш маладым пакаленні, а асабліва сярод падлеткаў сённяшняга дня[48], што загіпнатызаваныя рок-н-ролам, формы мыслення, што характарызуюцца спантаннасцю першасных рэакцый, без кантролю розуму і эфектыўнага ўдзелу волі, а таксама дамінацыяй фантазіі і пачуццяў над метадычным аналізам рэальнасці. Усё гэта ў вялікай ступені плод педагогікі, якая амаль цалкам выключае ролю логікі і адпаведную фармацыю волі.

д) эгалітарызм, лібералізм і анархізм
Згодна з папярэднімі пунктамі, кіпенне неўпарадкаваных жарсцяў будзіць з аднаго боку нянавісць да ўсялякіх абмежаванняў і праў, а з іншага боку да усялякай няроўнасці. Такім чынам гэтае кіпенне вядзе да ўтапічнай канцэпцыі марксісцкага анархізму, паводле каторай развітае чалавецтва, што жыве ў грамадстве без класаў і ўраду, магло б цешыцца дасканалым парадкам і поўнай свабодай, з якой не вынікала б ніводная няроўнасць.  Як можна заўважыць, гэта адначасова найбольш эгалітарны і найбольш ліберальны ідэал, які толькі можна сабе прадставіць.

Сапраўды, анархічная ўтопія марксізму з’яўляецца станам, у якім чалавечая індывідуальнасць дасягнуўшы высокай ступені развіцця магла б далей свабодна развівацца ў грамадстве без дзяржавы і ўраду.

У гэтым грамадстве – якое жыло б у поўным парадку нягледзячы на адсутнасць ураду – эканамічная вытворчасць была б арганізаванай і высокаразвітай, а адрозненне паміж інтэлектуальнай і фізічнай працай належала б да мінулага. Нейкі, невядомы працэс селекцыі, аддаў бы кіраванне эканомікай у рукі набольш здольных, не выклікаючы пры гэтым фармаванняў класаў.

Гэты былі б адзіныя і нязначныя рэлікты няроўнасці. Але паколькі анархічнае камуністычнае грамадства не азначае канца гісторыі, то здаецца слушным меркаванне, што і гэтыя рэлікты былі б ліквідаваныя ў працэсе далейшай эвалюцыі.

Раздзел VIII

Роля розуму, волі і пачуццёвасці ў прадвызначэнні чалавечых дзеянняў

Папярэднія разважанні патрабуюць тлумачэння ролі розуму, волі і пачуццёвасці ў сувязі паміж памылкай і жарсцямі.

Можа здавацца, што мы сцвярджаем, нібы кожную памылку прыдумвае розум дзеля апраўдання нейкай неўпарадкаванай жарсці. Такім чынам, мараліст, які пацвярджаў бы ліберальныя максімы, заўсёды знаходзіўся б пад уздзеяннем ліберальнай тэндэнцыі.

Мы не гэта маем на ўвазе. Мараліст можа дайсці да ліберальнай высновы толькі праз слабасць розуму, закранутага перўародным грахом. У такім разе, ці павінна гэта лічыцца маральнай правінай іншай натуры, напрыклад занядбання? Гэта пытанне якое выходзіць за рамкі нашай працы.

З гістарычнага пункту гледжання мы сцвярджаем, што гэтая Рэвалюцыя мае сваю фундаментальную крыніцу ў найбольш гвалтоўным ферменце жарсцяў. Але ў той жа час мы далёкія ад адмаўлення вялікай ролі дактрынальных памылак у гэтым працэсе.

Выбітныя аўтары – дэ Мэстр, дэ Банальд, Даноса Кортэс і шмат іншых – напісалі шматлікія працы аб згаданых памылках і працэсе ў якім адна з іх спараджае іншую, ад XV да XVI веку, і гэтак далей ажно да XX ст. Таму нашым намерам не з’яўляецца класці асаблівы націск на дадзенае пытанне.

Але ў той жа час нам здаецца дарэчы, сканцэнтравацца на значэнні фактараў, спрычыненых жарсцямі, і іх уплыве на выключна ідэалагічныя аспекты рэвалюцыйнага працэсу, у якім мы знаходзімся. На нашу думку, на гэтае пытанне звяртаецца недастатковая ўвага, што недазваляе назіраць Рэвалюцыю цалкам і ў выніку ўжываць адэкватныя контррэвалюцыйныя метады.

Цяпер мы трохі распавядзем аб спосабах, якім чынам жарсці ўплываюць на ідэі.

1.Упадлая натура, ласка і свабодная воля

Пры дапамозе звычайных сілаў сваёй натуры чалавек можа пазнаваць шмат праўдаў і практыкаваць розныя цноты. Аднак без дапамогі ласкі немагчыма, каб ён заставаўся ў пазнаванні і практыкаванні усіх прыказанняў.[49]

Гэта азначае, што ў кожным упадлым чалавеку заўжды існуе слабасць розуму і першаснай тэндэнцыі, што папярэднічае кожнаму мысленню, каторая пад’юджвае яго ўзбунтавацца супраць Права.[50]

2.Корань Рэвалюцыі

Фундаментальнае памкненне да бунту можа ў пэўны момант атрымаць дазвол свабоднай волі. Такім чынам упадлы чалавек грашыць, парушаючы адно альбо больш прыказанняў. Аднак яго бунт можа пайсці далей і дайсці да больш ці менш патаемнай нянавісці да самаго маральнага парадку. Такая нянавісць па сутнасці рэвалюцыйная, можа спараджаць дактрынальныя памылкі і нават весці да свядомага і адкрытага вызнавання супярэчных з маральным правам і навукай аб’яўлення прынцыпаў, што з’яўляецца грахом супраць Святога Духа.

Калі гэтая нянавісць пачала кіраваць найглыбейшымі тэндэнцыямі гісторыі Захаду, тады пачалася Рэвалюцыя. Яе працэс развіваецца сёння, а яе дактрынальныя памылкі нясуць відавочны след гэтай нянавісці, якая ёсць першаснай прычынай вялікага вераадступніцтва нашых дзён. Паводле сваёй прыроды гэтая нянавісць не можа абмяжоўвацца толькі дактрынальнай сістэмай: гэта неўпарадкаваная жарсць, палаючая ў сваёй скрайнасці.

Такое сцверджанне, датычнае гэтай канкрэтнай Рэвалюцыі, не азначае, што неўпарадкаваныя жарсці заўжды з’яўляюцца каранём кожнай памылкі. Не пярэчыць гэта і таму, што часцяком дактрынальная памылка пачынала ў дадзенай душы альбо сацыяльнай групе, распальванне жарсцяў.

3. Рэвалюцыя і падманутыя

Можна зрабіць наступны закід: паколькі жарсці нагэтулькі важныя ў рэвалюцыйным працэсе, тады здавалася б, што яго прыхільнікі заўжды, прынамсі ў пэўнай ступені, з’яўляюцца ахвярамі падману. Калі, напрыклад, пратэстантызм з’яўляецца дзіцём Рэвалюцыі, дык ці кожны пратэстант – гэта падмануты?

Відавочна, што асоба, якая кіруецца добрай верай і абдорана фундаментальна контррэвалюцыйным духам, можа быць аплецена рэвалюцыйнымі сафізмамі (ці то рэлігійнымі, ці філасофскімі, палітычнымі ці нейкай іншай прыроды) з прычыны непераадольнага няведання. Такія асобы не маюць за сабой віны.

Mutatis mutandis[51], тое ж можна сказаць і аб тых, хто ўспрымае дактрыну Рэвалюцыі ў тым ці іншым асобным пункце з прычыны ненаўмыснай разумовай памылкі.

Але калі хтосьці, узбуджаны неўпарадкаванымі жарсцямі, характэрнымі для Рэвалюцыі, удзельнічае ў яе духу, то адказ мусіць быць іншы.

Магчыма, што рэвалюцыянер у гэтых умовах перакананы, што падрыўныя лозунгі Рэвалюцыі дасканалыя. Тады ён не будзе няшчырым, але будзе несці віну за памылку, у якую трапіў.

Таксама можа здарыцца, што рэвалюцыянер будзе вызнаваць дактрыну, у якой ён не перакананы, альбо не цалкам перакананы. У гэтым выпадку ён будзе часткова альбо цалкам няшчыры.

У сувязі з вышэйсказаным напэўна залішне звяртаць увагу на факт, што прызнаючы наяўнасць implicite[52] дактрынаў Маркса у памылках псеўдарэфармацыі і Французскай Рэвалюцыі, мы ўсё ж не сцвярджаем, што прыхільнікі гэтых двух рухаў былі свядомымі марксістамі яшчэ да напісання марксісцкай дактрыны, і паводле свайго двудушша не выказвалі шчырага меркавання.

Адпаведнае ўпарадкаванне ўладаў душы, а менавіта павялічэнне яснасці інтэлекту, асвечанага ласкай і кіраванага праз Магістэрыум Касцёла[53], з’яўляецца характэрнай рысай хрысціянскай цноты. Вось чаму кожны святы з’яўляецца ўзорам раўнавагі і справядлівасці. Аб’ектыўнасць яго меркаванняў і моцнае скіраванне яго волі да дабра, ані трошачкі не аслабляюцца атрутным духам неўпарадкаваных жарсцяў.

І наадварот, у той ступені, у якой чалавек упадае ў цноце і паддаецца ярму жарсцяў, яго аб’ектывізм губляецца ва ўсім, што гэтых жарсцяў датычыць. Гэты аб’ектывізм асабліва разбураецца ў меркаваннях, якія чалавек выказвае сам аб сабе.

Што датычыць кожнага канкрэтнага выпадку, то таямніцай Бога з’яўляецца тое, да якой ступені рэвалюцыянер павольнай хады XVI альбо XVIII вв., ачмураны духам Рэвалюцыі рэалізоўваў глыбокі сэнс і выніковыя наступствы сваёй дактрыны.

У кожным разе гіпотэза, што ўсе былі свядомымі марксістамі, павінна быць адкінута цалкам.

Раздзел IX

“Контррэвалюцыянер напалову” таксама з’яўляецца дзіцём Рэвалюцыі

Усё, што было сказана тут, дае падставу для пэўнага практычнага назірання.

Розумы, прасякнутыя ўнутранай Рэвалюцыяй могуць захоўваць контррэвалюцыйную паставу па адным, ці некалькіх пытаннях, у выніку ўздзеяння такіх акалічнасцяў, як выхаванне ў асяроддзі з цвёрдымі традыцыямі і маральнасцю.[54]

Тым не менш дух Рэвалюцыі будзе надалей абагаўляцца ў ментальнасці такіх “контррэвалюцыянераў напалову”. Там, дзе ў складзе нацыі большасць знаходзіцца ў такім стане душы, Рэвалюцыя не будзе задушана, пакуль гэтыя людзі не зменяцца.

Такім чынам, высновай з факту адзінства Рэвалюцыі, з’яўляецца факт, што толькі цэласны контррэвалюцыянер з’яўляецца сапраўдным контррэвалюцыянерам.

Што датычыць “контррэвалюцыянераў напалову”, у душах якіх ідал Рэвалюцыі пачынае хістацца, то іх сітуацыя трохі іншая. Аб гэтым мы паразмаўляем пазней.[55]

Раздзел X

Культура, мастацтва і асяроддзе ў Рэвалюцыі

Апісаўшы складанасць і абшар рэвалюцыйнага працэсу ў найглыбейшых пластах душы, а значыць у ментальнасці людзей, нам будзе прасцей выразіць цалкам значэнне культуры,мастацтва і асяроддзя ў маршы Рэвалюцыі.

1. Культура

Рэвалюцыйныя ідэі даюць тэндэнцыям, з якіх яны выводзяцца, сродкі самасцвярджэння з ілюзіяй успрыняцця ў вачах сваіх прыхільнікаў і трэціх асобаў. Яны служаць рэвалюцыянеру дзеля аслаблення сапраўдных пераканання апошніх, а праз гэта дзеля узбуджэння альбо падтрымання ў іх бунту жарсцяў. Яны ўяўляюць сабой ідэю і мадэль для інстытуцыяў, створаных Рэвалюцыяй. Гэтыя ідэі можна знайсці ў разнастайных сферах ведаў ці культуры, бо немагчыма, каб нейкая з іх не была ўцягнута, прынамсі часткова, у барацьбу паміж Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй.

2. Мастацтва

Прымаючы пад увагу, што Бог унёс таямнічую і вартую захаплення гармонію паміж з аднаго боку пэўнымі формамі, колерамі, гукамі і пахамі, і пэўнымі станамі душы з іншага, тады відавочна, што праз мастацтва можна глыбока ўплываць на ментальнасць і схіляць індывідуумы, сем’і і народы да фармавання глыбока рэвалюцыйнага стану духа. Дастаткова ўзгадаць аналогію паміж духам Французскай Рэвалюцыі і модай, створанай падчас яе панавання, альбо аналогію паміж сённяшнім рэвалюцыйным кіпеннем і экстравагантнасцю, пануючай у модзе і так званым авангардным мастацтве.

3. Асяроддзе

Асяроддзе можа спрыяць добрым альбо кепскім звычаям у паводзінах. Наколькі яны спрыяюць добрым звычаям, настолькі ж яны могуць супрацьпаставіцца Рэвалюцыі, будуючы годныя захаплення бар’еры супарцьдзеяння, альбо прынамсі інэрцыі, з таго ўсяго, што з’яўляецца здаровым у звычаях. У сваю чаргу, калі яны спрыяюць кепскім звычаям, тады могуць перадаваць душам таксіны і страшэнную сілу рэвалюцыйнага духу.

4. Гістарычная роля мастацтва і асяроддзя ў рэвалюцыйным працэсе

З гэтай прычыны сапраўды трэба прызнаць, што паўсюдная дэмакратызацыя звычаяў і стыляў жыцця, пасунутая да межаў сістэматычнай і нарастаючай вульгарнасці, а таксама пралетарызуючая дзейнасць сучаснага мастацтва, спрычыняюцца да трыюмфу эгалітарызму ў такой самай альбо большай ступені, чым увядзенні пэўных законаў ці ўсталяванне тыпова палітычных інстытуцый.

Трэба таксама прызнаць, што калі нейкай асобе ўдалося б, напрыклад, зліквідаваць немаральную ці агнастычную кіназалю альбо тэлебачанне, то яна зрабіла б значна больш для Контррэвалюцыі, чым, калі б у рамках звычайных працэдур парламенцкай сістэмы спрычынілася б да ўпадку левага ўраду.

Раздзел XI

Рэвалюцыя, грэх і Адкупленне – рэвалюцыйная утопія

Сярод разнастайных аспектаў Рэвалюцыі належыць падкрэсліць, што яна схіляе сваіх прыхільнікаў да недаацэнкі альбо адмаўлення паняццяў дабра і зла, першароднага граху і Адкуплення.

1. Рэвалюцыя адмаўляе грэх і Адкупленне

Як мы заўважылі, Рэвалюцыя з’яўляецца плёнам граху. Аднак, калі б яна гэта прызнала, то раскрыла б сама сябе і звярнулася супраць сваёй прычыны.

Гэта тлумачыць, чаму Рэвалюцыя імкнецца не толькі да замоўчвання сваіх грэшных каранёў, але таксама да адмаўлення самога паняцця граху. Радыкальнае адмаўленне, якая датычыць як першароднага граху, гэтак і асабістага адбываецца галоўным чынам праз:
-          Філасофскія ці юрыдычныя сістэмы, якія адмаўляюць правамоцнасць і існаванне якога-кольвек маральнага права, альбо надаюць гэтаму праву хісткія і смешныя свецкія фундаменты;
-          Тысячы спосабаў дзеяння прапаганды, што ствараюць у масах стан душы, які ігнаруе маральнасць не адмаўляючы наўпрост яе існавання; усялякая пашана, належная цноце складаецца ў ахвяру ідалам, такім як золата, праца, эфектыўнасць, поспех, бяспека, здароўе, прыгажосць, сіла мускулаў, раскоша фантазіі і г.д.

Рэвалюцыя знішчае ў сучасным чалавеку самое паняцце граху, самое адрозненне паміж дабром і злом. І ipso facto[56] яна адмаўляе Адкупленне, учыненае Панам Нашым Езусам Хрыстусам, бо калі не існуе граху, тады Адкупленне стаецца незразумелым і губляе любую лагічную сувязь з гісторыяй і жыццём.

2. Гістарычныя прыклады: адмаўленне граху ў лібералізме і сацыялізме

На кожным са сваіх этапаў Рэвалюцыя імкнулася да незаўважання альбо радыкальнага адмаўлення граху.

А. Беззаганнае пачацце адзінкі


У сваёй ліберальнай і індывідуалістычнай фазе Рэвалюцыя вучыла, што чалавек абдораны непамыльным розумам, моцнай воляй і жарсцямі, пазбаўленымі неўпарадкавання. Адсюль вынікае канцэпцыя чалавечага парадку, у якім адзінка – уважаная за дасканалую істоту – была ўсім, а дзяржава нічым, альбо амаль нічым і неабходным злом... хіба часова неабходным. Гэта быў перыяд, калі думалі, што адсутнасць ведаў з’яўлялася адзінай прычынай памылак і злачынстваў, што дзеля таго, каб скасаваць вязніцы, трэба адкрыць школы. Беззаганнае пачацце індывідуума было асноўным дагматам гэтых ілюзій.

Вялікай зброяй ліберала супраць патэнцыйнага ўціску з боку дзяржавы і стварэння клікі, якая магла б адсунуць яго ад кіравання грамадствам, была палітычная свабода і ўсеагульнае галасаванне.

Б. Беззаганнае пачацце масаў і дзяржавы


Прынамсі частковая недакладнасць дадзенай канцэпцыі была відавочная ўжо ў мінулым стагоддзі, але Рэвалюцыя не адступіла ад яе. Замест таго, каб прызнаць сваю памылку, яна проста замяніла яе іншай, а менавіта беззаганным пачаццем масаў і дзяржавы. Паводле гэтай канцэпцыі, адзінка з’яўляецца схільнай да эгаізму і можа памыляцца, але масы заўжды маюць рацыю і ніколі не прасякнуты жарсцямі. Іх бязгрэшным сродкам дзеяння з’яўляецца дзяржава, іх беспамылковым сродкам выказвання ёсць усеагульнае галасаванне – у выніку якога з’яўляюцца парламенты, прасякнутыя сацыялістычнай думкай – альбо харызматычны дыктатар з моцнай воляй, які заўжды вядзе масы да рэалізацыі іх уласнай волі.

3. Збаўленне ў навуцы і тэхніцы: рэвалюцыйная утопія

Незалежна ад таго кіруе Рэвалюцыя свой давер да адзінкі-індывідууму, масаў ці дзяржавы, ён палягае менавіта ў чалавеку. Самадастатковы дзякуючы навуцы і тэхніцы чалавек можа самастойна вырашыць усе свае праблемы, пазбегнуць болю, нэндзы, няведання, небяспекі, карацей усяго, што мы называем наступствам першароднага і асабістага граху.

Утопіяй да якой нас вядзе Рэвалюцыя, з’яўляецца свет, у якім краіны, злучаныя ў адзінай паўсюднай рэспубліцы не з’яўляюцца нічым іншым апроч геаграфічных назваў, свет без ніякіх грамадскіх і эканамічных няроўнасцяў, кіраваны навукай і тэхнікай, прапагандай і псіхалогіяй, каб без удзелу надпрыродных сілаў дасягнуць найвышэйшага шчасця чалавека.

У такім свеце няма збаўленчага Адкуплення, ажыццёўленага Панам Нашым Езусам Хрыстусам, бо чалавек перамагае зло пры дапамозе навукі і можа ўчыніць з зямлі рай тэхнічнай раскошы. Апроч гэтага чалавек будзе спадзявацца перамагчы калі-небудзь смерць шляхам бясконцага падаўжэння жыцця.

Раздзел XII

Пацыфісцкі і антымілітарысцкі характар Рэвалюцыі

Пацыфісцкі, і такім чынам антымілітарысцкі характар Рэвалюцыі можна лёгка прасачыць у святле папярэдняга раздзелу.

1. Навука зліквідуе войны, узброенныя сілы і паліцыю

У тэхнічным раі Рэвалюцыі, супакой павінен насіць трывалы характар, бо навука паказвае, што вайна з’яўляецца злом, а тэхніка можа перамагчы ўсе яе прычыны.

Адсюль вынікае прынцыповая супярэчнасць паміж Рэвалюцыяй і ўзброеннымі сіламі, якія павінны быць цалкам зліквідаваныя. У паўсюднай рэспубліцы застанецца толькі паліцыя, і тое да моманту, калі навуковы і тэхнічны прагрэс не зліквідуюць злачыннасць.

2. Дактрынальная супярэчнасць паміж Рэвалюцыяй і мундзірам

Самой сваёй прысутнасцю мундзір пацвярджае implicite[57] пэўныя праўды, якія, хаця і з’яўляюцца досыць шырокімі, тым не меней маюць контррэвалюцыйны характар:
-          існаванне каштоўнасцяў, якія вышэй за самое жыццё, дзеля якіх трэба памерці, што супярэчыць сацыялістычнай ментальнасці, якая характарызуецца абсалютным страхам перад рызыкай і болем, а таксама ўсхваленнем бяспекі і найвышэйшай прывязаннасцю да зямнога жыцця;
-          існаванне маральнасці, бо вайсковасць цалкам абапіраецца на паняццях гонару, сілы на службе дабра, скіраванай супраць зла і г.д.

3. “Тэмперамент” Рэвалюцыі супярэчыць вайсковаму жыццю

Урэшце рэшт існуе антыпатыя “тэмпераментаў” паміж Рэвалюцыяй і вайсковым духам. Да таго моманту, калі Рэвалюцыя перайме сродкі кіравання, яна застаецца балбатлівай, дэкламацыйнай і блытанай. Ад вырашэння праблем непасрэдным, брутальным і адкрытым чынам – more militari – Рэвалюцыю адпужвае тое, што можна было б назваць сучасным тэмпераментам Рэвалюцыі. Мы падкрэсліваем слова “сучасны”, маючы на ўвазе этап Рэвалюцыі, што існуе зараз, бо няма нічога больш дэспатычнага і брутальнага, чым Рэвалюцыя ў моманце сваёй усемагутнасці. Расія дае тут выразны прыклад. Аднак нават у гэтым існуюць адрозненні, паколькі вайсковы дух цалкам розніцца ад духа забойцы.

* * *
Гэтым мы заканчваем у дадзенай працы аналіз рэвалюцыйнай утопіі ў яе разнастайных аспектах.

Частка II

Контррэвалюцыя


Раздзел I

Контррэвалюцыя з’яўляецца рэакцыяй

1. Контррэвалюцыя – гэта асаблівая барацьба, скіраваная супраць Рэвалюцыі
Калі Рэвалюцыя ёсць такой, як мы апісалі, тады чым жа з’яўляецца Контррэвалюцыя? У літаральным значэнні слова – пазбаўленым няслушных, больш ці менш дэмагагічных вызначэнняў, што функцыянуюць у штодзённай мове – Контррэвалюцыя з’яўляецца “рэ-акцыяй”. Гэта значыць дзеяннем, скіраваным супраць іншага дзеяння. Яна з’яўляецца для Рэвалюцыі тым, чым напрыклад была контррэфармацыя для псеўдарэфармацыі.

2. Шляхетнасць гэтай рэакцыі
З рэакцыйнага характару Контррэвалюцыі вынікае яе значэнне і шляхетнасць. Сапраўды, калі Рэвалюцыя нас забівае, то няма больш карыснай рэчы, чым рэакцыя, што імкнецца да яе знішчэння. Выказванне гэтай рэакцыі прынцыповага супраціву раўназначнае прагненню аддаць свет пад панаванне Рэвалюцыі.

3. Рэакцыя, скіраваная таксама супраць сённяшніх праціўнікаў
Трэба дадаць, што прадстаўленая такім чынам Контррэвалюцыя, не з’яўляецца і не можа быць рухам, які лунае ў аблоках і змагаецца са зданямі. Гэта павінна быць Контррэвалюцыя XX стагоддзя, што змагаецца з такой Рэвалюцыяй, якая ёсць сёння. Таму яна павінна змагацца з рэвалюцыйнымі жарсцямі, што распальваюцца сёння, рэвалюцыйнымі ідэямі, што фармулююцца сёння, рэвалюцыйнымі асяроддзямі, што праяўляюцца сёння, рэвалюцыйным мастацтвам і культурай, што маюцца сёння, а таксама адзінкамі і стэрэатыпамі, якія тым ці іншым чынам з’яўляюцца найбольш актыўнымі прычынамі Рэвалюцыі. Контррэвалюцыя не з’яўляецца звычайнай рэтраспекцыяй шкодаў, нанесеных Рэвалюцыяй у мінулым, але высілкам, каб затрымаць яе хаду зараз.

4. Сучаснасць і інтэгральнасць Контррэвалюцыі
Сучаснасць Контррэвалюцыі не палягае ані ў ігнараванні Рэвалюцыі, ані ў пакце з ёй, нават у найменшай ступені. Наадварот яна палягае ў пазнаванні Рэвалюцыі ў яе нязменнай сутнасці, і ў яе вельмі важных сучасных характарыстыках, а таксама ў разумным, праніклівым і сістэматычным змаганні з ёй, ужываючы усе дапушчальныя сродкі і падтрымцы ўсіх дзяцей святла.

Раздзел II

Рэакцыя і гістарычная нязменнасць

1. Што вяртаць?
Паколькі Рэвалюцыя гэта ёсць непарадак, тады Контррэвалюцыя з’яўляецца вяртаннем парадку. А пад парадкам мы разумеем Хрыстовы супакой пад панаваннем Хрыстуса, гэта значыць хрысціянскую цывілізацыю: суровую і іерархічную, сакральную ў падставах, антыэгалітарную і антыліберальную.

2. Што выпраўляць?
Аднак згодна з законамі гісторыі, паводле якіх нязменнасць не існуе сярод часовых рэчаў, парадак, народжаны Контррэвалюцыяй павінен валодаць сваёй уласнай характарыстыкай, якая адрознівае яго ад парадку, што існаваў да Рэвалюцыі. Натуральна, гэтае сцвярджэнне не датычыць прынцыпаў, але выключна характарыстык. Характарыстыкі маюць усё ж такое значэнне, што пра іх неабходна ўзгадаць.

Мы не можам занадта глыбока ўваходзіць у дадзеную матэрыю, таму толькі ў агульных рысах зазначым, што калі арганізм зазнае скалечання альбо раны, тады месца зрастання альбо загаення патрабуе асаблівай абароны. Гэта міласцівая апека Божай Абачнасці, што дзейнічае праз другасныя прычыны супраць магчымасці новага здарэння. Гэты працэс можна назіраць у выпадку зламання косці, зрастанне якой стварае ўтаўшчэнне  ў месцы зламання, альбо ў выпадку гаення ранаў. Гэта матэрыяльная аналогія факту, які мае месца ў духоўным парадку. Як правіла грэшнік, які сапраўды выпраўляецца, нашмат больш брыдзіцца чынам граху, чым гэта мела месца ў найлепшыя гады да свайго ўпадку. Такая гісторыя пакутуючых святых. Таксама Касцёл, пасля кожнага цяжкага выпрабавання, паўстае маючы асаблівы імунітэт супраць зла, што спрабавала яго паваліць. Тыповым прыкладам з’яўляецца контррэфармацыя.

Згодна з гэтым законам, парадак народжаны Контррэвалюцыяй павінен быць яшчэ больш бліскучым, чым той з часоў сярэднявечча, у трох асноўных аспектах, што былі парушаны Рэвалюцыяй:
  • Глыбокая пашана правоў Касцёла і папства, а таксама максімальна магчымая сакралізацыя зямнога жыцця, і ўсё гэта ў апазіцыі да свецкасці, міжканфесійнасці, атэізму і пантэізму, а таксама іх наступстваў.
  • Дух іерархіі, які характарызуе ўсе аспекты грамадства і дзяржавы, культуры і жыцця, насуперак эгалітарнай метафізіцы Рэвалюцыі.
  • Актыўнасць у выкрыцці і змаганні са злом у яго зародкавых і патаемных формах, у знішчэнні яго шляхам асуджэння і ганьбавання, а таксама пакарання яго з нязломнай рашучасцю ва ўсіх яго праявах, а асабліва ў тых, што супрацівяцца артадоксіі і чысціні звычаяў, насуперак ліберальнай метафізіцы Рэвалюцыі, а таксама яе памкненню да свабоднага панавання зла і яго абароны.

Раздзел III

Контррэвалюцыя і пагоня за навінкамі

Шмат хто з нашых сучаснікаў, дзяцей Рэвалюцыі, мае схільнасць да неабмежаванага замілавання ў сучаснасці, абагаўлення будучыні і безумоўнага асуджэння мінулага праз пагарду і нянавісць. Гэтая тэндэнцыя спараджае шэраг непаразуменняў адносна Контррэвалюцыі, з якімі трэба разабрацца. Перад усім шмат каму здаецца, што традыцыяналістычны і кансерватыўны характар контррэвалюцыі робіць яе натуральным ворагам чалавечага прагрэсу.

1. Контррэвалюцыя з’яўляецца традыцыяналістычнай

А. Нагода

Як мы заўважылі, Контррэвалюцыя з’яўляецца высілкам, што развіваецца разам з пасоўваннем Рэвалюцыі. Рэвалюцыя безупынна кіруецца супраць усёй спадчыне хрысціянскіх інстытуцый, дактрын, звычаяў і спосабаў сузірання, адчування і мыслення, якія мы атрымалі ад нашых продкаў і якія не ліквідаваныя да канца да сёння. Таму Контррэвалюцыя з’яўляецца абаронцам хрысціянскіх традыцый.

Б. Тлеючы кнот[58]

Рэвалюцыя атакуе хрысціянскую цывілізацыю падобна да пэўнага дрэва з бразільскіх лясоў – фігавае дрэва душагубца  (urostigma olearia) – якое аплятаючы навокал ствол іншага дрэва цалкам яго пакрывае і забівае. У сваіх “памяркоўных” цячэннях Рэвалюцыя наблізілася да хрысціянскай цывілізацыі, каб яе аплесці і забіць. Мы знаходзімся ў часе, калі гэтае дзіўнае з’явішча знішчэння усё яшчэ не скончана. Іншымі словамі мы знаходзімся ў гібрыднай сітуацыі, калі тое, што мы маглі б назваць рэшткамі хрысціянскай цывілізацыі з дадаткам арамату і інерцыйнага ўздзеяння шмат якіх яшчэ нядаўна скасаваных традыцый, але жывых у людскай памяці, суіснуе са шматлікімі рэвалюцыйнымі інстытуцыямі і звычаямі.

Перад абліччам барацьбы паміж пекнай хрысціянскай традыцыяй, якая надалей паказвае азнакі жыцця, і рэвалюцыйным дзеяннем, натхняемым маніяй навінак, да якой, у першых словах энцыклікі Rerum Novarum, выказаў свой стасунак Леон XIII, натуральным выбарам сапраўднага контррэвалюцыянера ёсць стацца абаронцам скарбу добрых традыцый, каштоўнасцяў хрысціянскага мінулага, што яшчэ існуюць мусяць быць захаваныя. У гэтым сэнсе контррэвалюцыянер дзейнічае як Пан Езус, які прыйшоў не дзеля таго, каб згасіць тлеючы кнот, ані каб зламаць паваленую трасцінку.[59] Таму ён павінен з любоўю старацца захоўваць усе хрысціянскія традыцыі. Па сутнасці контррэвалюцыйная дзейнасць з’яўляецца дзейнасцю традыцыяналістычнай.

В. Фальшывы традыцыяналізм


Традыцыяналістычны дух Контррэвалюцыі не мае нічога супольнага з фальшывым і звужаным традыцыяналізмам, які захоўвае пэўныя рытуалы, стыль альбо звычаі з прычыны простага замілавання старымі формамі без ніякай пашаны да дактрыны, якая іх спарадзіла. Гэта можна назваць археалагізмам, а не здаровым і жывым традыцыяналізмам.

2. Контррэвалюцыя ёсць кансерватыўнай

Ці контррэвалюцыя ёсць кансерватыўнай? У пэўным сэнсе так і вельмі глыбока. У іншым сэнсе не і настолькі ж глыбока.

Калі гэта пытанне захавання чагосці з сучаснасці, што ёсць добрае і заслугоўвае таго, каб жыць, тады Контррэвалюцыя ёсць кансерватыўнай.

Але калі гэта пытанне утрывалення апісанай гібрыднай сітуацыі, у якой мы знаходзімся, затрымання рэвалюцыйнага працэсу на яго сучасным этапе, застаючыся адначасова нерухомым як слуп солі, на ўбоччы шляхоў гісторыі і часу, успрымаючы аднолькава і тое, што добрае і тое, што кепскае ў нашым стагоддзі, шукаючы такім чынам гарманічнага і трывалага суіснавання дабра і зла, тады Контррэвалюцыя не ёсць і не можа быць кансерватыўнай.

3. Контррэвалюцыя з’яўляецца істотнай умовай сапраўднага прагрэсу

Ці Контррэвалюцыя ёсць прагрэсіўнай, Так, калі гэта сапраўдны прагрэс. Не, калі гэта марш у кірунку рэвалюцыйнай утопіі.

У сваім матэрыяльным аспекце, сапраўдны прагрэс палягае ў адпаведным выкарыстанні сіл прыроды згодна з Божым Правам, на службу чалавеку. З гэтай прычыны Контррэвалюцыя не заключае пактаў з празмерна пашыраным тэхнікалізмам сённяшняга дня, абагаўленнем навінак, хуткасці, машынаў, ані з годнай жалю тэндэнцыяй арганізацыі грамадства more mechanico[60]. Усё пералічанае гэта эксцэсы, якія Пій XII выразна асудзіў.[61]

Таксама і матэрыяльны прагрэс насельніцтва не з’яўляецца галоўным элементам прагрэсу ў хрысціянскім разуменні. Ён палягае перад усім у пэўным развіцці ўладаў душы і ўздыме чалавецтва ў кірунку маральнай дасканаласці. Контррэвалюцыйная канцэпцыя прагрэсу закладае такім чынам перавагу яго духовых аспектаў над матэрыяльнымі. У выніку для Контррэвалюцыі характэрна пашырэнне сярод адзінак і масаў нашмат большай павагі адносна сапраўднай рэлігіі, філасофіі, мастацтва і літаратуры, чым да таго, што датычыць дабра для цела і выкарыстання матэрыі.

Урэшце, каб выразна адрозніць рэвалюцыйную і контррэвалюцыйную канцэпцыю прагрэсу, трэба заўважыць, што апошняя звяртае ўвагу на факт, што гэты свет заўжды будзе падолам слёзаў і пераходам да неба, тады ж як першая лічыць, што прагрэс павінен зрабіць з зямлі рай, у якім чалавек можа шчасліва жыць не думаючы аб вечнасці.

З самога паняцця сапраўднага прагрэсу можна зрабіць выснову, што рэвалюцыйны працэс з’яўляецца яго супрацьлегласцю.

Таму Контррэвалюцыя ёсць істотнай умовай захавання нармальнага і сапраўднага прагрэсу і перамогі над рэвалюцыйнай утопіяй, якая з’яўляецца толькі зводніцкай ілюзіяй прагрэсу.

Раздзел IV

Хто з’яўляецца контррэвалюцыянерам?

Хто з’яўляецца контррэвалюцыянерам? На гэтае пытанне можна адказаць двума спосабамі:

1. У актуальнай сітуацыі
               У актуальнай сітуацыі[62] контррэвалюцыянерам ёсць той, хто:
- знаёмы з Рэвалюцыяй, парадкам і Контррэвалюцыяй, іх духам, дактрынамі і метадамі;
- мілуе[63] Контррэвалюцыю і хрысціянскі парадак і ненавідзіць Рэвалюцыю і “антыпарадак”;
- робіць з гэтай любові і нянавісці вось, вакол якой засяроджваюцца ўсе яго ідэалы, прыхільнасці і дзеянні.

Відавочна такая пастава душы не вымагае вышэйшай адукацыі. Святая Жанна д’Арк не зусім была тэолагам, але здзіўляла суддзяў тэалагічнай глыбінёй сваіх думак. Падобным чынам, простыя сяляне з Навары, Вандэі ці Тыроля, ажыўленыя годным захаплення разуменнем духа і мэтаў Контррэвалюцыі, станавіліся часта яе найлепшымі жаўнерамі.

2. У патэнцыйным стане

Патэнцыйнымі контррэвалюцыянерамі ёсць тыя, хто па прычыне неасцярожнасці альбо з іншых выпадковых прычын маюць такі ці іншы погляд альбо спосабы адчування рэвалюцыянераў, але без пашкоджання іх найглыбейшых асабістых рысаў духам Рэвалюцыі. Такія асобы, калі звярнуць іх увагу, зрабіць больш свядомымі і скіраваць, лёгка прыймаюць контррэвалюцыйную паставу. І гэтым яны адрозніваюцца ад “паў-контррэвалюцыянераў”, згаданых раней.[64]

Раздзел V

Тактыка Контррэвалюцыі

Тактыка Контррэвалюцыі можа быць разгледжана адносна асобаў, групаў ці тэндэнцый у грамадскай думцы, у залежнасці ад трох тыпаў ментальнасці: актуальны контррэвалюцыянер, патэнцыйны контррэвалюцыянер і рэвалюцыянер.

1. Адносна актуальнага контррэвалюцыянера
Як не дзіўна, актуальнага контррэвалюцыянера можна сустрэць даволі часта. Як правіла ён мае яснае бачанне сучаснасці, моцны дух і глыбокую любоў да лагічнага адзінства. Таму ён глыбока ўсведамляе сабе рэальнасць пануючага ў свеце хаосу і катастрофаў, што відаць на даляглядзе. Актыўная разумовая дзейнасць дазваляе яму заўважыць глыбіню ізаляцыі, у якой ён часта знаходзіцца, у хаосе, які здаецца немагчыма ліквідаваць. З гэтай прычыны контррэвалюцыянер часта змушаны прыгнечана маўчаць у настолькі сумнай сітуацыі: Vae soli(“Гора самотнаму”), кажа Біблія.[65]

Контррэвалюцыйная дзейнасць павінна быць скіравана на выяўленне такіх асобаў, знаёмства з імі і ўрэшце супольную падтрымку ў публічным выказванні сваіх перакананняў. Гэта можна рабіць двума спосабамі:

А. Індывідуальная дзейнасць
Дзейнасць у першую чаргу павінна адбывацца на індывідуальным узроўні. Няма нічога, што было б больш эфектыўным, чым шчырая і годная контррэвалюцыйная пастава маладога студэнта, афіцэра, настаўніка, асаблівым чынам ксяндза, арыстакрата, альбо рабочага, які мае ўплыў на сваё атачэнне. Першай рэакцыяй на такую паставу часам будзе абурэнне, але калі контррэвалюцыянер вытрывае, тады праз пэўны час, які ў залежнасці ад абставінаў будзе больш ці менш доўгім, астатнія паступова далучацца да яго.

Б. Сумесная дзейнасць
Гэтыя індывідуальныя кантакты, натуральным чынам скіраваны на вылучэнне ў розных асяроддзях некалькіх контррэвалюцыянераў, якія аб’яднаныя ў адной ідэйнай сям’і, што само па сабе павялічвае іх сілу.

2. Адносна патэнцыйнага контррэвалюцыянера
Контррэвалюцыянеры павінны прадстаўляць Рэвалюцыю і Контррэвалюцыю ва ўсіх іх аспектах: рэлігійным, грамадскім, эканамічным, культурным, мастацкім і г.д. Гэта неабходна, паколькі патэнцыйныя контррэвалюцыянеры як правіла бачаць Рэвалюцыю і Контррэвалюцыю толькі ў пэўным вузкім аспекце, праз які іх належыць прывесці да шырокага погляду на першую і другую. Контррэвалюцыянер, які мае аргументацыю толькі ў адной плашчыне – напрыклад палітыцы – моцна абмяжоўвае сваё поле прыцягнення, рызыкуючы знівечыць свае дзеянні, а гэтым прынесці паразу і смерць.

3. Адносна рэвалюцыянера

А. Контррэвалюцыйная ініцыятыва
Адносна Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі не існуе асобаў нейтральных. Сапраўды не кожны з’яўляецца змагаром, але яго альбо жаданні знаходзяцца ў адным з гэтых лагераў, свядома альбо не. Таму пад рэвалюцыянерамі мы разумеем не толькі поўных і яўных прыхільнікаў Рэвалюцыі, але таксама і “контррэвалюцыянераў напалову”.

Як мы бачым Рэвалюцыя здолела пасунуцца наперад дзякуючы хаванню свайго сапраўднага аблічча, свайго сапраўднага духа і сваіх канечных мэтаў.

Найлепшым спосабам знішчэння яе ідэяў сярод рэвалюцыянераў, ёсць раскрыццё яе сапраўднага аблічча цалкам, альбо яе духа і галоўных шляхоў, альбо знешне нявінных і нязначных праяваў і дзеянняў. Сарваць з яе заслону, гэта значыць нанесці ёй найбольш цяжкі ўдар.

З гэтай прычыны контррэвалюцыйны высілак павінен быць прысвечаны выкананню гэтай задачы ў найбольшай ступені.

Па-другое, відавочна тое, што для поспеху контррэвалюцыйнай дзейнасці неабходныя і іншыя сродкі, эфектыўныя ў дыялектыцы змагання.

Існуюць пэўныя магчымасці супрацы з “контррэвалюцыянерамі напалову”, як і з рэвалюцыянерамі, што маюць контррэвалюцыйныя “атавізмы”. Такая супраца спараджае асаблівую праблему: у якой ступені яна апраўдана? На нашу думку, барацьба супраць Рэвалюцыі можа развівацца толькі шляхам аб’яднання людзей радыкальных і цалкам свабодных ад вірусу Рэвалюцыі. Зразумела, што контррэвалюцыйныя групы могуць супрацоўнічаць з вышэйзгаданымі асобамі ў пэўных канктрэтных мэтах. Аднак дапушчэнне поўнай і сталай супрацы з людзьмі, скажонымі якім-небудзь уплывам Рэвалюцыі з’яўляецца вялікай неасцярожнасцю і прычынай напэўна большасці контррэвалюцыйных паразаў.

Б. Рэвалюцыйны контрнаступ
Як правіла рэвалюцыянер нахабны, балбатлівы і напышлівы тады, калі ён не сутыкаецца з праціўнікам, альбо трапляе на слабых праціўнікаў. Але, калі хтосьці годна і адважна выкажа яму свой супраціў, тады ён сціхае і арганізуе кампанію маўчання. Аднак у гэтым маўчанні можна заўважыць схаваны шоргат агрэсіі альбо наракання на “скрайнюю логіку” праціўніка. Адначасова гэтае маўчанне поўнае замяшання і сораму, і ніякая больш-менш сэнсоўная рэпліка не перарве іх. Да апісанай карціны поўнага замяшання і паразы рэвалюцыянера, мы можам дадаць словы, напісаныя Вяётам (Veuillot) з іншай прычыны: “Запытайце цішыню, і яна нічога вам не адкажа.”[66]

4. Эліты і масы ў контррэвалюцыйнай тактыцы
У такой ступені, наколькі гэта магчыма, Контррэвалюцыя павінна спрабаваць захапіць масы. Аднак гэта не павінна быць яе мэтай у кароткачасовай перспектыве. Контррэвалюцыянер не павінен знеахвочвацца з той прычыны, што велізарная большасць людзей сёння не стаяць з гэтага боку барыкадаў. Па сутнасці, дакладнае вывучэнне гісторыі паказвае нам, што не масы былі тым, хто рабіў Рэвалюцыю. Яны пасоўваліся ў рэвалюцыйным кірунку, бо за імі стаялі рэвалюцыйныя эліты. Калі б за імі стаялі эліты супрацьлеглай арыентацыі, тады імаверна яны пасоўваліся б у супрацьлеглым кірунку. Аб’ектыўны погляд на гісторыю сведчыць, што фактар мас носіць другасны характар, а асноўным з’яўляецца выхаванне элітаў. Дзеля гэтага выхавання контррэвалюцыянер заўсёды можа скарыстацца вынікамі сваёй індывідуальнай дзейнасці, г.зн. можа дасягнуць добрых вынікаў нягледзячы на недахоп матэрыяльных і тэхнічных сродкаў, з якім ён вымушаны змагацца.

Раздзел VI

Сродкі дзейнасці Контррэвалюцыі

1. Імкнуцца да завалодання вялікімі сродкамі дзейнасці
Натуральна, што ў прынцыпе контррэвалюцыйнае дзеянне заслугоўвае на тое, каб мець у сваім распараджэнні найлепшыя сродкі: тэлебачанне, радыё, вяліканакладную прэсу і рацыянальную, эфектыўную і бліскучую рэкламу. Сапраўдны контррэвалюцыянер павінен заўсёды імкнуцца да выкарыстання гэтых сродкаў, перамагаць абарончую паставу некаторых яго паплечнікаў, якія адразу губляюць надзею іх выкарыстання, бо стала бачаць іх у руках сыноў цемры.

Мы аднак мусім усведамляць сабе, што ў існуючай рэчаіснасці контррэвалюцыйнае дзеянне часта будзе ажыццяўляцца без гэтых сродкаў.

2. Выкарыстанне сціплых сродкаў: іх эфектыўнасць
Нават такім чынам, з найбольш сціплымі сродкамі, контррэвалюцыйная акцыя можа дасягнуць годныя захаплення вынікі, калі такія сродкі выкарыстоўваюцца з добрым духам і розумам. Як мы бачылі, контррэвалюцыйная акцыя з’яўляецца чымсці, што можна памацаць, нават калі яна абмежавана да звычайнай індывідуальнай дзейнасці. Але яе немагчыма ўявіць без індывідуальнага дзеяння, якое, калі яго добра вядуць, адкрывае шлях да дасягнення любога поспеху.

Малыя выданні, напоўненыя контррэвалюцыйным духам, калі іх узровень добры, з’яўляюцца надзвычайна эфектыўнымі, асабліва пры выкананні сваёй першаснай задачы, якой ёсць узаемнае знаёмства контррэвалюцыянераў.

Нароўні з гэтым эфектыўнымі на службе Контррэвалюцыі, а можа і болей, могуць быць: кніга, трыбуна альбо кафедра універсітэта.

Раздзел VII

Перашкоды ў дзеянні Контррэвалюцыі

1. Перашкоды, што сустракаюцца сярод контррэвалюцыянераў, якія трэба абмінаць
Перашкоды, што сустракаюцца сярод контррэвалюцыянераў, якія трэба абмінаць, часта палягаюць на пэўных кепскіх звычках прадстаўнікоў Контррэвалюцыі.


Тэмы контррэвалюцыйных сустрэчаў альбо публікацый павінны быць старанна падабранымі. Контррэвалюцыя заўсёды павінна паказваць ідэалагічны аспект, нават тады, калі займаецца дробязнымі і павярхоўнымі пытаннямі. Напрыклад можна з карысцю абмеркаваць нядаўнія партыйна-палітычныя праблемы. Аднак празмернае падкрэсліванне дробных персанальных пытанняў, прадстаўленне ў якасці галоўнай мэты  контррэвалюцыйнага дзеяння – барацьбы  з мясцовымі ідэалагічнымі праціўнікамі, прадстаўленне Контррэвалюцыі ў якасці звычайнай настальгіі (мы не пярэчым таму, што гэта настальгія абгрунтаваная) альбо звычайнага абавязку асабістай адданасці, хаця б святой і слушнай, гэта паказванне пэўнай асаблівасці нібы яна ёсць чымсці галоўным, альбо часткі нібы яна ёсць усім, што наносіць шкоду ўсёй справе, якой мы жадаем служыць.

2. Лозунгі Рэвалюцыі
Перашкодамі іншага роду з’яўляюцца лозунгі, якія ўважаюць за догмы нават у найлепшых інтэлектуальных асяродках.

А. “Контррэвалюцыя бясплённая, бо гэта анахранізм”
Найбольш цвёрдым і шкодным з гэтых лозунгаў з’яўляецца той, што сцвярджае нібы Контррэвалюцыя не можа развіцца ў сённяшнім часе, бо яна супярэчыць духу часу. Гаворыцца, што кола гісторыі нельга павярнуць назад.

Калі б гэты прынцып быў праўдзівы, тады б каталіцкая рэлігія не існавала б, паколькі нельга запярэчыць таму, што Эвангелле стала ў радыкальнай апазіцыі да асяроддзя, у якім Наш Пан Езус Хрыстус і апосталы яго выкладалі. Таксама не існавала б Рымска-нямецкая Каталіцкая Іспанія, бо няма хіба што нічога больш падобнага да ўваскрасення, а тым самым падобным да звароту ў мінулае, чым поўнае вяртанне да хрысціянскай велічы Іспаніі, што заняло восем стагоддзяў, ад Кавадонга да падзення Гранады. Нават Рэнесанс, настолькі дарагі рэвалюцыянерам, сам быў, прынамсі ў шмат якіх аспектах, вяртаннем да культурнага і мастацкага натуралізму, што скамянеў у сваёй форме за больш чым тысячу год.

Таму ў гісторыі ёсць звароты, як шляхамі дабра, гэтак і шляхамі зла. Урэшце, калі Рэвалюцыя лічыць штосці за згоднае з духам часу, тады трэба быць асцярожным, бо часта гэтым можа быць нейкая “старызна” з паганскіх часоў, якую яна хоча вярнуць. Што новага, напрыклад, у разводзе, нудызме, тыраніі альбо дэмагогіі, што былі нагэтулькі паўсюдныя ў старажытным свеце? Чаму прыхільніка разводаў уважаюць за сучаснага чалавека, а абаронцу неразрыўнасці шлюба за архаічнага? Паняцце “сучасны” у разуменні Рэвалюцыі абмяжоўваецца толькі на тым, што дае свабоду для пыхі і эгалітарызму, а таксама пагоню за ўцехамі і волю лібералізму.

Б. “Контррэвалюцыя бясплённая, бо яна збудавана на адмаўленні”
Паводле іншага лозунга Рэвалюцыі, Контррэвалюцыя самой сваёй назвай акрэслівае сябе як штосьці негатыўнае, а значыць пустое. Гэта звычайная гульня словаў, бо чалавечы розум, абапіраючыся на тое, што адмаўленне адмаўлення з’яўляецца сцвярджэннем, выражае шмат пазітыўных паняццяў у негатыўнай форме: неабмыльнасць, незалежнасць, нявіннасць і іншыя. Ці з’яўлялася б негатывізмам барацьба дзеля адной з гэтах каштоўнасцяў, толькі з прычыны іх негатыўнай фармулёўкі? Ці І Ватыканскі Сабор спарадзіў негатывісцкі твор, калі вызначыў неабмыльнасць Папы Рымскага? Ці Беззаганнае Пачацце з’яўляецца негатывісцкім прывілеем Маці Божай?

Калі пад націскам на адмаўленне, наступ і сталае назіранне за праціўнікам, разумеецца, згодна з побытавай мовай, негатывісцкае дзеянне, тады трэба сказаць, што Контррэвалюцыя, не будучы толькі адмаўленнем, мае ў сваёй сутнасці штосьці фундаментальнае і негатывісцкае ў добрым сэнсе слова. Ёсць яна, як мы ўжо казалі, рухам, скіраваным супраць іншага руху і таму нельга сабе ўявіць сітуацыю, каб адзін з праціўнікаў у гэтай барацьбе не глядзеў на іншага, і не прымаў адносна яго паставу палемікі, наступу і контрнаступу.

В. “Контррэвалюцыйная аргументацыя з’яўляецца палемічнай і шкоднай”
Трэці лозунг палягае на крытыцы інтэлектуальных твораў контррэвалюцыянераў за іх негатывісцкі і палемічны характар, бо яны паводле гэтага, кладуць занадта вялікі акцэнт на адкіданне фальшывага погляду, замест яснага і пазбаўленага стэрэатыпаў тлумачэння праўды. Гэтым працам закідваюць спараджэнне адваротных наступстваў ад задуманых, бо яны нярвуюць і адпужваюць праціўніка. Нягледзячы на магчымыя эксцэсы, гэты знешне негатывісцкі падыход мае глыбокае абгрунтаванне. Згодна з тым, што было сказана, дактрына Рэвалюцыі ўтрымлівалася ўжо ў памылках Лютэра і ранніх рэвалюцыянераў, але стала выразнай на працягу некалькіх вякоў. Таму контррэвалюцыйныя аўтары слушна, ад самага пачатку прадчувалі, што ва ўсіх рэвалюцыйных фармулёўках, было штосьці, што выходзіла за межы саміх фармулёвак. На кожным этапе рэвалюцыйнага працэсу нашмат больш важным ёсць звяртаць увагу на ментальнасць Рэвалюцыі, чым на саму ідэалогію, што яна абвяшчае на дадзеным этапе. Каб такая праца была глыбокай, эфектыўнай і цалкам аб’ектыўнай, неабходна крок за крокам сачыць за пасоўваннем Рэвалюцыі, вялікімі высілкамі выяўляючы тое, што схавана ўнутры рэвалюцыйнага працэсу. Толькі такім чынам можна распачаць атаку на Рэвалюцыю належным чынам. Усё гэта накладае на контррэвалюцыянераў абавязак сачыць за Рэвалюцыяй, абдумваючы і сцвярджаючы свае тэзісы адносна яе памылак. Дзеля вырашэння такой цяжкай задачы, дактрыны праўды і парадку, што належаць да святога дэпазіту Магістэрыума Касцёла з’яўляюцца скарбніцай, з якой контррэвалюцыянер выцягвае новыя і старыя рэчы[67], каб змагацца з Рэвалюцыяй, па меры таго, як ён глыбей пазанае яе змрочную атхлань.

Вось у якім сэнсе, у некалькіх найважнейшых аспектах, контррэвалюцыйная праца з’яўляецца ў добрым сэнсе негатывісцкай і палемічнай. Па аналагічнай прычыне, Магістэрыум Касцёла у большасці выказвае праўду адносна ерасяў, што з’яўляюцца ў гісторыі, а таксама фармулюе гэтую праўду як асуджэнне супрацьлеглых да яе памылак. Касцёл ніколі не баяўся, што такі спосаб дзеяння можа нанесці шкоду душам.

3. Памылковыя адносіны да лозунгаў Рэвалюцыі

А. Ігнараванне рэвалюцыйных лозунгаў
Контррэвалюцыйны высілак не павінен быць кніжны, г.зн. ён не можа задавальняцца дыскусіяй з Рэвалюцыяй на чыста навуковым, акадэмічным узроўні. Прызнаючы вялікае, і нават вельмі вялікае значэнне гэтага ўзроўня, Контррэвалюцыя павінна мець на ўвазе Рэвалюцыю такой, якой яе разумее, адчувае і перажывае грамадская думка цалкам. У гэтым сэнсе контррэвалюцыянеры павінны надаваць асаблівае значэнне абвяржэнню рэвалюцыйных лозунгаў.

Б. Выключэнне палемічных аспектаў контррэвалюцыйнага дзеяння
Ідэя прадстаўлення Контррэвалюцыі ў больш “сімпатычным” і “пазітыўным” святле праз паўстрыманне яе ад атакаў на Рэвалюцыю з’яўляецца найбольш эфектыўным спосабам збяднення зместу і змяншэння дынамізму контррэвалюцыйнага дзеяння.[68]

Хто б ні выкарыстоўваў гэтую годную жалю тактыку, паказаў бы гэтым адсутнасць інтуіцыі, як кіраўніка дзяржавы, які бачучы аддзелы варожай арміі, што пераходзяць мяжу, паўстрымаўся б ад усялякага збройнага супраціву, маючы спадзеў пераканаць ворагаў, заваяваўшы іх сімпатыю. У сапраўднасці ён бы знішчыў імпэт супрацьдзеяння, зусім не аказваючы стрымліваючага ўплыву на ворага. Іншымі словамі гэта была б здрада Айчыны…

Гэта не азначае таго, што мова контррэвалюцыянера не павінна быць адпаведна падабраная і акцэнтаваная ў залежнасці ад абставінаў.

Наш Боскі Настаўнік, калі навучаў у Іудэі, якая знаходзілася пад непасрэдным уплывам хітрых фарысеяў, ужываў рэзкую мову. І наадварот у Галілеі, дзе пераважалі людзі простай душы і ўплыў фарысеяў быў меншы, яго мова была больш навучальнай, чым палемічнай.

Раздзел VIII

Працэсуальны характар Контррэвалюцыі і контррэвалюцыйны “выбух”

1. Існуе контррэвалюцыйны працэс
Відавочна, што падобна як і Рэвалюцыя, Контррэвалюцыя з’яўляецца працэсам, а значыць існуе магчымасць даследвання яе прагрэсуючага і сістэматычнага маршу ў кірунку парадку.

Тым не менш існуюць пэўныя характэрныя рысы, які адрозніваюць гэты марш ад пасоўвання Рэвалюцыі ў кірунку поўнага хаосу. Яны вынікаюць з таго факту, што дынамізм дабра радыкальна адрозны ад дынамізму зла.

2. Тыповыя аспекты рэвалюцыйнага працэсу

А. У маршы хуткага тэмпу
Абмяркоўваючы дзьве хуткасці Рэвалюцыі, мы заўважылі, што некаторыя душы імгненна захапляюцца яе лозунгамі і лагічна вядуць яе памылковую лінію да канца.[69]

Б. У маршы павольнага тэмпу
Мы таксама заўважылі, што іншыя людзі ўспрымаюць рэвалюцыйную дактрыну паволі, крок за крокам. У шмат якіх выпадках гэты працэс развіваецца паслядоўна, на працягу некалькіх пакаленняў. “Контррэвалюцыянер напалову”, што моцна супраціўляецца вычварэнням Рэвалюцыі, мае сына, які супраціўляецца ім ужо слабей, унука, якому ўсё роўна і праўнука, які знаходзіцца цалкам у рэвалюцыйнай плыні. Згодна з дадзеным прыкладам ёсць сем’і, якія маюць у сваёй ментальнасці, падсвядомасці і спосабах адчування рэшткі контррэвалюцыйных звычак і “зачынаў”, якія часткова звязваюць іх з парадкам. У такіх сем’ях працэс рэвалюцыйнага сапсавання не з’яўляецца такім дынамічным, у выніку чаго памылковы погляд можа развівацца ў іх душы павольна, крок за крокам, нібы маскіруючыся.

Такая самая павольнасць рытму тлумачыць, якім чынам масы людзей змяняюць свае меркаванні на працягу жыцця. Напрыклад будучы падлеткамі яны маюць негатыўную думку адносна непрыстойнай моды, згодна з думкай асяроддзя ў якім жывуць. Потым, па меры таго, як манеры праходзяць “эвалюцыю” у кірунку большай распушчанасці, гэтыя асобы дастасоўваюцца да моды. А напрыканцы жыцця пляскаюць у ладкі, гледзячы на ўборы, якія б яны моцна асудзілі ў маладым узросце. Яны дасягнулі таго стану, бо паволі і незаўважна прайшлі праз адпаведна дастасаваныя этапы Рэвалюцыі. Яны не адзначаліся ані праніклівасцю, ані неабходнымі сіламі, каб заўважыць куды вяла іх Рэвалюцыя, якая дзейнічала ў іх і вакол іх. Паступова яны дайшлі да стану, да якога іх аднагодкі дайшлі ўжо ў маладосці, ідучы хуткім маршам. Праўда і дабро пераможаны ў іх душах, але не настолькі, каб сутыкнуўшыся з вялікім вычварэннем і вялікім злом, яны не маглі б “выбухнуць”, часам пераможна і збаўленна для іх душаў. Гэты “выбух” даў бы ім магчымасць заўважыць жахлівую няшчырасць і глыбіню Рэвалюцыі, і прывяло б іх да прыняцця катэгарычнай і сістэматызаванай паставы супраць усіх яе праяваў. З мэтай унікання гэтых аздараўленчых “выбухаў” душы і контррэвалюцыйнай крышталізацыі, Рэвалюцыя пасоўваецца крок за крокам.

3. Як знішчыць рэвалюцыйны працэс
Калі Рэвалюцыя вядзе большасць сваіх ахвяраў такім шляхам, хто ж тады можа вызваліцца з гэтага працэсу? Ці гэты спосаб адрозніваецца ад таго, калі асобы, што ішлі хуткім маршам Рэвалюцыі, навяртаюцца на Контррэвалюцыю?

А. Дух Святы вее, дзе хоча
Ніхто не можа ставіць абмежаванні невычарпальнай разнастайнасці Боскіх шляхоў у душах. Было б абсурдам намагацца звесці настолькі складаную праблему да схематычных рашэнняў. Таму ніхто не можа ў дадзеным пытанні выходзіць за межы паказання пэўных памылак, якіх трэба пазбягаць і пэўных спосабаў паводзінаў, якія належыць прапанаваць.

Кожнае навяртанне з’яўляецца пладом Духа Святога, які прамаўляе да кожнага ў залежнасці ад яго патрэбаў, часам з велічнай суровасцю, а часам з мацярынскай лагоднасцю, але ніколі не падманваючы.

Б. Нічога не трымаць у таямніцы
У гэтай вандроўцы ад памылкі да праўды душа не павінна сустракаць ані хітрых замоўчванняў Рэвалюцыі, ані яе ашуканскіх метамарфозаў. Нішто не павінна быць хаваным перад ёй. Праўду і дабро Касцёл выкладае ёй цалкам. Прагрэс у добрым не можа быць дасягнуты праз сістэматычнае хаванне перад людзьмі апошняй мэты іх выхавання, але наадварот, праз яе паказанне і чыненне кожны раз больш пажаданай.

Контррэвалюцыя не можа хаваць свайго аблічча. Яна павінна прызнаць наймудрэйшыя прынцыпы, выказаныя св.Піям X у якасці кодэксу паводзінаў сапраўднага апостала: “Не з’яўляецца ані пачцівым, ані годным хаванне каталіцкага статусу, маскіруючы яго двузначным штандарам, нібы гэты статус быў пашкоджаным ці кантрабандным таварам.”[70] Католікі не павінны “хаваць найважнейшыя прынцыпы Эвангелля з прычыны боязі быць успрынятымі можа менш сур’ёзна альбо нават быць зусім пакінутымі.”[71] Да гэтых словаў Святы Айцец разважліва дадаў:

Несумніўна сэнсоўным будзе, пры выяўленні праўды, выкарыстанне пэўнага кампрамісу, у выпадку, калі трэба будзе прасвятліць людзей, маючых варожае стаўленне да нашых інстытуцый і цалкам аддаленых ад Бога. Калі трэба надрэзаць рану – як кажа св.Грыгоры – трэба яе перш далікатна датыкнуць рукой. Увядзенне такой паставы як сталага і паўсюднага правіла асацыявалася б з прыземленай асцярожнасцю. Пры гэтым здавалася б, што няма спадзеву на Божую ласку, якая даецца не толькі святарам, але ўсім Хрыстовым вернікам, каб нашыя чыны маглі ўзрушыць душы гэтых людзей.[72]

В. “Выбухі” вялікіх навяртанняў
Хаця мы і паддалі крытыцы спробы прывядзення дадзенай праблемы да простых схемаў, аднак нам падаецца, што поўнае і свядомае далучэнне да Рэвалюцыі, такой, якой яна прадстаўляецца ў канкрэтнай сітуацыі, з’яўляецца вялікім грахом, радыкальным адступніцтвам, з якога можна выйсці выключна праз нагэтулькі ж радыкальнае навяртанне.

Таму згодна з гістарычнымі фактамі, здаецца, што вялікія навяртанні здараюцца пры дапамозе маланкавага выбуху ў душы, выкліканага ласкай з нагоды нейкай знешняй ці ўнутранай падзеі. Такія выбухі адрозніваюцца адзін ад аднаго, аднак часта маюць пэўныя супольныя рысы. У сапраўднасці, калі рэвалюцыянер навяртаецца на Контррэвалюцыю, тады гэты выбух адбываецца наступным чынам:
                     а. У душы зацвярдзелага грэшніка, які хуткім маршам дайшоў да крайняга пункту Рэвалюцыі, заўжды існуюць нейкія разумовыя рэзервы, здаровага глузду і больш ці менш акрэсленых тэндэнцый у кірунку добрага. Хаця Бог ніколі не пазбаўляе гэтыя душы дастатковай ласкі, але часта чакае, як яны дасягнуць самога дна нэндзы, калі адным махам паказвае ім увесь цяжар іх памылак і грахоў, якбы пяруновым ударам. Калі марнатраўны сын упаў у стан, што ледзьве мог напоўніць свой страўнік з карыта для быдла, толькі тады ён сапраўды змог убачыць сябе такім, якім быў насамрэч і вярнуцца ў дом бацькі.[73]
                     б. У душы летняй і легкадумнай, якая павольна з’яжджае па нахільнай Рэвалюцыі, надалей дзейнічаюць не адкінутыя цалкам надпрыродныя “зачыны”, каштоўнасці традыцыі, парадку і рэлігіі, якія тлеюць нібы вуглі пакрытыя попелам. Таксама і гэтыя душы, дзякуючы аздараўленчаму выбуху, у хвіліну скрайняга няшчасця, могуць адкрыць вочы і ў той жа момант ажывіць усё, што ў іх марнела і памірала; так як і тлеючы кнот запальваецца другі раз.[74]

Г. Магчымасць такога выбуху ў нашыя дні
Усё чалавецтва знаходзіцца напярэдадні вялікай катастрофы, і здаецца, што гэта ёсць як раз той момант, які быў падрыхтаваны Божай Міласэрнасцю. Рэвалюцыянеры як хуткага, гэтак і павольнага маршу, у гэтым жахлівым змроку, у якім мы жывем, могуць адкрыць вочы і навярнуцца да Бога.

Без дэмагогіі, без перавялічэння, але і без слабасці, контррэвалюцыянер павінен ахвотна скарыстаць з нагэтулькі пачварнага спектаклю цемры, каб патлумачыць дзецям Рэвалюцыі мову фактаў і такім чынам выклікаць у іх збавенны “пробліск”. Смелае паказванне небяспекаў, якія нас атачаюць, з’яўляецца істотнай рысай сапраўды контррэвалюцыйнай дзейнасці.

Д. Паказванне сапраўднага аблічча Рэвалюцыі
Недастаткова паказаць рызыку, якая нам пагражае, а менавіта, што нашая цывілізацыя можа знікнуць цалкам. Трэба ведаць, як паказаць у хаосе, што нас атачае, сапраўдны твар Рэвалюцыі ў яе бязмернай агідзе. Заўжды, калі твар Рэвалюцыі адкрыты, з’яўляецца моцная рэакцыя.

З гэтай прычыны, у часе Францускай Рэвалюцыі і на працягу XIX в., контррэвалюцыйны рух у Францыі быў моцны, як ніколі дагэтуль. Ніколі не было так добра бачна аблічча Рэвалюцыі. Велізарнасць атхлані, у якую ўпаў даўнейшы парадак рэчаў, адкрыў раптам вочы шмат людзей на ўвесь спектр пастулятаў праўды, што на працягу стагоддзяў замоўчваліся альбо адмаўляліся Рэвалюцыяй. Перад усім дух Рэвалюцыі паказаўся ім ва ўсёй сваёй нікчэмнасці і ва ўсёй сваёй глыбокай сувязі з ідэямі і звычаямі, што доўгі час лічыліся нявіннымі большасцю людзей.

Таму контррэвалюцыянер часта павінен раскрываць поўнае аблічча Рэвалюцыі, каб адагнаць той абяссільваючы шарм, які яна кідае на свае ахвяры.

Е. Звяртанне ўвагі на метафізічныя аспекты Контррэвалюцыі
Як мы бачылі, квінтэсэнцыя рэвалюцыйнага духу палягае на метафізічнай нянавісці да ўсялякай няроўнасці і ўсялякага закону, а асабліва да Маральнага Закону.

Таму аднім з вельмі важных пунктаў контррэвалюцыйнай працы з’яўляецца навучанне любові да метафізічна абгрунтаванай няроўнасці, да прынцыпа ўлады, Маральнага Закону і чысціні, бо пыха, бунтаўнічасць і нячыстасць з’яўляюцца тымі фактарамі, што найбольш штурхаюць людзей на шлях Рэвалюцыі.[75]

Ж. Два этапы Контррэвалюцыі
а. Разам з радыкальнай пераменай рэвалюцыянера ў контррэвалюцыянера, у ім заканчваецца першы этап Контррэвалюцыі.
б. Другі этап можа трываць досыць доўга, бо ў гэтым часе душа дапасоўвае ўсе свае ідэі і спосабы адчування да пазіцыі, занятай у выніку акту свайго навяртання.

Вось якім можа быць контррэвалюцыйны працэс у шматлікіх душах, на двух вялікіх, але адрозных этапах.

Мы апісалі этапы гэтага працэсу такім чынам, як яны адбываюцца ў душы, разглядаемай індывідуальна. Але яны могуць адбывацца таксама і ў большых групах, і нават у цэлых народах.

Раздзел IX

Прывадная сіла Контррэвалюцыі

Як існуе прывадная сіла Рэвалюцыі, гэтак жа існуе і прывадная сіла Контррэвалюцыі.

1. Цнота і Контррэвалюцыя

Мы паказалі, што дынамізм чалавечых жарсцяў, разбуджаных метафізічнай нянавісцю да Бога, цноты, дабра, а асабліва да іерархіі і чысціні, з’яўляецца найвялікшай прывадной сілай Рэвалюцыі. Падобным чынам існуе контррэвалюцыйны дынамізм, які носіць аднак зусім іншы характар. Жарсці самі па сабе (маючы на ўвазе гэтае слова ў “тэхнічным сэнсе”), з маральнага пункту гледжання нейтральныя. Менавіта іх неўпарадкаванасць робіць іх кепскімі. Але калі яны ўпарадкаваныя, тады становяцца добрымі і верна падпарадкоўваюцца волі і розуму. У той неабходнай духовай сіле, якую чалавек атрымлівае праз сам факт, што Бог кіруе яго розумам, дзеля таго розум панаваў над воляй, а воля над пачуццёвасцю, знаходзіцца радасная, шляхетная і высокаэфектыўная прывадная сіла Контррэвалюцыі.

2. Надпрыроднае жыццё і Контррэвалюцыя
Наяўнасць гэтай духоўнай сілы не можа быць патлумачана без паняцця надпрыроднага жыцця. Менавіта на прасвятленні розуму, узмацненні волі і стрымліванні пачуццёвасці такім чынам, каб яны былі скіраваныя на дабро і палягае роля ласкі. Таму душа чэрпае вялікую карысць з надпрыроднага жыцця, якое узносіць яе па-над недахопамі упаўшай натуры, і па-над узровень самой чалавечай прыроды. У гэтай духоўнай сіле хрысціянскай душы знаходзіцца дынамізм Контррэвалюцыі.

3. Непераможнасць Контррэвалюцыі
Можна было б спытацца, у чым сіла гэтага дынамізму? Адказваючы на пытанне належыць заўважыць, што тэарэтычна гэтую сілу немагчыма вымярыць і яна дакладна перавышае дынамізм Рэвалюцыі: “Omnia possum in eo qui me confortat”.[76]

Калі людзі пастанаўляюць супрацоўнічаць з Божай ласкай, тады адбываюцца цуды ў гісторыі: навяртанне Рымскай Імперыі, узнікненне Сярэднявечча, реканкіста ў Іспаніі, пачатая Кавадонгам, усе падзеі, што вынікаюць з вялікіх змёртвыхпаўстанняў душы, на якія таксама здольныя і народы. Гэтыя змёртвыхпаўстанні непераможныя, бо нішто не можа перамагчы цнатлівай нацыі, які насамрэч любіць Бога.

Раздзел X

Контррэвалюцыя, грэх і Адкупленне

1. Контррэвалюцыя павінна вярнуць у жыццё паняцці дабра і зла
Адной найбольш важных місій Контррэвалюцыі, якую належыць падкрэсліць, з’яўляецца паўторнае вызначэнне альбо вяртанне да жыцця адрознення паміж дабром і злом, паняцця граху як такога, першароднага граху і асабістага граху. Калі гэтая задача выконваецца з глыбокім разуменнем духа Касцёла, тады ў ім няма рызыкі сумніваў у Божай Міласэрнасці, іпахондрыі, мізантропіі і інш., часта згадваемых аўтарамі, больш ці менш прасякнутымі лозунгамі Рэвалюцыі.

2. Як вярнуць да жыцця паняцці дабра і зла
Паняцці дабра і зла могуць быць вернутыя да жыцця разнастайнымі шляхамі, між іншым праз:
  • Уніканне усіх фармулёвак, якія маюць прысмак свецкай альбо міжрэлігійнай маральнасці, бо лаіцызм і міжрэлігійнасць лагічна вядуць да амаральнасці;
  • Зазначэнне ў адпаведных момантах, што Бог мае права на тое, каб мы былі Яму паслухмяныя і таму Яго Прыказанні з’яўляюцца сапраўднымі законамі, якія мы павінны выконваць у духу паслухмянасці, а не толькі таму, што яны адпавядаюць нам;
  • Падкрэсленне таго, што Божы Закон ёсць па сваёй сутнасці добры і згодны з парадкам Сусвету, у якім адлюстроўваецца дасканаласць Створцы. З гэтай прычыны, належыць не толькі быць Яму паслухмяным, але таксама і любіць Яго, а зла належыць не толькі пазбягаць, але і ненавідзець;
  • Пашырэнне паняцця ўзнагароды і пакарання пасля смерці;
  • Спрыянне звычаям і законам, якія скіраваныя на ліквідацыю непасрэдных аказій для граху, а нават тых, якія маючы толькі выгляд зла могуць быць шкодныя для маральнасці грамадства;
  • Пастаўленне акцэнту на наступствах першароднага граху ў чалавеку, яго слабасць, плённасць Адкуплення праз Пана Нашага Езуса Хрыстуса, а таксама на патрэбнасць ласкі, малітвы і чуйнасці, каб чалавек мог вытрываць;
  • Выкарыстанне кожнай магчымасці, каб паказаць місію Касцёла  як настаўніка цноты, крыніцы ласкі і цвёрдага ворага памылкі і граху.

Раздзел XI

Контррэвалюцыя і зямное грамадства

Пытанне Контррэвалюцыі і зямного грамадства глыбока даследвалася з розных пунктаў гледжання ў шматлікіхдыхтоўных працах. Дадзеная праца не можа агарнуць пытання ў цэласці, таму абмяжуемся агульнымі прынцыпамі зямнога контррэвалюцыйнага парадку[77], а таксама аналізам адносінаў паміж Контррэвалюцыяй і некаторымі найбольш важнымі арганізацыямі, што змагаюцца за ўсталяванне адпаведнага зямнога парадку.

1. Контррэвалюцыя і грамадскія арганізацыі
У часовым зямным грамадстве існуюць шматлікія арганізацыі, дзейнасць якіх скіравана на вырашэнне грамадскіх праблемаў, якія непасрэдна альбо ўскосна імкнуцца да той жа найвышэйшай мэты, якую мае Контррэвалюцыя: аднаўленне Каралявання Пана Нашага Езуса Хрыстуса. Прыняўшы гэтую супольнасць мэтаў, важна прасачыць адносіны паміж Контррэвалюцыяй і гэтымі арганізацыямі.

А. Чыны міласэрнасці, грамадская апека, таварыствы працадаўцаў, работнікаў і інш.
а. Наколькі гэтыя чыны нармалізуюць грамадскае і эканамічнае жыццё, настолькі ж перашкаджаюць яны развіццю рэаплюцыйнага працэсу. У гэтым сэнсе яны самі па сабе з’яўляюцца каштоўнымі памочнікамі Контррэвалюцыі, нават калі толькі ўскосна.

б. Тым не менш, адносна гэтага, трэба нагадаць некалькі пастулятаў, якія нажаль часта застаюцца незаўважанымі тымі, хто без карысці для сябе прысвячаецца гэтым чынам:
  • Не падлягае сумніву, што падобныя чыны могуць змяншаць, а ў пэўных выпадках ліквідуюць матэрыяльную нястачу, што выклікае вялікае абурэнне ў масах. Але дух Рэвалюцыі не вырастае менавіта з нэндзы. Ён мае маральныя карані, а гэта значыць – рэлігійныя[78]. Таму ў тым аб’ёме, у якім дазваляе іх канкрэтная натура, трэба ў гэтых чынах падтрымліваць рэлігійную і маральную фармацыю, з асаблівым акцэнтам на абарону душаў перад рэвалюцыйным вірусам, які нагэтулькі небяспечны сёння;
  • Касцёл, як спачуваючая Маці, падтрымлівае усё, што магло б даць палёгку чалавечай нэндзы. Ён не мае ілюзіі, што можа зліківдаваць усе нястачы і навучае пакорнай падданасці хваробе, нэндзы і іншым нястачам;
  • Несумніўна ў гэтых чынах з’яўляюцца каштоўныя аказіі дзеля стварэння клімату зразумення і міласэрнасці паміж працадаўцамі і работнікамі, у выніку чаго можа наступіць “абяззброенне” галоваў, што былі ўжо гатовыя да класавай барацьбы. Але было б памылковым думаць, што зычлівасць заўсёды перамагае над чалавечай нікчэмнасцю. Нават нязлічоныя дабрадзействы Пана Нашага Езуса Хрыстуса на працягу Яго зямнога жыцця не здолелі зліквідаваць нянавісць, якую нікчэмнікі мелі да Яго. Таму, хаця ў барацьбе з Рэвалюцыяй трэба абіраць прыязны стыль і прасвятленне розумаў, але відавочна, што супраць розных яе формаў – напрыклад камунізму – непасрэдная і адкрытая барацьба з дапамогай усіх справядлівых і легальных сродкаў з’яўляецца згоднай з правай і нават неабходнай;
  • Асабліва трэба заўважыць, што гэтыя чыны павінны прышчапляць у тых, каму яны дапамагаюць, сапраўдную ўдзячнасць за атрыманую дапамогу, альбо калі гэта не датычыла матэрыяльнай дапамогі, але актаў справядлівасці, сапраўдную пашану за маральны фундамент гэтых чынаў;
  • У папярэдніх параграфах мы найперш меліна ўвазе работніка. Трэба аднак заўважыць, што контррэвалюцыянер не фаварызуе стала той ці іншы клас грамадства. Будучы гарачым абаронцам права прыватнай уласнасці, ён павінен аднак прыпамінаць вышэйшым класам, што недастаткова іх барацьбы з Рэвалюцыяй у сферы, дзе яна атакуе іх асабістыя інтарэсы. Парадаксальна, што прадстаўнікі гэтых класаў – як гэта часта відаць – спрыялі ёй словам і прыкладам ва ўсіх іншых галінах, як напрыклад у сямейным жыцці, на пляжах, купальных басейнах і іншых забавах, у інтэлектуальнай і мастацкай дзейнасці і г.д. Рабочы клас, які ідзе за іх прыкладам і прыймае іх рэвалюцыйныя ідэі, будзе непазбежна выкарыстаны Рэвалюцыяй супраць “напалову контррэвалюцыйных” элітаў;
  • Арыстакратыя і буржуазія, якія вульгарызуюць свае манеры і строі, каб абяззброіць Рэвалюцыю самі сабе шкодзяць. Грамадскі аўтарытэт, які сябе дэградуе, можна параўнаць да солі, якая страціла смак. Яна ні на што не надаецца і заслугоўвае толькі быць выкінутай і патаптанай людзьмі[79]. У большасці выпадкаў, захопленыя пагардай масы менавіта так і зробяць;
  • Утрымліваючы сваю пазіцыю з годнасцю і сілай, вышэйшыя пласты павінны мець непасрэдны і зычлівы кантакт з іншымі пластамі. Міласэрнасці і справядлівасці, што праяўляюцца на адлегласці не хопіць дзеля стварэння сувязі сапраўды хрысціянскай любові паміж грамадскімі класамі;
  • Перад усім уласнікі павінны памятаць, што знойдзецца шмат людзей гатовых бараніць сваё права на прыватную ўласнасць (пад якім разумеецца індывідуальнае права, што мае і грамадскую функцыю) ад камунізму, бо яно вынікае з прынцыпа, закладзенага Богам і па сваёй сутнасц згоднага з Натуральным Правам. Гэты прынцып датычыць як уласнасці работніка, так і працадаўцы. Таму барацьба супраць камунізму вынікае з таго ж прынцыпу, якім павінен кіравацца і працадаўца, шануючы права работніка на справядлівую заплату, адпаведную ўласным патрэбам і патрэбам сям’і. Аб гэтым варта нагадаць, каб падкрэсліць, што Контррэвалюцыя з’яўляецца абаронцам не толькі ўласнасці працадаўцы, але і работніка. Яна не змагаецца за інтарэсы групаў ці класаў, але за прынцыпы.

Б. Барацьба з камунізмам
Цяпер зоймемся арганізацыямі, галоўнай мэтай якіх не з’яўляецца пабудова адпаведнага грамадскага парадку, але хутчэй барацьба з камунізмам. З прычын, прадстаўленых у дадзенай працы, мы лічым такі тып арганізацый за легальны, а часта нават і неабходны. Натуральна, кажучы аб гэтым мы не атаясамляем Контррэвалюцыю з перагібамі, якія арганізацыі такога тыпу часта дапускалі ў гісторыі той ці іншай краіны.

Аднак мы лічым, што контррэвалюцыйная эфектыўнасць такіх арганізацый можа быць значна павялічана, калі іх члены, застаючыся ў тым полі дзейнасці, дзе яны ёсць, улічвалі б пэўныя істотныя прынцыпы:
  • Эфектыўнай з’яўляецца разумная крытыка камунізму. Звычайнай паўтарэнне лозунгаў, нават разумных і дакладных не дастатковае;
  • Гэтая крытыка, калі яе выказваюць у культурных колах, павінна быць скіравана на апошнія асновы камунізму. Важна паказаць яго характар у сэнсе філасофскай секты, якая выводзіць са сваіх прынцыпаў асаблівую канцэпцыю чалавека, грамадства, дзяржавы, гісторыі, культуры і г.д., гэтак як Касцёл выводзіць з Аб’яўлення і Маральнага Права ўсе прынцыпы каталіцкай цывілізацыі і культуры. Таму паміж камунізмам – сектай, што ўтрымлівае поўню Рэвалюцыі і Касцёлам няма ніякай магчымасці паяднання;
  • Масы не ведаюць т.зв. навуковага камунізму, а дактрына Маркса іх не прыцягвае. Ідэалагічнае антыкамуністычнае дзеянне сярод масаў павінна быць скіравана ў шырока распаўсюджаны стан духа, які часта прыводзіць да таго, што нават антыкамуністы саромяцца супраціўляцца камунізму. Гэта стан духа вынікае з больш ці менш свядомай ідэі, што ўсялякая няроўнасць з’яўляецца несправядлівай, таму павінны быць ліквідавана не толькі вялікая маёмасць, але і сярэдняя, бо калі не будзе багатых, тады не будзе і бедных. Гэта, як відаць, рэшткі пэўных сацыялістычных школаў мыслення з XIX ст., прыпраўленыя рамантычным сентыменталізмам. Гэта спараджае ментальнасць, якая прызнаецца антыкамуністычнай, але нажаль часта з’яўляецца сацыялістычнай. Гэтая ментальнасць, якая ўсё больш распаўсюджваецца на Захадзе, ёсць нашмат большай небяспекай, чым сама марксісцкая індактрынацыя. Яна вядзе нас паволі па нахіленай саступак, што можа ўрэшце прывесці да ператварэння народаў з заходняга боку жалезнай заслоны ў камуністычныя рэспублікі. Такія саступкі, у якіх праяўляюцца тэндэнцыі да эканамічнага эгалітарызму і дзяржаўнага кантроля, можна заўважыць у кожнай сферы. Прыватнае прадпрыймальніцтва ўсё болей абмяжоўваецца. Спадчынныя падаткі настолькі вялікія, што ў пэўных выпадках міністэрства фінансаў становіцца галоўным спадкаемцам. Умяшальніцтва адміністрацыі ў гандлёвы абмен, экспарт і імпарт робіць залежнымі ад дзяржавы прамысловасць, гандаль і банкаўскую справу. У галіне заробкаў, платаў за арэнду, цэнаў, ва ўсё ўмешваецца дзяржава. Яна валодае прамысловымі прадпрыемствамі, банкамі, універсітэтамі, газетамі, радыёстанцыямі і г.д. Тады як эгалітарны этатызм ажыццяўляе такія пераўтварэнні ў эканоміцы, немаральнасць і лібералізм разбіваюць сям’ю і падрыхтоўваюць дарогу т.зв. “свабоднай любові”. Калі актыўна не змагацца з такой ментальнасцю, тады Захад праз 50 альбо 100 год стане камуністычным, нават калі нейкі катаклізм паглынуўбы Расію ці Кітай;
  • Права ўласнасці з’яўляецца нагэтулькі святарным, што калі б нават нейкі рэжым хацеў бы даць Касцёлу поўную свабоду, і нават поўную падтрымку, але і тады Касцёл не мог бы прызнаць легальным грамадскі лад, пры якім уся ўласнасць была б калектыўнай.

2. Хрысціянства і сусветная рэспубліка
Супраціўляючыся сусветнай рэспубліцы, Контррэвалюцыя не ёсць таксама прыхільнай і нестабільнай і неарганічнай сітуацыі, што ўзнікла ў выніку разлому хрысціянства і секулярызацыі міжнародных адносінаў у новай гісторыі.

Поўны суверэнітэт кожнай нацыі не пярэчыць таму, каб народы, што жывуць у межах каталіцкай цывілізацыі, ствараючы адзіную духовую сям’ю, устанавілі б дзеля вырашэння міжнародных праблем, органы, глыбока прасякнутыя хрысціянскім духам, і магчыма адмініструемыя прадстаўнікамі Апостальскай Сталіцы. Такія органы маглі б таксама спрыяць супрацы каталіцкіх народаў дзеля супольнага дабра ва ўсіх яго аспектах, а асабліва, калі гэта датычыць абароны Касцёла супраць няверных і абароны місіянераў у паганскіх альбо паглынутых камунізмам краінах. Урэшце такія органы маглі б уваходзіць у кантакт з некаталіцкімі народамі дзеля ўтрымання адпаведнага парадку ў міжнародных стасунках.

Не адмаўляючы значэння службы, якую пры шматлікіх аказіях выконваюць свецкія органы, Контррэвалюцыя павінна заўжды звяртаць увагу на страшэнны прабел, які мае месца ў іх свецкасці і абуджаць у людзей пачуццё рызыкі пераўтварэння гэтых органаў у зародак сусветнай рэспублікі[80].

3. Контррэвалюцыя і нацыяналізм
У сувязі з тым, што Контррэвалюцыя павінна спрыяць падтрыманню ўсіх здаровых мясцовых рысаў, у любой галіне, у культуры, звычаях і г.д.

Але яе нацыяналізм не палягае ў сістэматычным прыніжэнні таго, што належыць іншым народам, ані выхваленні нацыянальных якасцяў, нібы яны адарваныя ад вялікага скарбу хрысціянскай цывілізацыі.

Вялікасць, якой Контррэвалюцыя прагне для ўсіх краін, ёсць і можа быць толькі адна: хрысціянская вялікасць, якая закладае захаванне тыповых для кожнай з іх якасцяў і братэрскае сужыццё паміж імі.

4. Контррэвалюцыя і мілітарызм
Контррэвалюцыянер павінен выражаць жаль з прычыны збройнага супакою і гонкі ўзбраенняў у сённяшнім дні, а таксама нянавісць да неасправядлівых войнаў.

Паколькі аднак не падлягае ілюзіі, што супакой будзе панаваць заўсёды, контррэвалюцыянер уважае вайсковы стан за неабходны на гэтай зямлі выгнання і патрабуе ад іншых выразаў сімпатыі, удзячнасці і захаплення, якія слушна належыць аддаць тым, задачай якіх ёсць змагацца і паміраць дзеля дабра ўсіх[81].

Раздзел XII

Касцёл і Контррэвалюцыя

Як мы ўжо бачылі, Рэвалюцыя нарадзілася з выбуху неўпарадкаваных жарсцяў, якія вядуць да поўнай дэструкцыі зямнога грамадства, поўнага падрыву маральнага парадку і адмаўлення Бога. Таму Рэвалюцыя цэліць у Касцёл, Містычнае Цела Хрыстуса, беспамылковага настаўніка Праўды, вартаўніка Натуральнага Права, а значыць асноўны фундамент самога зямнога парадку.

Згодна з гэтым, мы павінны даследваць адносіны паміж гэтай Боскай Інстытуцыяй, якую Рэвалюцыя хоча знішчыць, і Контррэвалюцыяй.

1. Касцёл нашмат больш узнёслы і большы за Рэвалюцыю і Контррэвалюцыю
Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя з’яўляюцца вельмі важнымі эпізодамі ў гісторыі Касцёла, бо прадстаўляюць сапраўдную драму вераадступніцтва і навяртання хрысціянскага Захаду. Аднак яны ўсё ж з’яўляюцца толькі эпізодамі.

Місія Касцёла не ахоплівае толькі Захаду, і не абмяжоўваецца храналягічна часам трывання рэвалюцыйнага працэсу. Сярод бураў, праз якія Яму сёння прыходзіцца ісці, Ён мог бы з гонарам і спакойна сказаць: Alios ego vidi ventos; alias prospexi animo procellas (Ужо бачыў іншыя віхуры, ужо назіраў іншыя буры)[82]. Касцёл змагаўся на іншым палях бітваў, з праціўнікамі, што паходзяць з іншых народаў, і надалей Ён будзе з пэўнасцю сутыкацца з праблемамі і ворагамі, цалкам адрознымі ад сённяшніх, ажно да канца часоў.

Мэтай Касцёла з’яўляецца ажыццяўленне непасрэднай духоўнай зямной улады дзеля збаўлення душаў. Рэвалюцыя з’яўляецца перашкодай, якая выступіла супраць выканання дадзенай місіі. Барацьба з гэтай спецыфічнай перашкодай (сярод шмат іншых) не з’яўляецца нічым болей, як толькі сродкам, абмежаваным памерамі перашкоды – натуральна вельмі важным сродкам, але толькі сродкам. Таму, калі б Рэвалюцыі не існавала, то і тады б Касцёл надалей чыніў бы ўсё, што і зараз робіць для збаўлення душаў.

Мы можам лепш патлумачыць гэтае пытанне, калі параўнаем сітуацыю Касцёла адносна Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі з сітуацыяй нацыі ў стане вайны. Калі Ганібал быў ля брамаў Рыму, усе сілы рэспублікі павінны былі быць сканцэнтраваны і скіраваны супраць яго. Гэта была неабходная для выжывання рэакцыя супраць вельмі моцнага і амаль пераможнага ворага. Ці Рым быў толькі рэакцыяй супраць Ганібала? Ці можна гэтак сцвярджаць?

Такім самым абсурдам было б мысленне, што Касцёл гэта толькі Контррэвалюцыя.

У сувязі з гэтым трэба патлумачыць, што прызначэннем Контррэвалюцыі не з’яўляецца выратаванне Хрыстовай Выбранніцы. Касцёл, абапіраючыся на абяцанні свайго Заснавальніка, не патрабуе людзей, каб выжыць. Наадварот, гэта Касцёл дае жыццё Контррэвалюцыі, якую без Яго немагчыма ані выканаць, ані ўявіць.

Контррэвалюцыя хоча спрычыніцца да збаўлення шматлікіх душаў, якім пагражае Рэвалюцыя і аддалення катастрофаў, што пагражаюць зямному грамадству. І таму яна павінна абаперціся на Касцёл і пакорна Яму служыць, замест таго, каб з пыхай уяўляць сабе, што гэта яна Яго абараняе.

2. Касцёл больш усіх зацікаўлены ў знішчэнні Рэвалюцыі
Паколькі Рэвалюцыя існуе, паколькі яна ёсць тым, чым ёсць, яе знішчэнне з’яўляецца місіяй Касцёла, знаходзіцца ў інтарэсе збаўлення душаў і мае асаблівае значэнне для большай хвалы Бога.

3. Таму Касцёл з’яўляецца фундаментальна контррэвалюцыйнай сілай
Разглядаючы тэрмін “Рэвалюцыя” у прыведзеным тут сэнсе, гэты загаловак з’яўляецца відавочнай высновай з таго, што было сказана раней. Сцвярджэнне чагосці супраціўнага было б раўназначна сцверджанню, што Касцёл не выконвае сваёй місіі.

4. Касцёл з’яўляецца найбольшай з контррэвалюцыйных сілаў
Першае месца Касцёла сярод контррэвалюцыйных сілаў ёсць відавочным, калі мець на ўвазе колькасць католікаў, іх адзінства і іх уплыў на свет. Хаця натуральныя рэсурсы і трэба мець на ўвазе, але ў дадзеным выпадку яны маюць другараднае значэнне. Праўдзівая сіла Касцёла знаходзіцца ў тым, што Ён з’яўляецца Містычным Целам Пана Нашага Езуса Хрыстуса.

5. Касцёл гэта душа Контррэвалюцыі
Паколькі контррэвалюцыя з’яўляецца барацьбой, каб знішчыць Рэвалюцыю і збудаваць новае хрысціянства, што яснее сваёй верай, пакорнае ў іерархічным духу і нескажона чыстае, тады відавочна, што гэтага можна дасягнуць перад усім праз глыбокае ўздзеянне на сэрцы людзей. Гэтае ўздзеянне з’яўляецца адпаведнай задачай Касцёла, які навучае каталіцкай дактрыне і схіляе да яе ўпадабання і практыкавання. Таму Касцёл ёсць самой душой Контррэвалюцыі.

6. Ідэалам Контррэвалюцыі з’яўляецца ўзвышэнне Касцёла
Гэта відавочнае сцвярджэнне. Паколькі Рэвалюцыя ёсць супрацьлегласцю Касцёла, то немагчыма мець нянавісць да Рэвалюцыі (разглядаемай глабальна, а не ў якім-небудзь асобным аспекце) і змагацца з ёй, не маючы у якасці лагічнага ідэалу ўзвышэння Касцёла.

7. У пэўнай ступені сфера Контррэвалюцыі шырэйшая за Касцёл
Гэтым мы хочам сказаць, што контррэвалюцыйнае дзеянне ахоплівае рэарганізацыю ўсёй зямной супольнасці. “Увесь свет павінен быць адбудаваны пачынаючы ад уласных фундаментаў”[83], сказаў Пій XII гледзячы на руіны, якімі Рэвалюцыя пакрыла ўсю зямлю.

І хаця з аднаго боку гэтая задача фундаментальнай контррэвалюцыйнай рэарганізацыі зямной супольнасці павінна быць цалкам прасякнута навучаннем Касцёла, то з другога боку яна ахоплівае шматлікія канкрэтныя і практычныя аспекты таго, што адпаведна свецкаму парадку. І з гэтай прычыны Контррэвалюцыя выходзіць шырэй за сферу Касцёла, будучы аднак заўжды блізка звязанай з Касцёлам і тым, што датычыць Магістэрыума і Яго ускоснай улады.

8. Ці кожны католік павінен быць Контррэвалюцыянерам?
У такой ступені, у якой ён з’яўляецца апосталам, католік з’яўляецца контррэвалюцыянерам. Аднак ён можа ім быць адрозным чынам.

А. Скрыты контррэвалюцыянер
Можна быць скрытым контррэвалюцыянерам і якбы несвядома. Так ёсць у выпадку Сястры Міласэрнасці ў шпіталі. Яе непасрэдная дзейнасць скіравана на лячэнне цела, але перад усім дзеля дабра душаў. Яна можа выконваць гэтую дзейнасць нічога не кажучы аб Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі. Аднак у той ступені, у якой яна чыніць дабро душам, яна будзе ліквідаваць у іх уплывы Рэвалюцыі. І гэта ёсць скрытай контррэвалюцыйнай дзейнасцю.

Б. Сучаснасць контррэвалюцыйнай выразнасці
У нашую эпоху, што цалкам ахоплена з’явай Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі, здаецца, што ўмовай дзеля быцця сучасным у добрым сэнсе з’яўляецца глыбокае разуменне гэтай з’явы і прыняццё энергічнай і разумнай паставы, якую вымагаюць акалічнасці.

Таму, калі мы перакананыя, што найбольш пажаданым ёсць тое, каб кожная сённяшняя апостальская дзейнасць, у залежнасці ад умоваў, мела выразныя контррэвалюцыйныя намеры і тон.

Іншымі словамі мы лічым, што незалежна ад сферы дзейнасці, якой прысвяціў сябе насамрэч сучасны апостал, ён можа значна павялічыць эфектыўнасць сваёй працы, калі здолее выкрыць Рэвалюцыю ў сваёй сферы і адпаведна да гэтага надасць контррэвалюцыйны характар усім сваім дзеянням.

В. Адкрыты контррэвалюцыянер
Аднак ніхто не запярэчыць, што дапушчальным ёсць, калі пэўныя асобы ўзялі за заданне развіццё адпаведнай контррэвалюцыйнай апостальскай дзейнасці ў каталіцкіх і некаталіцкіх асяроддзях. Яны будуць гэта чыніць шляхам пашырэння весткі аб існаванні Рэвалюцыі, характарыстыку яе духу, метадаў і дактрынаў, а таксама пераконванне ўсіх у слушнасці контррэвалюцыйнага дзеяння.

Чынячы гэта, яны прысвячаюць сваю дзейнасць дзеля асаблівай (і з пэўнасцю глыбейшай) апостальскай дзейнасці, настолькі натуральнай і годнай хвалы, як і апостальства тых, што спецыялізуюцца ў барацьбе з іншымі ворагамі Касцёла, такімі як спірытызм і пратэстантызм.

Ажыццяўленне ўплыву ў разнастайных каталіцкіх і некаталіцкіх групах, каб павысіць адчувальнасць душаў адносна, скажам, зла пратэстантызму з’яўляецца без сумніву слушным і неабходным для разумнага і эфектыўнага антыпратэстанцкага дзеяння. Католікі, якія прысвячаюць сябе апостальству Контррэвалюцыі, будуць дзейнічаць падобным чынам.

Магчымыя эксцэсы гэтага апостальства – якія могуць здарацца і ў любой іншай дзейнасці – не ліквідуюць прынцыпа, які мы ўжо пацвердзілі: abusus non tollit usum (Злоўжыванне не адмяняе ўжывання).

Г. Контррэвалюцыйнае дзеянне, якое не з’яўляецца апостальствам
Урэшце існуюць контррэвалюцыянеры, якя не ажыццяўляюць апостальства ў поўным сэнсе гэтага слова, бо прысвячаюць сябе барацьбе ў іншых галінах, такіх як грамадска-палітычная альбо гаспадарчая дзейнасць дзеля змагання з Рэвалюцыяй. Без сумніву і гэтыя віды дзейнасці маюць вялікае значэнне, на якія можна глядзець толькі з сімпатыяй.

9. Арганізацыя “Каталіцкая Акцыя”  і Контррэвалюцыя
Калі мы ўжываем назву “Каталіцкая Акцыя” у тым значэнні, што надаў адпаведнай арганізацыі Пій XII (менавіта як садружнасці групаў, якія пад кіраўніцтвам Іерархіі супрацоўнічаюць з яе апостальствам), то тады, з нашага пункту гледжання, Контррэвалюцыя з’яўляецца невымерна важнай часткай здаровай і сучаснай “Каталіцкай Акцыі”, у рэлігійным і маральным аспектах.

Натуральна контррэвалюцыйная дзейнасць можа весціся адной асобай, альбо групай асобаў, што супрацоўнічаюць у прыватным парадку. З адпаведным касцёльным дазволам гэтая дзейнасць можа прывесці да стварэння рэлігійнага таварыства, што можа прысвяціць сябе асабліваму змаганню з Рэвалюцыяй.

Відавочна, што контррэвалюцыйная дзейнасць у палітычнай альбо эканамічнай сферы не належыць да мэтаў “Каталіцкай Акцыі”.

10. Контррэвалюцыя і некатолікі
Ці можа Контррэвалюцыя пазітыўна ўспрымаць супрацоўніцтва з некатолікамі? Ці мы можам называць контррэвалюцыянерамі пратэстантаў, мусульман і іншых? Адказ павінен быць адпаведна ўзважаным. Няма сапраўднай Контррэвалюцыі па-за Касцёлам[84]. Аднак мы можам прыняць, што пэўныя пратэстанты альбо мусульмане, знаходзяцца ў такім стане душы, у якім пачынаюць заўважаць усю нікчэмнасць Рэвалюцыі і выступаюць супраць яе. Ад такіх асобаў можна чакаць, што яны створаць перашкоды, часамі нават вялікія, супраць Рэвалюцыі. Калі яны адкажуць на ласку, то могуць стаць выдатнымі католікамі, а разам з гэтым і эфектыўнымі контррэвалюцыянерамі. Да гэтага моманту яны могуць прынамсі ў нейкай ступені супраціўляцца Рэвалюцыі, і нават прымусіць яе адступіць. У поўным і сапраўдным значэнні гэтага слова яне не з’яўляюцца контррэвалюцыянерамі, але іх жаданне супрацоўніцтва можа і павінна быць прынята, з той асцярожнасцю, якой вымагаюць касцельныя распараджэнні.

Католікі павінны быць асабліва свядомыя той небяспекі, што існуюць у міжрэлігійных арганізацыях, згодна з тым, як засцерагаў св.Пій X:

Па сутнасці не зважаючы на іншыя пункты, небяспекі, якім – з прычыны арганізацый такога роду – падвяргаюцца, альбо з пэўнасцю могуць падвяргацца, інтэгральнасць веры нашых вернікаў і сапраўднае паслушэнства адносна законаў і распараджэнняў Каталіцкага Касцёла, з’яўляюцца без сумніву сур’ёзнымі[85].

Найлепшае аспостальства, т.зв. conquista” (канкіста), павінна засяроджвацца на некатоліках, якія маюць контррэвалюцыйныя тэндэнцыі.



Частка III

Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя

Дваццаць год пасля

У 1976 годзе да аўтара звярнуліся з просьбай напісаць прадмову да новага італьянскага выдання “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”. Аўтар сказаў, што замест гэтага ён лепш прадставіць чытачам аналіз эвалюцыі рэвалюцыйнага працэсу на працягу амаль 20 год, якія прайшлі ад моманту першага выдання гэтай кнігі. З гэтай прычыны ўзнікла трэцяя частка кнігі, якая першы раз была апублікавана ў 1977 г. у Бразіліі, у студзеньскім нумары штомесячнага часопіса “Catolicismo”. У 1992 г., пасля падзення жалезнай заслоны, аўтар унёс некаторыя каментарыі да аналізу, якія мы тут таксама змяшчаем.

Раздзел I

Рэвалюцыя: працэс сталай трансфармацыі

У папярэдніх выданнях менавіта тут заканчвалася кніга “Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя”, а пасля змяшчаліся кароткія пабожныя і натхняючыя выказванні, з якіх складаўся раздзел “Заканчэнне”.

Паколькі прайшло шмат часу ад першага выдання “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”, за які адбылося шмат падзеяў, трэба было б спытацца, ці сёння можна яшчэ нешта дадаць да пытанняў, якія абмяркоўваліся ў ёй.

1. “Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя” і TFP: дваццаць год дзейнасці і барацьбы
“Дваццаць год пасля”, назва аповесці Аляксандра Дзюма – якую нагэтулькі цаніла бразільская моладзь да таго моманту, як глыбокія псіхалагічныя змены знішчылі замілаванне літаратурай такога роду – гэтая назва прыходзіць у галаву праз асацыяцыю ўяўленняў, калі мы пачынаем пісаць гэтыя нататкі.

Мы менавіта ўзгадалі год 1959, цяпер амаль скончыўся 1976. Мы набліжаемся да канца другой дэкады, ад моманту як гэтая кніга выйшла да чытача. Дваццаць год...

За гэты час кніга перавыдавалася некалькі разоў[86].

Не было ў нас намеру зрабіць “Рэвалюцыю і Контррэвалюцыю” звычайнай навуковай працай. Мы напісалі яе з намерам даць падручнік для прыкладна сотні маладых бразільцаў, якія прасілі нас, скіраваць і скаардынаваць іх высілкі з перспектывы праблемаў і абавязкаў, з якімі яны тады сутыкаліся. Гэтая першая група – аснова будучага TFP – пашырыла яе на ўсю тэрыторыю Бразіліі, што параўнальная з адным кантынентам. Акалічнасці паспрыялі паўстанню і развіццю аналагічных і аўтаномных арганізацый ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы. Тое самае потым адбылося ў ЗША, Канадзе, Іспаніі і Францыі. Інтэлектуальная роднаснасць і шматабяцаючыя сардэчныя адносіны апошнім часам пачалі злучаць гэтую вялікую сям’ю арганізацый з асобамі і таварыствамі з іншых краін Еўропы. У Францыі бюро TFP, заснаванае ў 1973 г. у Парыжы, будзе захоўваць і пашыраць гэтыя кантакты.

А значыць гэтыя дваццаць год былі гадамі экспансіі. Вядома не толькі экспансіі, але і інтэнсіўнай контррэвалюцыйнай барацьбы.

Былі дасягнутыя вартыя ўвагі вынікі. Не будзем зараз усе іх пералічваць[87]. Абмяжуемся толькі сцвярджэннем, што ў кожнай краіне, дзе існуе TFP, альбо падобная арганізацыя, яна безупынна змагаецца з Рэвалюцыяй, альбо кажучы больш дакладна т.зв. “левых католікаў” у рэлігійнай сферы і камунізм у свецкім зямным жыцці. Да аўтэнтычнага змагання з камунізмам мы далучаем таксама барацьбу супраць усялякага роду сацыялізму, бо гэты толькі падрыхтоўчыя этапы альбо скрытыя формы камунізму. Гэтая барацьба заўжды вялася згодна з прынцыпамі, мэтамі і нормамі, што ўтрымліваюцца ў Частцы II дадзенай кнігі[88].

Такім чынам, здабыты плён добра паказвае трапнасць таго, што было сказана ў дадзенай кнізе на неаддзельныя тэмы Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі.

2. Ці ў свеце, які стала і хутка змяняецца, “Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя” надалей застаецца актуальнай? Адказ сцвярджальны.
У той час, калі на шасці кантынентах з’яўляліся перавданні і вырастаў плён “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”[89], свет – гнаны рэвалюцыйным працэсам, як і чатыры стагоддзі раней – перажыў настолькі хуткія і глыбокія змены, што пры падрыхтоўцы гэтага выдання трэба было б спытаць, ці не варта, з прычыны гэтых зменаў, штосці паправіць альбо дадаць да таго, што мы напісалі ў 1959 г.

“Рэвалюцыю і Контррэвалюцыю” калі-некалі змяшчаюць у сферы тэорыі, альбо ў тэарэтычна-практычнай сферы, блізкай да чыстай тэорыі. Таму нікога не павінна здзіўляць, што паводле нашай думкі, ніводная з падзеяў, не змяніла нічога ў змесце гэтай працы.

З пэўнасцю шматлікія метады і стылі дзейнасці, ужываныя бразільскім TFP, якое ўзнікла ў 1959 г., а таксама іншымі роднаснымі арганізацыямі, былі замененыя альбо прыстасаваныя да абставінаў. Таксама ўкараняліся іннавацыі, але ўсе гэтыя метады і стылі знаходзяцца ў падпарадкаванай, выканаўчай і практычнай сферы, а “Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя” імі не займаецца, таму мы не бачым патрэбы ўнясення зменаў у гэтую працу.

Незалежна ад вышэйсказанага можна было б шмат дадаць, калі б мы прагнулі агарнуць у “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” новыя далягляды, якія адкрывае гісторыя. Але гэта не змясцілася б у рамках звычайнага дадатку. Аднак мы думаем, што паданне ў пэўным скароце таго, што Рэвалюцыя зрабіла за апошнія дваццаць год – прадстаўленне пераўтворанай Рэвалюцыяй сусветнай панарамы – магло б дапамагчы чытачу проста і выгодна параўнаць змест дадзенай працы з існуючай рэчаіснасцю. І менавіта гэты мы паспрабуем зрабіць.

Раздзел II

Апагей і крызіс Трэцяй Рэвалюцыі

1. Апагей III Рэвалюцыі
Як мы бачылі[90], тры вялікія рэвалюцыі сталі асноўнымі этапамі працэсу паступовага нішчэння Касцёла і хрысціянскай цывілізацыі: у XVI в. гуманізм, рэнесанс і пратэстантызм (I Рэвалюцыя); у XVIII в. Француская Рэвалюцыя (II Рэвалюцыя); і ў другой дэкадзе гэтага стагоддзя, камунізм (III Рэвалюцыя).

Гэтыя тры рэвалюцыі можна зразумець толькі ў якасці частак аднаго цэласнага працэсу, г.зн. Рэвалюцыі.

Паколькі Рэвалюцыя з’яўляецца працэсам, то відавочна, што ад 1917 г. і да сёння[91], Рэвалюцыя працягвае свой марш. А ў гэты момант яна знаходзіцца ў сапраўдным апагеі.

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

Крызіс III Рэвалюцыі: непазбежны плён марксісцкіх утопій

Міжнароднае значэнне апагею III Рэвалюцыі было паўсюдна знанае, што і зазначана ў ніжэйшым тэксце далей. Чым далей з часам, тым больш шырока можа быць прадстаўлены гэты апагей, альбо дзякуючы тэрытарыяльнаму пашырэнню і колькасці насельніцтва краін, цалкам падпарадкаваных камуністычным рэжымам, альбо дзякуючы надзвычайным памерам чырвонай прапагандісцкай махіны і значэнню камуністычных партый у заходнім свеце, альбо дзякуючы пранікненню камуністычных тэндэнцый у сферу культуры гэтых краін.

Гэтыя чыннікі – узмоцненыя глабальнай панікай атамнай пагрозы, якую савецкая агрэсіўнасць накідвала ўсім кантынентам – вялі да палітыкі амаль паўсюднай уступлівасці і капітуляцыі адносна Масквы: Ostpolitik Германіі і Ватыкану, гвалтоўны подых безумоўнага пацыфізму раззбраення, памнажэнне палітычных лозунгаў і фармулёвак, якія падрыхтоўвалі шматлікія групы буржуазіі, усё яшчэ некамуністычнай да прызнання трыумфу камунізму як факту, што будзе мець месца ў недалёкай будучыні.

Ці мы ўсе не жылі пад гэтым псіхалагічным ціскам левага аптымізму, які быў загадкавы як сфінкс для аслупянелых цэнтрыстаў і пагражальны як левіятан для тых, што падобна як TFP і прыхільнікі “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” у розных краінах заўважалі яўны “апакаліпсіс”, да якога ўсё вяло?

Як жа нешматлікімі былі тыя, хто заўважаў, што гэты левіятан носіць у сабе крызіс, стала павялічваемы, які ён не мог перамагчы, бо гэта быў непазбежны плён марксісцкіх утопій!!

Здаецца, што цяпер гэты нарастаючы крызіс давёў да распаду левіятана. Але як мы ўбачым далей, гэтая дэзінтэграцыя стварыла на свеце яшчэ больш смерцяносны клімат.


Калі мы звернем увагу на тэрыторыі і насельніцтва, што падлягалі камуністычнаму рэжыму, то мы ўбачым, як III Рэвалюцыя пануе над сусветнай імперыяй, якой не было роўных у гісторыі. Гэтая імперыя з’яўляецца сталай прычынай неспакою і расколу сярод найбольшых некамуністычных народаў. Больш таго, правадыры III Рэвалюцыі трымаюць у руках вяровачкі, кіруючы адкрыта камуністычнымі партыямі ва ўсім некамуністычным свеце, а таксама велізарнай сеткай крыптакамуністаў, паракамуністаў і карысных ідыётаў, што прысутнічаюць не толькі ў скрыта камуністычных і сацыялістычных партыях, але і ў цэрквах[92], прафсаюзах, таварыствах культуры, банках, тэлебачанні, радыё, кінематографе і г.д. І мала таго, III Рэвалюцыя з жахлівай эфектыўнасцю маніпулюе – як мы пазней патлумачым – тактыкай псіхалагічнага захопу. Пры дапамозе дадзенай тактыкі, камунізму ўдаецца спіхнуць велізарную частку некамуністычнай заходняй грамадскай думкі ў стан адурнелага здранцвення. Такая тактыка дазваляла III Рэвалюцыі чакаць нават больш значных поспехаў, якія збіваюць з тропу назіральнікаў, што аналізуюць падзеі звонку III Рэвалюцыі.

Інэрцыя – а можа нават адкрытае і шырокае супрацоўніцтва – розных “дэмакратычных” урадаў і хітрых прыватных эканамічных магуццяў Захаду адносна нагэтулькі моцнага камунізму, малюе жахлівую глабальную панараму, перад якой стаіць сённяшні свет.

У гэтых умовах, калі б рэвалюцыйны працэс ішоў так як і раней, то разумеючы сітуацыю па-людску, здаецца непазбежным паўсюдны трыумф III Рэвалюцыі, якая агорне ўвесь свет. Наколькі хутка? Шмат бы хто жахнуўся, калі б мы ў якасці гіпотэзы сказалі б: праз дваццаць год. Гэты перыяд здаваўся б ім нечакана хуткім. А хто можа гарантаваць, што такі канец не наступіць праз дзесяць, пяць альбо менш год?

Магчымая блізкасць вялікай гекатомбы без сумніву з’яўляецца адным са знакаў, якія паказваюць вялікія змены ў сусветнай кан’юнктуры ў параўнанні даляглядаў 1959 і 1976 гг.

А. Па дарозе да свайго апагею, III Рэвалюцыя асцярожна пазбягала татальных і некарысных дзеянняў
Нягледзячы на тое, што натхняльнікі III Рэвалюцыі маюць магчымасць у кожную хвіліну пайсці на рэзкія дзеянні дзеля поўнага захопу свету шляхам серыі войнаў, палітычных правакацый, эканамічных крызісаў і крывавых рэвалюцый, для ўсіх ясна, што такія дзеянні з’яўляюцца вельмі небяспечнымі. Натхняльнікі III Рэвалюцыі ўспрымуць такі план толькі тады, калі гэта будзе ім здавацца неабходным.

Калі сталае выкарыстанне класічных метадаў давяло камунізм да вышыні магуцця, пагражаючы рэвалюцыйнаму працэсу толькі акрэсленай і зараней пралічанай рызыкай, тады становіцца зразумелым, што тыя, хто кіруе паўсюднай Рэвалюцыяй, маюць надзею дасягнуць поўнага панавання над светам, не падстаўляючы свой твор рызыцы катастрофы, якую немагчыма будзе выправіць, і якая характэрная для ўсіх рэзкіх дзеянняў.

Б. Рызыкоўныя дзеянні на наступных этапах III Рэвалюцыі
Поспеху звычайных метадаў III Рэвалюцыі пагражае павялічэнне неспрыяльных псіхалагічных абставінаў, якія моцна праявіліся на працягу апошніх дваццаці год.

Ці гэтыя абставіны змусяць камунізм абраць рызыкоўны стыль у надыходзячай будучыні?

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

Перабудова і галоснасць”: дэмантаж III Рэвалюцыі ці метамарфоза камунізму?
Напрыканцы 1989 году, найвышэйшае кіраўніцтва сусветнага камунізму вырашыла, што ўрэшце надыйшоў час, каб пачаць найвялікшы палітычны манеўр камунізму.

Гэты манеўр павінен быў палягаць на разбіцці Берлінскага Муру і жалезнай заслоны. Яго наступствы павінны былі сумясціцца ў часе з пачаткам “ліберальных” праграм галоснасці (1985) і перабудовы (1986), гэтак, каб прыспешыць уяўны дэмантаж III Рэвалюцыі ў савецкай імперыі.

У сваю чаргу гэты дэмантаж павінен быў забяспечыць для свайго найбольшага ініцыятара і выканаўцы Міхаіла Гарбачова глыбокую сімпатыю і бязмежны давер заходніх урадаў і шматлікіх эканамічных магнатаў Захаду.

Пачаўшы з гэтага, Крэмль мог чакаць масавага наплыву фінансавых сродкаў у сваю пустую скарбніцу. Паспяховая рэалізацыя гэтых чаканняў дазволіла Гарбачову і яго камандзе далейшае яхтаванне, ля стырна, па моры нэндзы, здранцвення і нядбайнасці, адносна чаго насельніцтва Расіі, да нядаўняга часу цалкам падданая дзяржкапіталізму, надалей прымае паставу збіваючай з тропу пасіўнасці. Гэтая пасіўнасць спрыяе распаўсюджванню маразму і хаосу, а можа быць нават паўстанню ўнутранага крызісу, які мог бы перарасці ў грамадзянскую ці сусветную вайну[93].

Такім чынам уяўлялася сітуацыя, калі наступілі сенсацыйныя і не зусім ясныя падзеі жніўня 1991 г. з Гарбачовым, Ельцыным і іншымі галоўнымі акторамі ў гэтай гульні, каторыя адкрылі шлях для пераўтварэння СССР у свабодную канфедэрацыю дзяржаў, а потым яе роспуску.

Гавораць аб магчымым упадку рэжыму Фідэля Кастра на Кубе і аб магчымасці наплыву ў Заходнюю Еўропу ордаў згаладнелых людзей з Усходу, ці Магрэбу. Асобныя спробы пранікнення ў Італію натоўпаў нэндзных албанцаў маглі б быць чымсці накшталт прароцтва аб новым “наступе варвараў”. На Іберыйскай Паўвыспе, як і ў іншых частках Еўропы, ёсць такія, хто злучае гэтыя гіпотэзы з масавай прысутнасцю мусульманаў, якіх бясклопатна пускалі дагэтуль у некалькіх месцах на кантыненце, а таксама з праектам пабудовы мосту над Гібралтарам, які злучыў бы Паўночную Афрыку з тэрыяторыяй Іспаніі, што спрыяла б далейшаму наплыву ў Еўропу мусульманаў.

Узьнікае цікавае падабенства паміж наступствамі збурэння Берлінскага Муру і пабудовы апісанага масту: першае і другое адкрывае еўрапейскі кантынент для наступу, падобнага да тых, якія пераможна спыніў Карл Вялікі, гэта значыць для наступу барбарскіх альбо напалову барбарскіх ордаў з Усходу і мусульманскіх ордаў з паўднёвых рэгіёнаў еўрапейскага кантыненту.

Хто-небудзь мог бы сказаць, што паўтараецца сярэднявечны сцэнарый. Аднак тут чагосьці не хапае: менавіта поўнай запалу свежай каталіцкай веры, пакліканай супрацьстаяць гэтым абодвум наступам адначасова. Перад усім не хапае кагосьці: дзе мы сёння знойдзем чалавека роўнага Карлу Вялікаму?

Калі ўявіць сабе развіццё гэтых гіпотэзаў у якасці асноўнага сцэнарыя падзеяў на Захадзе, тады б веліч і драматычнасць іх наступстваў з пэўнасцю нас ашаламіла б. Але нават гэты цэласны погляд здалёк не можа агарнуць усіх наступстваў, пра якія сёння гавораць эксперты з розных інтэлектуальных колаў, якія кардынальна нязгодныя паміж сабой, а таксама аб’ектыўныя сродкі масавай інфармацыі.

Прыкладам гэтага можа быць узрастаючая апазіцыя паміж спажывецкімі краінамі і краінамі беднымі, г.зн. паміж багатымі індустрыялізаванымі нацыямі і нацыямі, якія амаль выключна працуюць на здабычу сыравіны.

Найбольш верагодна, што гэтая апазіцыя магла б прывесці да сусветнага канфлікту паміж дзьвюмя групамі ідэалогій: адной, што падтрымлівае неабмежаванае ўзбагачэнне і другой, якая абапіраецца на мізэрабілістычны[94] субкансумпцыянізм. Гэты магчымы канфлікт прыводзіць да думкі аб класавай барацьбе, якую абвяшчаў Карл Маркс. Адсюль натуральна вынікае пытанне: ці гэтая барацьба будзе адбіткам сусветнага канфлікту, які ўяўляў сабе Карл Маркс – менавіта як сацыя-эканамічная з’ява ўнутры нацыяў, канфлікт, які характэрны для кожнай краіны, у якім удзельнічае кожны народ?

Калі б гэта наступіла, тады барацьба паміж Першым і Трэцім Светам становіцца заслонай, дзякуючы якой рэфармаваны марксізм – прысаромлены сваім катастрафічным сацыяльна-эканамічным упадкам – намагаўся б, з новымі шансамі на поспех, дасягнуць канчатковай перамогі? Перамогі, якая да гэтай пары выпадала з рук Гарбачова, які натуральна не быў спецыялістам у галіне “перабудовы”, але кімсьці накшталт яе песняра і прапагандыста...

Так, перабудовы, якая несумніўна з’яўляецца ўдасканаленнем камунізму, што прызнаў яе аўтар у прапагандысцкім эсэ “Перабудова: новае мысленне для нашай краіны і свету”: “Мэтай гэтай рэформы з’яўляецца забеспячэнне пераходу ад занадта сцэнтралізаванай сістэмы кіравання, якая палягае на загадах, да кіравання дэмакратычнага, што абапіраецца на злучэнні дэмакратычнага цэнтралізму з самакіраваннем”.[95]

А чым з’яўляецца гэтае самакіраванне, калі не “найвышэйшай мэтай савецкай дзяржавы”, як было напісана ў прэамбуле да канстытуцыі былога СССР?

3. Непрадбачаныя перашкоды ў выкарыстанні класічных метадаў III-й Рэвалюцыяй

А. Змяншэнне пераканаўчасці
Прасочым за тымі абставінамі, якія могуць змусіць камунізм пайсці на такую рызыку.

Першай акалічнасцю з’яўляецца змяншэнне пераканаўчасці камуністычнага празелетызму.

Былі часы, калі адкрытая і катэгарычная індактрынацыя з’яўлялася для міжнароднага камунізму асноўны метад рэкрутацыі прыхільнікаў.

Але па шматлікіх прычынах, якія няма месца тут пералічваць, амаль на ўсім Захадзе, у шмат якіх сектарах грамадскай думкі, умовы змяніліся ў вялікай ступені на супрацьлеглыя для такой індактрынацыі. Камуністычная дыялектыка і цэласная, адкрытая прапаганда ў заўважнай ступені страцілі сваю сілу пераканання.

Гэта тлумачыць, чаму сёння камуністычная прапаганда становіцца ўсё больш закамуфляванай, спакойнай і павольнай. Такі камуфляж ажыццяўляецца альбо праз распаўсюджванне распарошаных і завуаляваных марксісцкіх прынцыпаў у сацыялістычнай літаратуры, альбо шляхам прышчаплення да самой так званай “цэнтрысцкай” культуры пэўных прынцыпаў, якія дзеючы ў якасці насення развіваюцца, ведучы цэнтрыстаў да неасцярожнага і паступовага ўспрыняцця камуністычнай дактрыны цалкам.

Б. Змяншэнне рэвалюцыйнай вядучай ролі камунізму
Знікненне ў чырвоным крэда непасрэднай сілы пераканання масаў – аб чым сведчыць выкарыстанне ускосных, павольных і працаёмістых метадаў – ідзе разам з прапарцыянальным змяншэннем рэвалюцыйнай вядучай ролі камунізму.

Прасочым, якім чынам праяўляюцца гэтыя звязаныя паміж сабой з’явы і які ёсць іх плён.

- Нянавісць, класавая барацьба, Рэвалюцыя

Сапраўды камуністычны рух ёсць і лічыцца рэвалюцыяй, што вынікае з класавай нянавісці. Гвалт з’яўяляецца метадам, які найбольш ёй адпавядае. Гэта неапсрэдны і маланкавы метад, ад якога інспіратары камунізму чакалі найбольшых вынікаў пры найменшай рызыцы няўдачы, у як мага кароткім часе.

Гэты метад прадугледжваў здольнасць правадырства ў разнастайных камуністычных партыях, якая ў мінулым дазваляла ім спараджаць незадаволенасць, ператвараць яе ў нянавісць, злучаць гэтую нянавісць у вялікай змове, і наданне імпэту “атамнай сілы” гэтай нянавісці дзеля знішчэння ранейшага парадку і ўвядзення камунізму.

- Канец кіравання нянавісцю і выкарыстання гвалту

Аднак здольнасць кіравання нянавісцю таксама выслізгвае з рук камуністаў.

Мы не будзем заглыбляцца ў тлумачэнне складаных прычын гэтага факту. Абмяжуемся толькі назіраннем, што гвалт прыносіў камунізму на працягу апошніх дваццаці год усё менш карысці. Каб гэта давесці, дастаткова ўзгадаць сталыя няўдачы партызанкі і тэрарыстаў, ад якіх аж раілася ва ўсёй Лацінскай Амерыцы.

Праўда, што ў Афрыцы, гвалт піхае амаль увесь кантынент у кірунку камунізму. Аднак гэты факт вельмі мала кажа аб тэндэнцыях грамадскай думкі ў іншых частках свету, бо прымітывізм большасці аўтахтоннага насельніцтва Афрыкі размяшчае яе ў асаблівых і адназначных умовах. Тамтэйшы гвалт набывае прыхільнікаў не толькі дзякуючы чыста ідэалагічным матывам, але таксама дзякуючы антыкаланіяльнаму пачуццю крыўды, якое камуністычная прапаганда выкарыстала з уласцівай для сябе хітрасцю.

- Плёны і доказ гэтага заняпаду: III Рэвалюцыя пераўтвараецца ў рэвалюцыю з усмешкай

Найбольш выразным доказам таго, што на працягу апошніх дваццаці – трыццаці год III Рэвалюцыя страчвала сваю здольнасць да спараджэння і кіравання рэвалюцыйнай нянавісцю, з’яўляецца яе метамарфоза, якую яна сама ў сабе стварыла.

Падчас пост-сталінскай адлігі III Рэвалюцыя апранула маску з усмешкай, змяніла палеміку на дыялог, стымулявала змену ментальнасці і паставы чалавека, стала адкрытай на ўсялякае супрацоўніцтва з праціўнікамі, якіх яна калісьці хацела гвалтоўна знішчыць.

Такім чынам, у міжнароднай галіне Рэвалюцыя паступова перайшла ад “халоднай вайны” да мірнага суіснавання, потым да “пераадолення ідэалагічных бар’ераў” і ўрэшце да адкрытага супрацоўніцтва з капіталістычнымі дзяржавамі, якую называлі ў публіцыстычнай мове “Ostpolitik” альбо “палітыкай разрадкі”.

Ва ўнутранай сфер розных заходніх краі, “politique de la main tendue” (палітыка працягнутай рукі), якая ў эру Сталіна была звычайным прыёмам, скіраваным на падман невялікай колькасці левацкіх каталікоў, пераўтварылася ў сапраўдную разрадку паміж камуністамі, і тымі, хто за капіталізм. Гэта быў ідэальны спосаб, які ўжылі чырвоныя, з мэтай запачаткаваць цёплыя адносіны і падманныя збліжэнні з усімі праціўнікамі, ці т рэлігійнымі, ці то свецкімі. З гэтага вынікла серыя “прыязных” тактыкаў: “часовыя спадарожнікі”, легалісцкі еўракамунізм (мяккі і пазбягаючы Масквы), гістарычны кампраміс і г.д.

Як мы ўжо казалі, усе гэтыя псеўда-хады прыносяць сёння III Рэвалюцыі карысці. Але яны павольныя, паступовыя і залежныя занадта ад вялікай колькасці зменных фактараў, каб прынесці свой плён.

На вяршыні свайго магуцця III Рэвалюцыя перастала пагражаць і атакаваць, а пачала ўсміхацца і прасіць. Перастала ісці маршам у вайсковым тэмпе і апранацца ў казацкія буцюры, каб пасоўвацца паволі незаўважным крокам. Пакінула прамы шлях – заўжды найкарацейшы – і выбрала пакручысты шлях, вынікам якога ёсць няпэўнасць.

Вось якая агромністая перамена на працягу дваццаці год!

В. Закід: камуністычныя поспехі ў Італіі і Францыі

Аднак – скажа хтосьці – поспехі гэтай тактыкі ў Італіі і Францыі не дазваляюць сцвярджаць, што камунізм адступае ў вольным свеце, альбо што прынамсі сённяшні камунізм з усмешкай развіваецца павольней за сумны камунізм эры Леніна і Сталіна.

Перад усім, каб адказаць на гэты закід, трэб сказаць, што агульныя выбары ў Швецыі, ФРГ і Фінляндыі, разам з мясцовымі выбарамі і актуальная нестабільнасць ва ўрадзе лейбарыстаў у Вялікабрытаніі, паказваюць на адсутнасць “апетыту” сярод масаў на сацыялістычныя “раі”, камуністычны гвалт і г.д.[96] Існуюць выразныя прыкметы таго, што прыклад названых краін пачаў знаходзіць водгук у двух вялікіх каталіцкіх народах Заходняй Еўропы, шкодзячы такім чынам прагрэсу камунізму.

Аднак на нашу думку, неабходна ў першую чаргу засумнявацца ў сапраўднасці ўзрастаючай колькасці галасоў, якія сабралі Італьянская Камуністычная Партыя альбо Французская Сацыялістычная Партыя (пра якую мы гаворым, бо Французская Камуністычная Партыя знаходзіцца ў стане стагнацыі). Абедзьве партыі далёкія ад таго, каб скарыстаць толькі з галасоў уласных электаратаў. З пэўнасцю сур’ёзная падтрымка каталікоў – сапраўдны ўзровень якой пакажа нам калісьці гісторыя – стварыла выключную ілюзію, слабасць, апатыю і пачуццё супольнай віны адносна Італьянскай Камуністычнай Партыі. Выбарчае адлюстраванне гэтых шакуючых і штучных абставінаў, у вялікай ступені тлумачыць рэзкае ўзрастанне колькасці асобаў, што галасавалі за камуністычную партыю, з каторых шмат каго ні ў якім разе нельга было б аднесці да камуністычных выбаршчыкаў. Мы не павінны таксама забываць аб непасрэдным альбо ўскосным уплыве пэўных Krezusów на галасаванне. Іх выразная пастава супрацоўніцтва адносна камунізму дазваляе ажыццяўляць выбарчыя камбінацыі, з якіх III Рэвалюцыя чэрпае адназначную карысць. Аналагічныя назіранні можна прывесці адносна Французскай Сацыялістычнай Партыі.

3. Зрэфармаваная нянавісць і гвалт спараджаюць татальную рэвалюцыйную псіхалагічную вайну
З мэтай больш выразна ўхапіць абшар тых агромністых зменаў, што адбыліся ў вобразе III Рэвалюцыі на працягу апошніх дваццаці год, неабходна цэласна прааналізаваць вялікай надзеі сучаснага камунізму, якой з’яўляецца рэвалюцыйная псіхалагічная вайна.

Як мы ўжо ўзгадвалі, міжнародны камунізм – які паводле неабходнасці замешаны на нянавісці і кіруюецца сваёй унутранай логікай да ўжывання гвалту праз войны, рэвалюцыі і перавароты – быў аднак змушаны глыбокімі зменамі ў грамадскай думцы да замаскавання сваёй нянавісці і стварэння ілюзіі, што ён адмовіўся ад войнаў і рэвалюцыяў.

Калі б такая адмова была шчырай, тады б міжнародны камунізм запярэчыў бы сам сабе, праз што ажыццявіў бы сваё самазнішчэнне.

Ні ў якім разе! Камунізм выкарыстоўвае ўсмешку толькі як зброю агрэсіі і вайны. Ён не выключае гвалту, але пераносіць яго са сферы фізычных дзеянняў, якія можна адчуць у сферу пісхалагічных дзеянняў, які немагчыма памацаць. Яго мэта: паступовае і незаўважнае дасягненне перамогі ўнутры душаў, якое з прычыны пэўных абставінаў не можа быць дасягнута брутальным і заўважным чынам, згодным з класічнымі метадамі.

Відавочна, што мы не маем на ўвазе правядзенне камунізмам некалькіх нескаардынаваных і спарадычных дзеянняў у духовай сферы. Наадварот, мы гаворым аб сапраўднай наступальнай вайне – псіхалагічнай, так, але і татальнай – скіраванай на ўсяго чалавека і ўсіх людзей ва ўсіх краінах.

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

Рэвалюцыйная псіхалагічная вайна: культурная рэвалюцыя і рэвалюцыя ў тэндэнцыях

Пачынаючы ад студэнцкага паўстання ў Сарбоне, у маі 1968 г. шматлікія сацыялістычныя і марксісцкія аўтары распазналі патрэбу стварэння рэвалюцыі, якая рыхтавала б дарогу для палітычных і сацыяльна-эканамічных зменаў шляхам аказання ўплыву на штодзённае жыццё, звычаі, ментальнасць, лад быцця, адчування і жыцця. Гэта версія рэвалюцыйнай псіхалагічнай вайны вядомая пад назвай культурнай рэвалюцыі.

Паводле названых аўтараў, такая глыбока псіхалагічная рэвалюцыя ў тэндэнцыях з’яўляецца неабходным этапам у працэсе змены ментальнасці, якая дазволіла б ажыццяўленне эгалітарысцкай утопіі. Бо без такой падрыхтоўкі, тая рэвалюцыйная перамена і вынікаючыя з яе “структурныя трансфармацыі” не былі б трывалымі.

Гэтая канцэпцыя культурнай рэвалюцыі з надзвычайным падабенствам нагадвае тое, што мы назвалі Рэвалюцыяй у тэндэнцыях, у выданні “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” з 1959 г.[97]

Мы кладзем спецыяльны націск на гэтую канцэпцыю татальнай рэвалюцыйнай псіхалагічнай вайны.

Па сутнасці псіхалагічная вайна скіравана на ўсю псіхіку чалавека, г.зн. “працуе над ім” у разнастайных сферах душы і ва ўсіх элементах яго ментальнасці.

Яна скіравана на ўсіх людзей: прыхільнікаў і сымпатызуючых III Рэвалюцыі, а таксама нейтральныя асобы і нават на праціўнікаў.

Яна выкарыстоўвае ўсе сродкі. На кожным кроку яна мусіць мець магчымасць распараджэння спецыфічным фактарам, каб незаўважна падвесці кожную сацыяльную группу, і нават кожнага чалавека, бліжэй да камунізму, хаця б трошкі. І так адбываецца ў кожнай галіне: у сферы рэлігійных, палітычных, грамадскіх і эканамічных перакананняў; у сферы культурнай арыентацыі; а таксама ў ладзе быцця і паводзінах у сям’і, на працы і ў грамадстве.

А. Дзве вялікія мэты рэвалюцыйнай псіхалагічнайнай вайны

Прымаючы пад увагу актуальныя цяжкасці III Рэвалюцыі ў рэкрутацыі ідэалагічных прыхільнікаў, найбольш карыснае для яе ўздзеянне ажыццяўляецца не на прыхільнікаў і сімпатызуючых, але на нейтральныя асобы і праціўнікаў, дзеля таго, каб:
а. зводзіць і павольна ўсыпляць нейтральныя асобы;
б. дзяліць на кожным кроку, разбіваць, ізаляваць, застрашваць, пераследваць і блакаваць сваіх праціўнікаў.

Зараз мы пералічылі дзве вялікія на нашу думку мэты рэвалюцыйнай псіхалагічнай вайны.

Такім чынам, III Рэвалюцыя становіцца нашмат больш здольнай да дасягнення перамогі шляхам знішчэння сваіх праціўнікаў, чым праз павялічэнне колькасці прыхільнікаў.

Відавочна для вядзення гэтай вайны камунізм мабілізуе ўсе сродкі дзеяння, якімі ён валодае ў заходніх краінах, дзякуючы апагею, у якім там знаходзіцца наступ III Рэвалюцыі.

Б. Татальная рэвалюцыйная псіхалагічная вайна: вынік апагею III Рэвалюцыі і цяжкасці з якімі сутыкалася

Татальная рэвалюцыйная псіхалагічная вайна з’яўляецца вынікам злучэння двух узаемасупярэчных фактараў, апісаных раней: з аднаго боку найвышэйшая ступень уплыву камунізму на амаль усе ключавыя пункты вялікай махіны, якой з’яўляецца заходняе грамадства; а з іншага боку слабеючая здольнасць пераканання і лідэрства ў глыбокіх структурах заходняй грамадскай думкі.

4. Псіхалагічны наступ III Рэвалюцыі ў Касцёле

Немагчыма было б апісаць гэтую вайну, без ўважлівага даследвання яе развіцця ў чымсьці, што з’яўляецца самой душой Захаду, г.зн. у хрысціянстве, а больш дакладна ў каталіцкай рэлігіі, якая ёсць хрысціянствам у яго абсалютнай поўні і адзінай праўдзівасці.

А. II Ватыканскі Сабор

З перспектывы “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” найбольшым поспехам, якога дасягнуў пост-сталінскі камунізм з усмешкай было няяснае, збіваючае з тропу, дзіўнае і апакаліптычна трагічнае маўчанне II Ватыканскага Сабору на тэму камунізму.

Гэты Сабор хацеў быць пастырскім, а не дагматычным. І ён сапраўды не меў дагматычнага вымярэння. Больш таго, абмінанне на ім пытання камунізму можы прывесці да таго, шо ён трапіць у гісторыю як Сабор не-пастырскі. Паспрабуем патлумачыць асаблівае значэнне, якое мы надалі дадзенаму сцвярджэнню.

Уявім сабе агромністы стомлены статак, што жывіцца на ўбогіх і пустых палях, які з усіх бакоў атакуюць раі пчол і осаў, а таксама драпежныя птушкі. Пастыры пачынаюць навадняць поле, а таксама адганяюць овадаў і птушкі. Ці можна назваць такое дзеянне пастырскім? Тэарэтычна, так.

Аднак, калі б у гэты ж час на статак напала зграя драпежных ваўкоў – шмат з іх у авечых скурах – а пастыры змагаліся б з овадамі і птушкамі, не прыкладаючы ніякіх высілкаў дзеля выяўлення і адгону ваўкоў, ці тады можна было б назваць іх дзеянне пастырскім, адпаведным добрым і верным пастырам?

Кажучы іншымі словамі, ці паступалі як сапраўдныя пастыры тыя, хто на II Ватыканскім Саборы прагнулі знішчыць меншых праціўнікаў, але далі свабоду дзеянняў – сваім маўчаннем – больш небяспечнаму праціўніку?

Выкарыстоўваючы тактыку aggiornate (пра якую прынамсі можна сказаць, што яна сумніўная ў тэорыі, а ў практыцы аказваецца разбуральнай), II Ватыканскі Сабор спрабаваў адстрашыць, скажам, пчолаў, осы і драпежныя птушкі. Але яго маўчанне аб камунізме дало поўную свабоду ваўкам. Твор, што спарадзіў гэты Сабор не можа быць запісаны як эфектыўны ў пастырскім сэнсе, як у гісторыі, гэтак і ў Кнізе Жыцця.

Казаць пра гэта балюча, але яўныя факты сведчаць аб II Ватыканскім Саборы, як аб адным з найбольшых паражэнняў, калі не найбольшым, у гісторыі Касцёла. Пачынаючы ад Сабору прасачыўся ў Касцёл у неверагодных прапорцыях “дым шатана”[98],  які распаўсюджваецца ўсё больш са страшэннай сілай пашырэння газаў. Спакушаючы незлічоныя душы, Містычнае Цела Хрыстуса ўвайшло ў сумны працэс, які падобны да самазнішчэння.

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

Неверагодныя паражэнні Касцёла пасля Сабору

Гістарычная дэкларацыя Паўла VI у прамове “Resistite fortes in fide” ад 29 чэрвеня 1972 году з’яўляецца падставай для лепшага зразумення паражэнняў у Касцёле, у перыяд пасля Сабору. Цытата паводле Poliglotta Vaticana:

Адносячыся да сучаснай сітуацыі Касцёла, Святы Айцец засведчыў, што мае такое пачуццё “нібы дым шатана праслізнуў у святыню Бога праз нейкую шчаліну”. Пашыраюцца сумнівы, няпэўнасць, заблытанасць, неспакой, незадавальненне, канфрантацыя. Людзі ўжо не маюць даверу да Касцёла; давяраюць першаму-лепшаму свецкаму прароку (чуждаму Касцёлу), які прамаўляе да нам пры дапамозе газетаў альбо пэўных грамадскіх рухаў, бегучы за ім і пытаючы яго, ці ён мае рэцэпт на сапраўднае жыццё. Мы не ўсведамляем сабе, што мы яго ўжо маем і з’яўляемся яго настаўнікамі. Сумніў пранік у нашыя сумленні праз вокны, якія павінны быць адкрытымі дзеля святла... Гэтакі ж стан няпэўнасці пануе таксама ў Касцёле. Мы думалі, што пасля Сабору пачнуцца сонечныя дні ў гісторыі Касцёла. А замест гэтага прыйшоў пахмурны, бурлівы, цёмны пэўны пытанняў і няпэўнасці дзень. Мы абвяшчаем экуменізм, але ўсё больш узаемна аддаляемся адзін ад аднаго. Намагаемся капаць прорвы, замест таго, каб іх засыпаць.

Як дайшло да гэтага? Папеж адкрыў прысутным сваю думку: увайшла непрыяцельская сіла. Яе імя д’ябал, таямнічая істота, пра якую кажа таксама св. Пётр у сваім апостальскім лісце.”[99]

Гэты ж Папеж, некалькі год раней, прамаўляючы да студэнтаў Ламбардскай Семінарыі, 7 снежня 1968 году сцвердзіў:

“Касьцёл знаходзіцца ў перыядзе неспакою. Некаторыя чыняць самакрытыку, можна нават сказаць самзнішчэнне. Гэта нагадвае вострую і складаную ўнутраную хваробу, якой ніхто не чакаў пасля Сабору. Думалася пра росквіт і бесперашкодную экспансію думкі, якая даспела на вялікім саборным зграмаджанні. Можна было б і далей казаць аб аспекце росквіту ў Касцёле. Але паколькі bonum ex integra causa, malum ex quocumque defectu [100], таму нашая ўвага засяроджваецца на аспекце цярпення. Касцёл таксама раняць тыя, якія з’яўляюцца яго часткай.”[101]

Яго Свяцейшасць Ян Павал ІІ таксама намаляваў сумную карціну сітуацыі ў Касцёле:

“У пачуцці балеснай рэчаіснасці трэба прызнаць, што хрысціяне ў вялікай ступені пачуваюцца разгубленымі, заклапочанымі, і нават разчараванымі. Поўнымі горсцямі раскідваліся ідэі супярэчныя аб’яўленай праўдзе, якой заўжды вучылі; распаўсюдзіліся сапраўдныя ерасі ў дагматычнай і маральнай сферы, выклікаючы сумнівы, хаос, бунты; была сфальшаваная таксама літургія. Заглыбленыя ў інтэлектуальным і маральным рэлятывізме, а праз гэта пермісівізме, хрысціян спакушае атэізм, агнастыцызм, ілюмінізм са змрочнай маральнасцю, спакушае сацыялагічнае хрысціянства, без акрэсленых дагматаў і без аб’ектыўнай маральнасці.”[102]

Падобным чынам выразіўся пазней Кардынал Ёзэф Ратцынгер, Прэфект Кангрэгацыі навукі веры:

“Наступствы таго, што наступіла пасля Сабору, супярэчаць чаканням усіх, таксама чаканням папежаў Яна XXIII і Паўла VI...Папежы і Айцы ўдзельнікі Сабору чакалі новага задзіночання католікаў, а тым часам наступілі такая нязгода, што здаецца – ужываючы словы Паўла VI – “самакрытыка перарадзілася ў самаразбурэнне”. Чакалі хвалі энтузіязму, а тым часам наступіў прыкры ўпадак духу і знеахвочванне. Чакалі скоку наперад, а тым часам наступіў дэкадэнс...Трэба ясна сказаць, што сапраўдная рэформа Касцёла мае на ўвазе поўнае развітанне з тымі памылковымі шляхамі, якія прывялі да абсалютна негатыўных наступстваў.”[103]

Гісторыя распавядае нам аб шматлікіх драмах, праз якія праходзіў Касцёл на працягу дваццаці вякоў свайго існавання. Апазіцыі, якія нараджаліся па-за ім і спрабавалі яго знішчыць звонку. Нарывы, якія паўставалі ў ім, выразаліся Касцёлам, але потым звонку спрабавалі яго знішчыць жорсткім чынам.

Калі ж гісторыя была сведкам такой спрбы знішчэння Касцёла, што мы бачым зараз? Ужо не ажыццяўляе яе вораг, таму была акрэсленая як “самазнішчэнне” у вельмі ўзнёслай прамове сусветнага маштабу.[104]

Усё гэта давяло да велізарных катастрофаў для Касцёла і таго, што яшчэ засталося з хрысціянскай цывілізацыі. Напрыклад “Ostpolitik” Ватыкану і масавая інфільтрацыя камунізму ў каталіцкім асяроддзі з’яўляюцца наступствамі ўсіх гэтых катастрофаў. І яны ўяўляюць сабой дадатковы поспех псіхалагічнага наступу III Рэвалюцыі супраць Касцёла.

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

Ostpolitik” Ватыкану: настолькі ж шакуючыя наступствы

Чытаючы дадзены тэкст пра “Ostpolitik”, хтосьці мог бы спытацца, ці тыя вялікія змены, што мелі месца ў Расіі вынікалі з “геніяльнага “ ходу касцёльнай іерархіі.

Можа Ватыкан на падставе найбольш дакладнай інфармацыі прадбачыў, што камунізм, перасычаны ўнутраным крызісам, кіруецца да самазнішчэння. І з мэтай заахвочвання сусветнага кіраўніцтва матэрыялістычнага атэізму ісці ў кірунку гэтага самазнішчэння, Каталіцкі Касцёл, што знаходзіцца на іншым баку ідэалагічнага спектру, інсцэнізаваў сваё ўласнае знішчэнне. Можа менавіта гэта прывяло да таго, што камунізм значна зменшыў пераслед Касцёла. Урэшце, калі абодва бакі сталі б на парозе смерці, такі ход быў бы зразумелы. Іншымі словамі за паклон камуністычнага свету мы дзякавалі б паклону Касцёла.

Трэба было б адказаць, што калі члены іерархіі Касцёла ведалі б, што нэндза і развал змусяць камунізм да самазнішчэння, тады яны павінны былі б адкрыць сутнасць сітуацыі і заклікаць усе народы Захаду, падрыхтаваць сродкі дзеля аздараўлення Расіі і свету, як толькі камунізм апынуўся ва ўпадку. Яны не павінны былі маўчаць, дазваляючы, каб гэтае раскладанне адбывалася без каталіцкага ўплыву, а таксама шчодрага і клапатлівага супрацоўніцтва заходніх урадаў, паколькі выключна такі падход мог бы запабегчы таму, каб распад саветаў не дасягнуў актуальнай без выходнай сітуацыі, дзе ўсё ёсць нэндзай і хаосам.

У кожным разе, фальшывым было б выказванне, што самазнішэнне Касцёла прыспешыла самазнішчэнне камунізму, хіба, што маецца на ўвазе існаванне паміж імі нейкага патаемнага пагаднення ў гэтым пытанні. Але такое пагадненне – ці хутчэй самазабойчы акт – не было б ані легальным, ані карысным для каталіцкага свету, не кажучы ўжо пра тое, колькі ў самой гэтай гіпотэзе змяшчаецца абразы для папежаў, за пантыфікату якіх павінна была б адбывацца падвойная эўтаназія.

Б. Касцёл ў сённяшнім дні з’яўляецца цэнтрам канфлікту паміж Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі

У 1959 годзе, калі мы напісалі “Рэвалюцыю і Контррэвалюцыю”, Касцёл лічыўся вялікай духовай сілай, што ідзе супраць сусветнай экспансіі камуністычнай секты. У 1976 годзе шмат духоўных, у тым ліку і біскупаў, фігуруюць як вінаватыя ў занядбанні супрацоўнікі, і нават прапагандысты ІІІ Рэвалюцыі. Прагрэсізм, што запоўніў амаль усё, абяртае зялёны дагэтуль лес Каталіцкага Касцёла ў сухастой, які можа быць проста падпалены камунізмам.

Адным словам абшар гэтых зменаў такі, што мы не завагаемся сцвердзіць, што цэнтр – найбольш адчувальны і сапраўды рашаючы пункт у барацьбе паміж Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй – перасунуўся з зямной супольнасці ў супольнасць духовую. Гэтым цэнтрам з’яўляецца цяпер Касцёл, у якім з аднаго боку прагрэсісты, скрытыя камуністы і спрыяючыя камуністам сутыкаюцца з антыпрагрэсістамі і антыкамуністамі з іншага боку.[105]

В. Рэакцыі, што ўзніклі на аснове “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”

Ці эфектыўнасць “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” была абніжана шматлікімі зменамі? Наадварот.

У 1968 годзе, арганізацыі TFP, існуючыя тады ў Паўднёвай Амерыцы, натхнёныя ІІ часткай гэтай працы (“Контррэвалюцыя”) зарганізавалі акцыю збору подпісаў пад петыцыяй, скіраванай да Паўла VI, просячы накласці санкцыі на прадстаўнікоў левацкіх арганізацый сярод каталіцкага клеру і свецкіх у Паўднёвай Амерыцы.

На працягу 58 дзён петыцыю падпісалі 2 060 368 чалавек з Бразіліі, Аргентыны, Чылі і Ўругвая. Наколькі нам вядома, гэта была адзіная масавая петыцыя – сярод усемажлівых – падпісаная сынамі чатырох паўднёваамерыканскіх народаў. І хіба што гэта найбольшая петыцыя ў гісторыі гэтых чатырох краін.[106]

Адказам Паўла VI было не толькі маўчанне і бяздзейнасць. Было гэта – прыкра казаць – серыя дзеянняў, наступствы якіх адчуваюцца ажно да сёння, бо гэтыя дзеянні надаюць прэстыжу і ствараюць палёгкі для прапагандыстаў – католікаў левага толку.

Перад абліччам нарастаючай камуністычнай інфільтрацыі ў Каталіцкім Касцёле, TFP і падобныя да яе арганізацыі не знеахвоціліся. У 1974 годзе кожная з ніх апублікавала дэкларацыю[107], выражаючы адсутнасць згоды на Ostpolitik Ватыкану, а таксама пастанову, каб адкрыта ёй супрацьпаставаіцца.[108]

Адзін з фрагментаў дэкларацыі, адносна Паўла VI, выражае дух гэтага дакумента:

На каленях, гледзячы з пашанай на асобу Яго Святаблівасці Папежа Паўла VI, выражаем яму ўсю нашу вернасць. У гэтым сыноўскім выступе мы звяртаемся да Пастыра Пастыраў: “Тваёй з’яўляецца наша душа, Тваім ёсць наша жыццё. Загадвай нам паводле Тваёй волі. Але не вымагай ад нас, каб мы склалі рукі бачучы атакуючага нас чырвонага ваўка. Гэтаму працівіцца нашае сумленне”.

Не абмяжоўваючыся гэтымі высілкамі, у 1976 годзе, TFP і іншыя братнія арганізацыі распаўсюдзілі ў сваіх краінах дзевяць выданняў бестселер Чылійскага TFP, “Касцёл маўчання ў Чылі: TFP раскрывае ўсю праўду”.[109]
Амаль ва ўсіх гэтых краінах адпаведныя выданні мелі ўступы, што апісвалі шматлікія і ўражваючыя падзеі ў гэтых краінах, аналагічныя таму, што адбылося ў Чылі.

Прыём, які быў аказаны гэтаму вялікаму прапагандысцкаму высілку, можна акрэсліць імём перамогі: у Паўднёвай Амерыцы было выдадзена 56 000 экземпляраў, тады як у найбольш населеных краінах, агульны наклад кніг такога тыпу, у выпадку паспяховасці складае 5 000 экземпляраў.

У Іспаніі больш за 1 000 дыяцэзіяльных ксяндзоў і манахаў з усіх рэгіёнаў краіны падпісала сімпатычную петыцыю, у якой была выражана рашучая падтрымка Sociedad Cultural Covadonga[110] за змяшчэнне адважнага ўступу ў іспанскае выданне гэтай кнігі.

Г. Карысць ад дзеянняў арганізацый TFP і спародненых арганізацый, натхнёных “Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй”

Што стала практычным наступствам контррэвалюцыйнай дзейнасці TFP, натхнёнай “Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй”, на гэтым асаблівым полі бітвы?

Раскрываючы небяспеку камуністычнай інфільтрацыі сярод католікаў, TFP адкрыла ім вочы на змову няверных пастыраў. У сваім наступстве апошнія вядуць усё менш авец шляхам знішчэння, на які яны ўсталі самі, аб чым сведчыць нават павярхоўны аналіз фактаў.

Гэта яшчэ не перамога, але адна з каштоўных і неабходных умоваў яе дасягнення. Арганізацыі TFP дзякуюць Матцы Божай за тое, што яна дазволіла ім, у духу і выкарыстоўваючы метады ІІ часткі “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”, узяць удзел у той вялікай барацьбе, у якую ўключаны і іншыя здаровыя сілы, у тым ліку і тыя вялікія, з шырокімі мажлівасцямі.

5. Баланс дваццаці год ІІІ Рэвалюцыі паводле крытэрыяў “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”

Такім чынам мы зрабілі нарыс сітуацыі ІІІ Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі, у тым стане, у якім яны знаходзяцца амаль праз дваццаць год пасля публікацыі гэтай працы.

З аднаго боку тая антысацыялістычная алергія, якая з’яўляецца зараз паважнай перашкодай для перамогі камунізму, стварае ў пэўнай ступені досыць карысныя ўмовы для Контррэвалюцыі. На разнастайныя контррэвалюцыйныя групы па ўсім свеце кладзецца ганаровая адказнасць за выкарыстанне гэтых умоваў.

Арганізацыі TFP стараліся выканаць сваю частку супольнай задачы, распаўсюджваючыся па ўсёй Амерыцы на працягу гэтых дваццаці год, ствараючы новую структуру TFP у Францыі, ствараючы падобную дынамічную арганізацыю на Іберыйскай паўвыспе, робячы вядомым сваё імя, ашыраючы свае кантакты ў іншых краінах Старага Свету, жыва прагнучы супацоўнічаць з усімі контррэвалюцыйнымі групамі, што там змагаліся.[111]

Дваццаць год пасля выдання “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” арганізацыі TFP і спародненыя структуры стаяць плячом у плячо сярод вядучых арганізацый, што прысвяцілі сябе контррэвалюцыйнай барацьбе.

Раздзел III

Нараджэнне Чацвёртай Рэвалюцыі

Прадстаўленая тут панарама была б няпоўнай, калі б мы не ўзгадалі пра ўнутраную перамену III Рэвалюцыі. Вынікам яе з’яўляецца IV Рэвалюцыя, што з яе нараджаецца.

Нараджаецца яна праз мацізабойчае ўдасканаленне. Калі нарадзілася II Рэвалюцыя[112], то яна ўдасканаліла, перамагла і нанесла смяротны ўдар I Рэвалюцыі. Тое самае здарылася, калі ў аналагічным працэсе III Рэвалюцыя дасягнула кропкі адначасова кульмінацыйнай і згубнай, у якой нараджае IV Рэвалюцыю і праз гэта памірае.

Ці ў сутыкненні паміж III Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй будзе час, каб працэс, што спараджае IV Рэвалюцыю развіўся ва ўсёй сваёй поўні? Ці тая апошняя сапраўды адкрые новы этап у гісторыі Рэвалюцыі? Ці гэта будзе няўдалы феномен, які з’явіцца і знікне без істотнага ўплыву на сутыкненне паміж III Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй? Ці належала б даць больш месца для апісання IV Рэвалюцыі ў гэтых кароткіх і павярхоўных нарысах, было б залежным ад адказу на гэтае пытанне – адказу, які ў поўні можа даць толькі будучыня.

Паколькі тое, што няпэўнае, не павінна быць трактавана нібы яно мела такое ж значэнне, як і тое, што пэўнае, мы надамо досыць абмежаванае месца апісанню таго, чым здаецца быць IV Рэвалюцыя.

1. IV Рэвалюцыя, прадказаная аўтарамі III Рэвалюцыі

Як добра вядома, ані Маркс, ані агул яго найбольш гарачых прыхільнікаў, як артадаксальных, так і апартуністычых, не лічылі дыктатуру пралетарыяту апошняй фазай рэвалюцыйнага працэсу. Гэтая дыктатура паводле іх не ёсць нічым іншым, як толькі найбольш удасканаленым, дынамічным аспектам сусветнай Рэвалюцыі. У эвалюцыйнай міфалогіі, уласцівай мысленню Маркса і яго прыхільнікаў, Рэалюцыя будзе трываць бясконца, таксама як і эвалюцыя будзе развівацца ў бясконцасць на працягу вякоў. З I Рэвалюцыі нарадзіліся дзве іншыя. Трэцяя ў сваю чаргу народзіць наступную. І так далей...

У марксісцкай перспектыве немагчыма прадбачыць, якой будзе XX (20) альбо L (50) Рэвалюцыя. Аднак можна прадбачыць, якой будзе IV Рэвалюцыя. Такія прароцтвы выказалі і самі марксісты.

Гэтая рэвалюцыя паводле ўласнай неабходнасці зліквідуе дыктатуру пралетарыяту ў выніку новага крызісу, пад націскам каторага гіпертрафіраваная дзяржава станецца ахвярай уласнай гіпертрафіі. І знікне, спараджаючы сцыентысцкі і кааперацыянісцкі стан, у якім – як кажуць камуністы – чалавек дасягне новую, неўяўляльную ступень свабоды, роўнасці і братэрства.

2. Рэвалюцыя і трыбалізм: магчымасць

Як гэта? Немагчыма, каб мы не запыталі, ці пляменная супольнасць, якую прыснілі сабе сучасныя структуралісты дае адказ на гэтае пытанне. Структуралізм бачыць у пляменным жыцці ілюзорны сінтэз паміж найбольшай індывідуальнай свабодай і навышэйшым пунктам згоднага калектыўнага жыцця, у якім гэты апошні перастае нішчыць свабоду. У межах гэтага калектывізму разнастайныя “я” альбо індывідуальныя асобы, з іх розумам, воляй і пачуццёвасцю, а ў наступстве з іх характэрнымі і канфліктнымі спосабамі быцця, зліваюцца і распушчаюцца ў асобе калектыўнага парадку, якім ёсць племя. Тая асоба нараджае адзіную думку, адзіную волю і адзін спосаб жыцця, супольны ўсім.

Відавочна шлях да гэтага пляменнага стану павінен весці праз ліквідацыю даўніх узораў індывідуальнай рэфлексіі, хацення і адчування. Яны будуць паступова замяшчацца формамі мыслення, прыняцця рашэння і адчування, якія будуць штораз больш калектыўныя. І таму гэта ёсць асноўнай сферай, у якой павінны адбыцца змены.

Якім чынам? У плямёнах аднастайная лучнасць сярод іх членаў забяспечваецца галоўным чынам спосабам мыслення і адчування, які супольны для ўсіх, з якога вынікаюць супольныя звычаі і супольная воля. Індывідуальны розум скарачаецца амаль да нуля, іншымі словамі, да першасных і найбольш элементарных інстынктаў, якія гэты стан атрафіі дазваляе. “Дзікае мысленне”[113], мысленне якое не мысліць і звяртаецца толькі да канкрэтыкі – вось цана калектывісцкага зліцця ў племя. Заданнем “чараўнікоў” будзе ўтрыманне калекыўнага псіхічнага жыцця на містычным узроўні, пры дапамозе татэмных культаў, нагружаных няяснымі “прароцтвамі”, але багатых зводнымі агеньчыкамі ці нават пяруны, што выскокваюць з таямнічага свету транспсіхалогіі і парапсіхалогіі. Дасягаючы такіх “багаццяў” чалавек кампенсаваў бы сабе атрафію розуму.

Розум – калісці агорнуты гіпертрафіяй, дзякуючы свабоднаму даследванню Святога Пісання, картэзіянству і іншым прычынам, абагаўлёным Францускай Рэвалюцыяй, які да скрайнасці вычвараўся і выкарыстоўваўся ва ўсіх школах марксісцкага мыслення – урэшце упаў бы ў атрафію і быў бы зняволены, служачы як інструмант для транспсіхалагічнага і парапсіхалагічнага татэмізму...

А.   IV Рэвалюцыя і пазанатуральнасць

“Omnes dii gentium daemonia” (“усе людскія багі – гэта чэрці”)[114], кажа Святое Пісанне. Наколькі гэта так, католік можа заўважыць па развіцці структуралістычнай[115] перспектывы, дзе магія прадстаўляецца як форма пазнання, дзе мігаюць ашуканчыя пробліскі, панурыя і адначасова вабячыя спевы, гукі загойваючыя і шалёныя, бязбожныя і фетышысцкія, якімі з дна атхлані, дзе ён векавечна прабывае, князь цемры прыцягвае тых, што адкінулі Езуса Хрыстуса і Яго Касцёл?

Вось пытанне, над якім тэолагі могуць і павінны дыскутаваць. Мы маем тут на ўвазе сапраўдных тэолагаў, г.зн. тых якіх няшмат засталося, якія надалей вераць у існаванне д’ябла і пекла, а асабліва тых нешматлікіх, якія маюць адвагу супрацьпаставіцца насмешкам і пераследу мас-медыяў і выказаць свой погляд.

Б. Структуралізм і пляменныя тэндэнцыі

Так ці інакш, у той ступені, у якой з’яўляецца заўважным структуралістычны рух, ён ёсць больш менш дакладным адлюстраваннем рэвалюцыйнага працэсу, ці ў любым выпадку з’явай, што папярэднічае IV Рэвалюцыі. Тут трэба звярнуць увагу на пэўныя з’явы, якія распаўсюдзіліся на працягу апошніх дзесяці альбо дваццаці год, падрыхтоўваючы і прыводзячы ў рух механізм структуралістычнага выбуху.

Ліквідацыя традыцыйнага ўбору[116] на Захадзе, які штораз болей нішчыцца нудызмам, выразна імкнецца да з’яўлення і ўтрывалення звычаяў, згодна з якімі нармальнай вопраткай будзе хіба што спаднічка з пер’я, якую носяць пэўныя плямёны, замененая там дзе холад гэтага вымагае, адзеннем больш менш падобным да таго, што ўжываюць жыхары Лапландыі.

Хуткае знікненне формаў ветлівасці і адпаведных зваротаў можа прывесці да абсалютнай прастаты (каб не ўжыць іншага акрэслення) пляменных паводзінаў.

Нарастаючае знеахвочванне да ўсяго, што разумнае, запланаванае і сістэматызаванае, можа весці, у сваіх радыкальных праяўленнях, выключна да стану трывалага і фантазёрскага валацужніцтва, уласцівага жыццю ў джунглях, пераплеценага з квазі-механічным выкананнем пэўных абсалютна неабходных для жыцця чыннасцяў.

Жах перад інтэлектуальным высілкам, а асабліва абстрактнымі, тэарэтычнымі разважаннямі і дактрынальным мысленнем, можа ўрэшце выклікаць толькі гіпертрафаваную фантазію, гэтай “цывілізацыі карцінак”, перад якой Павал VI імкнуўся засцерагчы чалавецтва[117].

Таксама з’яўляюцца сімптаматычнымі усё часцейшыя ідылічныя хваласпевы ў гонар культурнай рэвалюцыі, што нарадзіла постіндустрыяльнае грамадства, яшчэ слаба акрэсленнае, першай ластаўкай якога павінен быў быць – як некаторыя кажуць – кітайскі камунізм.

В. Сціплы ўклад

Мы добра ведаем, што вышэйапісаны панарамны вобраз – па сваёй сутнасці вельмі шырокі і прадстаўлены ў скароце – дае падставы для разнастайных пытанняў у розных сферах.

Гэты вобраз, аб’ектыўна абмежаваны памерамі данага раздзелу, з’яўляецца сціплым укладам дзеля больш працяглых роздумаў асобаў, адораных адважнай і ўнікальнай дакладнасцю назірання і аналізу, якая ва ўсе часы робіць некаторых людзей здольнымі прадбачыць дзень заўтрашні.

Г. Апазіцыя пасрэдных розумаў

Іншыя людзі ў дадзенай сітуацыі зробяць тое ж, што розумы пасрэдныя і пазбаўленыя адвагі рабілі цягам вякоў. Яны з усмешкай акрэсляць апісаныя перамены як немагчымыя. Чаму? Бо яны парушаюць іх разумовыя звычкі, адхіляюцца ад здаровага глузду, а для пасрэдных людзей гісторыя здаецца быць толькі сцежкай здаровага розуму. Таму адносна прадстаўленай перспектывы яны будуць усміхацца з недаверам і аптымізмам, гэтак як Леон X усміхаўся стасуючыся да звычайнай “спрэчкі манахаў”, якая была ўсім, што ён бачыў пры нараджэнні I  Рэвалюцыі. Альбо гэтак як выхаванца Фенелона, Людовік XVI, усміхаўся бачачы першае кіпенне II Рэвалюцыі на фоне цудоўных салонаў палацу, за срэбнымі гукамі клавікорду albo dyskretnych błysków bukolicznej sceneriiwioskijego żony. Так і сёння ўсміхаюцца аптымісты і скептыкі, гледзячы на маніпуляцыі вясёлага постсталінскага камунізму альбо на канвульсіі, што абвяшчаюць прыход IV Рэвалюцыі, да якіх належаць шматлікія высокія – а часам найвышэйшыя – прадстаўнікі Касцёла і заходняй свецкай грамадскасці.

Калі пэўнага дня III альбо IV Рэвалюцыя, падтрыманая экуменічным прагрэсізмам у духоўнай сферы, агорне тымчасовае  жыццё чалавецтва, мы павінны будзем быць удзячныя хутчэй нядбайнасці і калабаранцтву гэтых вясёлых аптымістычных прарокаў “здаровага розуму”, чым усёй фурыі рэвалюцыйных змагароў і службаў рэвалюцыйнай прапаганды.

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

Апазіцыя прарокаў “здаровага розуму”

Гэта сапраўды дзіўныя прарокі, бо іх прароцтвы заўжды датычаць меркаванняў, што нічога не здрыцца.

Аднак урэшце, разнастайныя формы іх аптымізму пачалі знаходзіцца ў яўнай супярэчнасці з фактамі, якія наступілі пасля мінулых выданняў “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”. Каб утрымаць усё ж гэтыя формы аптымізму, іх прыхільнікі ўчапіліся за ілюзорную і гіпатэтычную надзею, што апошнія падзеі ва Ўсходняй Еўропе давядуць да канчатковага знікнення камунізму, а значыць і да канца рэвалюцыйнага працэсу, на чале каторага яны да нядаўна стаялі.[118]

Д. Касцельны трыбалізм і харызматычны рух

Відавочна, што IV Рэвалюцыя хоча звесці да трыбалізму не толькі сферу свецкага жыцця. Яна прагне учыніць тое ж і ў духоўнай сферы. Спосаб, які яна хоча пры гэтым скарыстаць, можна ўбачыць у пэўных колах тэолагаў і кананістаў, якія маюць намер змяніць шляхетную, трывалую і суровую жорсткасць касцёльнай структуры – такую, якую ўсталяваў Наш Пан Езус Хрыстус і сфармавалі дваццаць вякоў рэлігійнага жыцця – у мяккую і бяскшталтную тканку дыяцэзій і парафій без акрэсленых тэрытарыяльных межаў, складзеную з рэлігійных груп, у якіх моцная кананічная ўлада паступова замяняецца высоўваннем больш ці менш “харызматычных прарокаў”, адпаведнікаў структуралістычна-пляменных чараўнікоў. Урэшце будзе цяжка адрозніць гэтых “прарокаў” ад чараўнікоў. Тое ж самае адбудзецца з прагрэсісцка-харызматычнымі парафіямі і дыяцэзіямі, якія набудуць рысы структуралістычнай каморкі-племені.

КАМЕНТАРЫЙ З 1992 ГОДУ

“Дэманархізацыя” касцёльных уладаў

У гэтай перспектыве, якая мае ў сабе штосці гістарычнае і гіпатэтычнае, пэўныя змены, якія самі па сабе чужыя гэтаму працэсу, маглі б быць вызначаныя як пераходныя крокі паміж дасаборным статус-кво і скрайне адваротнай сітуацыяй, якую мы тут намалявалі. Прыкладам гэтага можа быць імкненне да калегіяльнасці, зразуметай як адзіна успрымальны спосаб ажыццяўлення ўляды ў Касцёле, а таксама выраз пэўнай “дэманархізацыі” касцёльных уладаў, асобныя ўзроўні якіх былі б фактычна ў значнай ступені ўзалежненыя ад узроўняў, што знаходзяцца непасрэдна пад імі.

У сваіх апошніх наступствах усё гэта магло б ісці ў кірунку сталага і паўсюднага ўсталявання сістэмы ўсеагульнага галасавання ў Касцёле, якую Касцёл часам ужываў у сваім мінулым, дзеля таго, каб абсадзіць некаторыя іерархічныя пасады. Калі ж трымацца мараў абаронцаў трыбалізму, то з гэтага магла б вынікаць абсалютная залежнасць іеррахіі ад свецкіх, якія ставаліся б нібы адзіным пасярэднікам волі Божай. Так, “волі Божай”, з якой гэты трыбалістычны лаікат[119] азнаямляўся б праз “містычныя” аб’яўленні нейкага чараўніка, альбо “харызматычнага” гуру ці чорнакніжніка. Ці Касцёл выконваў бы сваю місію паслушэнства волі самога Бога, будучы паслухмяным свецкім асобам такога тыпу?

3. Абавязкі контррэвалюцыянераў у абліччы нараджаючайся IV Рэвалюцыі

Што тады застаецца рабіць контррэвалюцыянеру, калі безліч фактаў можна скампанаваць такім чынам, што яны навязліва прапануюць гіпотэзу аб нараджэнні IV Рэвалюцыі?

У святле “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі” належыць яму перад усім падкрэсліць дамінуючую ролю, якую Рэвалюцыя ў тэндэнцыях[120] адыгрывае ў працэсе паўстання IV Рэвалюцыі і свету спароджанага праз яе. Контррэвалюцыянер павінен рыхтавацца да барацьбы, не толькі засцерагаючы людзей перад перавагай даных тэндэнцый – якая была б прынцыповым адхіленнем ад правільнага чалавецкага парадку – якая стала нарастае, але таксама выкарыстоўваць у галіне тэндэнцый усе дапушчальныя і адпаведныя сродкі, каб змагацца з самой Рэвалюцыяй у тэнлэнцыях. Контррэвалюцыянер павінен таксама назіраць, аналізаваць і прадбачыць далейшыя крокі дадзенага працэсу, каб як мага хутчэй будаваць новыя і новыя перашкоды для данай формы Рэвалюцыі ў тэндэнцыях і рэвалюцыйнай псіхалагічнай вайны, якой з’яўляецца нараджаючаяся IV Рэвалюцыя.

Калі IV Рэвалюцыя будзе мець час, каб развіцца, да таго як III Рэвалюцыя вырашыцца на нейкі рызыкоўны крок, тады барацьба з ёй магла б патрабаваць напісання наступнага раздзелу “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”, а такі раздзел мог бы заняць столькі ж месца, колькі было прысвечана тром папярэднім раздзелам.


Фактычна агульнай рысай працэсаў раскладання з’яўляецца памкненне да бясконцага ўскладнення амаль усіх рэчаў. І таму кожная фаза Рэвалюцыі з’яўляецца больш складанай чым папярэднія і змушаюць таксама Контррэвалюцыю прыкладаць такія высілкі, якія падобным жа чынам больш канкрэтныя і складаныя.

* * *

Гэтай перспектывай адносна Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі, а таксама будучай працай, якую неабходна выканаць адносна першай і другой, мы заканчваем нашыя разважанні.

Няпэўныя як і ўсе заўтрашняга дня, мы ў малітоўнай паставе ўзносім нашыя вочы да велічнага трону Марыі, Каралевы Сусвету, адначасова звяртаючыся да Яе парафразай псалміста, скіраванымі да Пана:

“Ad te levavi oculos meos, qui habitas in coelis. Ecce sicut oculi servorum in manibus dominorum suorum, sicut oculi ancillae in manibus dominae suae; ita oculi nostri ad Dominam Matrem nostram donec misereatur nostri” (параўн. Пс.122, 1 i 2).

“Да Цябе ўзношу свае вочы, якая жывеш на небе. Вось як вочы слугаў звернутыя на рукі іх паноў і як вочы служанкі на рукі яе пані, гэтак вочы да Пані і Маткі нашай, ажно Яна змілуецца над намі”.[121]

Гэтак звяртаем нашыя вочы да Найсвяцейшай Панны з Фацімы, просячы яе як найхутчэй аб скруху, якая здабудзе для нас вялікае прабачэнне, сілу дзеля вялікіх бітваў і самавырачэнне ў абліччы вялікіх перамогаў, якія прынясе Яе Караляванне. Мы прагнем гэтых перамогаў усім сэрцам, нават калі для іх дасягнення Касцёл і чалавецтва павінны былі б прайсці апакаліптычныя – але наколькі справядлівыя, адраджальныя і міласэрныя – кары, якія Яна прадказала ў 1917 г. у Кова да Ірыя.

Заканчэнне

Актуалізуючы, шляхам дадання папярэдніх старонак, першае (1959) выданне “Рэвалюцыі і Контррэвалюцыі”, мы думалі аб тым, ці кароткае Заканчэнне арыгінальнага тэксту і наступных выданняў павінна быць замененае ці прынамсі мадыфікаванае. Пасля таго, як мы яшчэ раз уважліва прачыталі яго, прыйшлі да пераканання, што няма патрэбы каб яго абмінаць ці нават змяняць.

Мы і сёння кажам тое, што казалі тады: У перспектыве таго, што тут было сказана вобраз нашых дзён з’яўляецца вельмі выразным для кожнага, хто распазнае логіку контррэвалюцыйных прынцыпаў. Мы знаходзімся ў моманце найбольш напружанай барацьбы паміж Касцёлам і Рэвалюцыяй, барацьбы, якая была б смяротнай, калі б адзін з бакоў не быў бы несмяротны. Таму слушным ёсць, каб мы сыны Касцёла і жаўнеры ў бітвах Контррэвалюцыі па-сыноўску прысвяцілі гэтую кнігу Найсвяцейшай Марыі Панне.

Менавіта Беззаганная Дзявіца знішчыла галаву вужа, першага, найбольшага і вечнага рэвалюцыянера, падстрыкача і галоўнага інспіратара гэтай Рэвалюцыі, як усіх рэвалюцый да і пасля яе. Таму Марыя ёсць Патронкай усіх тых, якія змагаюцца супраць Рэвалюцыі.

Паўсюднае і усемагутнае пасярэдніцтва Маткі Божай з’яўляецца найбольшай крыніцай надзеі контррэвалюцыянераў. А ў Фаціме, Яна дала ўжо ім пэўнасць перамогі, калі прадказала, што нават пасля магчымага камуністычнага патопу, “урэшце яе Беззаганнае Сэрца затрыумфуе!”

Таму мы просім, каб Найсвяцейшая Дзявіца прыняла гэты сыноўскі акт аддання, дар міласці і выраз абсалютнай веры ў яе трыумф.

Мы не хацелі б заканчваць гэтай працы не выразіўшы сыноўскае адданне і безумоўнае паслушэнства для “салодкага Хрыстуса на зямлі”, асновы і непамыльнага фундамента Праўды, Яго Святаблівасці Папежа Яна XXIII.

“Ubi Ecclesia ibi Christus, ubi Petrus ibi Ecclesia.”[122] І Менавіта да Святога Айца мы кіруем усю нашую міласць, увесь наш энтузіязм, усю нашую актыўнасць. Менавіта гэтыя пачуцці, якія ажыўляюць усе старонкі Catolicismo”, пачынаючы ад яго заснавання, насмелілі нас апублікаваць гэтую працу.

Мы не маем найменшага сумніву ў сэрцы адносна тэзаў, выказаных у гэтай працы. Тым не менш мы без абмежаванняў паддаем яе ацэнцы Вікарыя Хрыстуса і мы гатовыя неадкладна адклікаць любую з іх, калі яна хоць бы ў найменшай ступені адхіляецца ад навучання Святога Касцёла, нашай Маткі, Аркі Збаўлення і Брамы Нябёсаў.

Пасляслоўе 1992 году

Гэтымі словамі мы заканчвалі розныя выданні “Рэывлюцыі і Контррэвалюцыі”, публікаваныя пасля 1976 г. Чытаючы гэтыя словы чытач будзе задумвацца, дакуль зараз дайшоў рэвалюцыйны працэс. Ці III Рэвалюцыя яшчэ жывая? Ці ўпадак савецкай імперыі дазваляе нам сцвердзіць, што IV Рэвалюцыя выбухнула ў найглыбейшых пластах палітычнай рэчаіснасці Ўсходняй Еўропы, альбо ўвогуле ўжо перамагла?

Мы павінны адрозніць пэўныя рэчы. Сучасныя філасофскія плыні, якія прасоўваюць IV Рэвалюцыю, распаўсюдзіліся – хаця і ў розных формах – па ўсім свеце і амаль паўсюль праяўляюць моцную тэндэнцыю да нарастання ўласных сілаў.

У гэтым сэнсе IV Рэвалюцыя знаходзіцца ў стане crescendo[123], які шмат абяцае для тых, хто яе прагне, і з’яўляецца пагрозай для тых, хто ёй супраціўляецца. Але было б перабольшваннем сказаць, што сённяшні стан рэчаў у былым СССР ужо цалкам рэфармаваўся згодна з IV Рэвалюцыяй і, што там нічога не засталося ад III Рэвалюцыі.

Хаця IV Рэвалюцыя і мае сваё палітычнае вымярэнне, але ўсё ж акрэсліваецца як культурная рэвалюцыя. Іншымі словамі яна датычыць усіх аспектаў чалавечага існавання. Таму палітычныя сутрасенні, якія могуць здарыцца сярод народаў, што калісьці складалі СССР, маглі б у вялікай ступені абумоўліваць IV Рэвалюцыю, але з цяжкасцю дамініравалі б цалкам над падзеямі, г.зн. комплексам людскіх дзеянняў, ахопленых культурнай рэвалюцыяй.

Але што адбываецца з грамадскай думкай у былых рэспубліках СССР (у шмат якіх надалей кіруюць былыя камуністы)? Ці яна нічога не можа сказаць на гэтую тэму, калі згодна з “Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй” адыгрывала настолькі вялікую ролю ў папярэдніх рэвалюцыях?

Адказ на гэтае пытанне можна даць шляхам фармулявання наступных пытанняў. Ці сапраўды існуе ў гэтых краінах грамадская думка? Ці яна можа быць уцягнутая ў рэвалюцыйны працэс? Калі не, тады якія існуюць планы найвышэйшых нацыянальных і міжнародных правадыроў камунізму, адносна кірунку, які трэба надаць гэтай грамадскай думцы?

Цяжка адказаць на гэтыя пытанні, паколькі сёння ў былой савецкай імперыі грамадская думка выразна абыякавая, бясформенная і немачная з прычыны цяжару сямідзесяці год таталітарнай дыктатуры. Пад такой тыраніяй, кожная адзінка баялася выказваць свае рэлігійныя альбо палітычныя погляды ў шмат якіх асяроддзях, нават у коле сваіх родных і сяброў. Магчымае раскрыццё – ананімнае альбо яўнае, сапраўднае альбо непраўдзівае – магло саслаць кожнага на цяжкія працы ў марозныя пустыні Сібіры. Аднак тым не менш трэба адказаць на гэтыя пытанні, калі мы прагнем зрабіць прагноз хады падзеяў у былой савецкай імперыі.

Больш таго, міжнародныя медыі стала гавораць аб магчымай міграцыі галодных, напаўцывілізаваных – альбо напаўварварскіх – ордаў у добра забяспечаныя краіны Еўропы, што жывуць у сістэме заходняга кансумпцыянізму.

Гэтыя няшчасныя людзі, згаладнелыя і пазбаўленыя ідэі, сутыкнуліся б з вольным светам не разумеючы яго – светам, які можна было б акрэсліць як суперцывілізаваны ў пэўных аспектах і паражаны гангрэнай у іншых.

І што б атрымалася з гэтага сутыкнення, як у ахопленай гэтай міграцыяй Еўропе, гэтак і ў адчуваючай сілу аддачы гэтай міграцыі былой савецкай імперыі? Самакіруемая, кааперацыяністычная, структурна-трыбалістычная рэвалюцыя[124], ці адразу свет поўнай анархіі, хаосу і жаху, які б мы маглі з упэўненасцю назваць V Рэвалюцыяй?

У гэты момант дадзенае выданне ідзе ў друк, апроч таго адказы на гэтыя пытанні былі б заўчасныя. Не таму, што не трэба іх ставіць зараз, але таму, што будучыня настолькі непрадказальная, што магло б быць позна, задаваць іх заўтра. Якая карысць была б з кнігаў, мысляроў ці рэшткаў цывілізацыі ў пляменным свеце, які б нібы віхуры торгалі неўпарадкаваныя чалавечыя жарсці і шаленства структурна-трыбалістычнага “містыцызму”? Што ж гэта за трагічная сітуацыя, у якой кожны быў бы нічым у імперыі Нэндзы...

* * *
Гарбачоў надалей у Маскве, дзе будзе заставацца датуль, пакуль не прыйме спецыяльных запрашэнняў, якія яму пасля ўпадку ў хуткім тэмпе дасылаюць прэстыжныя ўніверсітэты Гарварду, Стэнфарду і Бостану[125], альбо не скарыстаецца з каралеўскай гасціны Хуана Карласа I, Караля Іспаніі, у вядомым Палацы Ланцарот на Канарскіх Выспах,[126] альбо запрашэння на ўніверсітэцкую кафедру, якое ён да прыкладу атрымаў ад вядомай College de France.[127]

Адзінай цяжкасцю, з якой прыходзіцца змагацца пераможанаму камуністычнаму лідэру, здаецца з’яўляецца выбар паміж поўнымі пахвальбы запрашэннямі з Захаду. Пакуль што ён заняўся напісаннем серыі артыкулаў для шэрагу газетаў капіталістычнага свету – свету, вышэйшыя пласты якога аказваюць яму гарачую і незразумелую падтрымку – а таксама ажыццявіў візіт у Злучаныя Штаты, з мэтай збору сродкаў для Фонду Гарбачова, які суправаджаўся вялікім шумам медыяў.

У той час, як Гарбачоў знаходзіцца ў ценю ва ўласнай краіне – а таксама сур’ёзна крытыкуецца на Захадзе – заходнія магнаты намагаюцца рознымі спосабамі ўтрымаць тэндэнцыю хвалебных публікацый, скіраваных на чалавека перабудовы, які на працягу ўсёй сваёй палітычнай кар’еры, казаў, што яго рэформы не пярэчаць камунізму, але з’яўляюцца яго ўдасканаленнем.[128]

Што датычыць свабоднай савецкай федэрацыі, якая канала, калі Гарбачоў быў скінуты, то ўрэшце яна ператварылася ў нібы здань “Супольнасці Незалежных Дзяржаў”, у якой сур’ёзныя церці паміж чальцамі хвалююць дзяржаўных асобаў і палітычных аналітыкаў. Тым больш што некаторыя з гэтых рэспублік валодаюць атамнай зброяй і здольнасць выкарыстання яе супраць суседзяў (альбо супраць ворагаў ісламу, уплыў якога ўзрастае з дня на дзень у былой савецкай імперыі), спрычыняючы вялікую боязь сярод тых, што клапоцяцца аб сусветнай раўнавазе.

Наступствы гэтых магчымых атамных атакаў маглі б быць рознага роду. Найважнейшым мог бы быць зыход насельніцтва, якое калісьці стрымлівала жалезная заслона. Гнаная суровасцю зімаў і небяспекай вялізных катастрофаў, яно магло б з падвойнай сілай “папрасіць” прытулку не толькі ў Заходняй Еўропе, але і ў краінах Амерыкі.

Такую перспектыву прадбачыць паміж іншым Леанэль Брізоля з Бразіліі, Губернатар Штату Рыо-дэ-Жанейра, які ўжо прапанаваў (пры гарачай падтрымцы міністра сельскай гаспадаркі), прыцягнуць фермераў з Усходняй Еўропы, выкарыстоўваючы ўрадавыя праграмы аграрнай рэформы.[129] Аргентынскі прэзідэнт Карлас Менэм, разам з ЕЭС, сказаў, што выражае ахвоту прыняць у сваёй краіне тысячы такіх эмігрантаў.[130] Кіраўнік калумбійскага міністэрства замежных спраў, Ноэмі Санін, паведаміла, што ўрад яе краіны аналізуе магчымасць прыёму спецыялістаў тэхнічных спецыяльнасцяў з Усходу.[131] Вось наколькі далёка могуць дайсці хвалі гэтага наступу.
А што з камунізмам? Што з ім адбылося? Большасць заходняй грамадскай думкі захоплена перспектывай доўгатрывалага і нават вечнага паўсюднага міру, які прыбярэ здань глабальнай атамнай гекатомбы, зачапілася за пачуццё, што камунізм памёр.

Мядовы месяц Захаду з гэтым нібы бясхмарным раем супакою паступова губляе сваю бліскучасць, на што ўказваюць вышэйзгаданыя пагрозы усялякага кшталту агрэсій, што б’юць пярунамі па ўсёй тэрыторыі мёртвага СССР. Таму мы павінны запытаць, ці памёр камунізм? На пачатку галасы, што сумняваліся ў аўтэнтычнасці смерці камунізму былі нешматлікімі, адасобленымі і кепска пацвярджаліся дакументамі.

Аднак паволі пачалі з’яўляцца цені на даляглядзе. Заўважылі, што ў краінах Цэнтральнай Еўропы, на Балканах і былым СССР некаторыя з новых правадыроў раней былі важнымі функцыянерамі мясцовых камуністычных партый. Імкненне да прыватызацыі ва ўсіх гэтых краінах, за выключэннем Усходняй Германіі, у прынцыпе больш вонкавае, чым сапраўднае. Ідзе яна слімачым крокам, што сведчыць пра адсутнасць ясна акрэсленага кірунку.

Таму, ці памёр камунізм у гэтых краінах? Ці ён проста распачаў складаную метамарфозу? Сумнівы на гэты конт растуць па меры таго, як сціхае рэха паўсюднай радасці з прычыны ўяўнага ўпадку камунізму.

Заходнія камуністычныя партыі пачуўшы аб першых расколах у СССР звялі на вачах усіх, але ўжо зараз некаторыя з іх рэарганізуюцца пад новымі назвамі. Ці змена назвы з’яўляецца змёртвыхустаннем, Ці з’яўляецца метамарфозай? Я схіляюся да другой гіпотэзы. Але пэўнасць можа даць толькі будучыня.

Дадзеная актуалізацыя агульнай сцэны, адносна якой свет паступова займае пазіцыю, здавалася нам неабходнай, каб спрабаваць зрабіць больш ясным далягляд, на якім з’яўляецца пераважна хаос. А які ёсць спантанны кірунак гэтага хаосу, калі не яшчэ больш і больш незразумелае пагаршэнне самога сябе?

* * *

Сярод гэтага хаосу толькі адна рэч не зменіцца, а менавіта, малітва напісаная трохі раней, якая ёсць у маім сэрцы і вуснах, як і ў сэрцах усіх тых, якія мысляць і глядзяць гэтак, як я:

“Да Цябе ўзношу мае вочы, якая жывеш у небе. Вось як вочы слугаў звернутыя на рукі іх паноў, і як вочы служанкі на рукі яе пані, гэтак вочы да Пані і Маткі нашай, ажно змілуецца над намі”.

Вось сцверджанне непахіснага даверу каталіцкай душы, якая кленчыць, але застаецца рашучай сярод паўсюдных канвульсій – рашучай рашучасцю тых, што ў часе буры з сілай душы большай за яе, безупынна вызнаюць у глыбіні сэрца: Credo in Unum, Sanctam, Catholicam et Apostolicam Ecclesiam,” альбо “Веру ў Адзін, Святы, Рыма-Каталіцкі і Апостальскі Касцёл”, якога – паводле абяцання дадзенага св. Пятру – “брамы пякельныя не перамогуць”.



[1] peritus – дасведчаны, умелы (лац.).
[2] Паколькі пераклад ажыццяўляўся з польскага выдання, зважаючы таксама на факт, што лёсы Польшчы і гістарычнай Літвы цесна пераплецены міжсобку, мы лічым, што змяшчэнне прадмовы да польскага выдання, напісанай прафесарам Плініё ўяўляе для нашага чытача несумніўны інтарэс – рэд.
[3] condition sine qua non – абавязковая умова (лац.).
[4] Аўтар адклікаецца тут per analogiam (паводле аналогіі – лац.) да канцэпцыі св.Тамаша Аквінскага аб быцці як субстанцыі і характарыстыцы. Кажучы агульна, субстанцыя гэта быццё самастойнае ў сваім існаванні, як напрыклад чалавек, конь і г.д.; у сваю чаргу характарыстыка з’яўляецца быццём несамастойным у сваім існаванні і існуе толькі дзякуючы субстанцыі, да якой належыць. Напрыклад да характарыстык мы можам аднесці рысы дадзенай субстанцыі: форму, колер, рост, тэмперамент і г.д. – рэд.
[5] Пій XII, Алакуцыя для мужчынскай часткі італьянскай арганізацыі “Каталіцкая Акцыя” ад 12.X.1952, Discorsi e radiomessaggi di Sua Santita Pio XII, Ватыкан:друкарня Poliglotta Vaticana, 1953, том 14, с. 359.
[6] цэлібат – бязжэнства (перакл.).
[7] Канстытуцыйны касцёл – касцёл, заснаваны ў 1790 г., у выніку прыняцця закону, які пераводзіў французскае духавенства са стану духоўных у стан чыноўнікаў, што прызначаліся дзяржавай, пазбаўляючы іх такім чынам падначаленасці Папе Рымскаму і даводзячы да схізмы. Гэтае рашэнне было асуджана Піям VI.
[8] Гл. Saint-Beuve, Etudes des lundis – XVII’eme siecle – Saint Francois de Sales, Парыж, Librarie Garnier, 1928, с. 364.
[9] Леон XIII энцыкліка Au milieu des solicitudes, 16 II 1892, Bonne Presse, Парыж, том 3, с. 116.
[10] св. Пій X, Notre charge apostolique, Acta Apostolicae Sedis, том 2, с. 618.
[11] Пій XII, алакуцыя да Рымскага Патрыцыяту і Шляхты ад 16 I 1946, Discorsi e Radiomessaggi, том 7, с.340.
[12] ancienne regime (фр.) – дасл. “стары рэжым” – акрэсленне ладу, ліквідаванага Французскай Рэвалюцыяй ў 1789 г.
[13] субсыдыярна – дасл. дапаможна; у выглядзе дапамогі (перакл.)
[14] Вызначэнне “тэндэнцыя” выкарыстоўваецца аўтарам у псіхалагічным і духоўным сэнсе, а не ў сацыялагічным ці палітычным. Такое разуменне гэтага паняцця добра адлюстроўвае вызначэнне “Małego Słownika Języka Polskiego”(PWN, Warszawa 1994): “Тэндэнцыя – спроба дасягнення чагосьці, імкненне, што ізе ў пэўным кірунку; намер, памкненне, схільнасць, упадабанне чагосьці, распараджэнне чым-небудзь [перакл.].
[15] Гл. Частка I, раздз. III.5, і таксама VII.3.
[17] Поль Буржэ, Le Demon du Midi, Парыж: Librairie Plon, 1914, том 2, с.375.
[18] modus vivendi – спосаб суіснавання [перакл.].
[19] implicite - скрыта
[20] пар. Леон XIII, энцыкліка Quod Apostolici muneris ад 28 XII 1878, Bonne Presse, Парыж, том I, с.28.
[21] гл. разд. IV
[22] гл. п.1В) вышэй
[23] гл. частка I разд. VIII.2
[24] гл. частка I разд. IX
[25] Аўтар мае на ўвазе Бельгійскага Караля. Князь Хуан Карлас склаў прысягу як Кароль Іспаніі толькі ў 1975 г., пасля напісання кнігі [выд.].
[26] Пій IX, Ліст да старшыні і чальцоў Кружка св.Амвросія ў Мілане ад 6 III 1873, апублікавана ў
I Papi e la Gioventu, Рым: Editrice A.V.E., 1944, с.36.

[27] Леон XIII, энцыкліка Immortale Dei, ад 1 XI 1885, Яйдхоф 1995.
[28] Jan XXIII, радыёвыступ ад 28 XII 1958 да жыхароў Месіны з нагоды 50-годдзя землятрасення, што знішчыла горад, апублікавана ў LOsservatore Romano, штотыднёвік французскага выдання,
23 I 1959.
[29] пар. св. Тамаш Аквінскі, De Regimine Principium, I, 14-15.
[30] Магістэрый – Навучанне (лац.)
[31] пар. I Ватыканскі Сабор, сесія III, раздз.2, D.1786.
[32] пар. Трыдэнцкі Сабор, сесія VI, раздз.2, D.812.
[33] пар. св.Пій X, энцыкліка Il fermo proposito, 11 VI 1905, Bonne Presse, Парыж, том 2, с.92.
[34] пар. 1 Яна 2,16
[35] гл. п. н) ніжэй
[36] Лаіцызм – рух у кірунку поўнай свецкасці жыцця
[37] пар. св. Пій X, апостальскі ліст Notre charge apostolique, апублікавана ў Acta Apostolicae Sedis, ад 25 X 1910, том 2, с.615-619.
[38] Стан – саслоў’е
[39] пар. Пій XII, радыёзварот на Божае Нараджэнне ў 1944 г., апублікавана ў Discorsi e Radiomessaggi, том 6, с.239.
[40] гл. Частка I, раздз. 11.3.
[41] пар. Summa Contra Gentiles, II, 45; Summa Theologica, I, q.47, абз.2.
[42] пар. Summa Theologica, I, q.50, абз.4.
[43] там жа, q.96, абз.3,4.
[44] пар. Пій XII, радыёзварот на Божае Нараджэнне 1944 г., апублікаваны ў Discorsi e Radiomessaggi, том 6, с.239.
[45] Рымляне 7,23.
[46] пар. Рымляне 7,25.
[47] гл. пункт а) вышэй.
[48] кніга была напісана ў 1959 г., калі панавала мода на рок-н-рол. Сёння гэтая музыка належыць мінуламу і яе слухае, як правіла сярэдняе пакаленне, а моладзь 90-х аддае перавагу яшчэ больш прымітыўным рытмам і мелодыям [перакл.].
[49] гл. Частка I, раздз. 7.2.Г.
[50] гл. Даноса Кортэс, Ensayo sobre el Catolicismo, el Liberalismo, y el Socialismo w: Obras Completas, Мадрыд: BAC, 1946, том 2, с.377.
[51] Mutatis mutandis – іншымі словамі (перакл.)
[52] implicite – скрыта (перакл.)
[53] Магістэрыум Касцёла – Навучанне Касцёла (перакл.)
[54] гл. частка I, раздз. 6.5.A.
[55] гл. частка II, раздз. 12.10.
[57] implicite – скрыта (перакл.)
[58] кнот – фитиль (рус.)
[59] пар. Мацьвея 12, 20
[60] more mechanico – больш механічна (анг./лац.)
[61] пар. Пій XII, радыёзварот на Божае Нараджэнне 1957 г., апублікаваны ў: Discorsi e Radiomessaggi, том 19, с.670.
[62] Аўтар адклікаецца тут да тамічнай канцэпцыі акту і патэнцыі (магчымасці). Таму вызначэнне “контррэвалюцыянер у актуальнай сітуацыі” датычыць асобы, што з’яўляецца сапраўдным і дзейнасным (тым, што знаходзіцца ў дзеянні) контррэвалюцыянерам [перакл.].
[63] У дадзеным выпадку дзеяслоў “мілуе” ужыты ў значэнні моцнай адданасці ідэі.
[64] Гл. Частка I, раздз.9.
[65] Koh 4,10
[66] Louis Veuillot, Ouevres Completes, Парыж: Lethielleux Librarie-Editeur, том 33, с.349.
[67] пар. Мцв. 13,52.
[68] гл.Частка II, разд. 8.3.Б.
[69] гл. Частка I, раздз. 6.4.
[70] Св. Пій X, Ліст да графа Медалага Албані, старшыні Грамадска-эканамічнага саюза Італіі, ад 22 XI 1909, Bonne Presse, Парыж, том 1, с.76.
[71] Св. Пій X, Энцыкліка Jucunda sane, 12 III 1904, Bonne Presse, Парыж, том 1, с.158.
[72] там жа
[73] пар. Лк 15,16-19.
[74] пар. Мц 12,20.
[75] гл. Частка I, раздз. 7.3.
[76] “Усё магу ў тым, хто мяне падтрымлівае” Філ. 4,13.
[77] гл. Частка I, раздз.7.2.
[78] гл. Частка II, раздз.12.7.
[79] пар. Мц 5,13.
[80] гл. Частка I, раздз.7.3.A.
[81] гл. Частка I, раздз.12.
[82] Цыцэрон, Familiares, 12, 25, 5.
[83] Пій XII, выступ, скіраваны да рымскіх вернікаў ад 10 II 1952, апублікавана ў: Discorsi e Radiomessaggi, том 13, с.471.
[84] гл. п. 5, вышэй.
[85] Св. Пій X, Энцыкліка Singulari quadam, 24 IX 1912, Bonne Presse, Парыж, том 7, с.275.
[86] Апроч двух перадруковак у штомесячніку “Catolicismo”, дзе “Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя” была апублікавана ўпершыню, з’явіліся і яе выданні ў варыянце кнігі: тры па-партугальску (у Бразіліі), тры па-італьянску (у Італіі), сем па-іспанску (два ў Іспаніі, два ў Чылі, два ў Аргентыне, адно ў Калумбіі), два па-французску (у Бразіліі і ў Канадзе), тры па-англійску (у ЗША), адно па-нямецку (у Германіі) і адно па-румынску (у Румыніі). Поўны тэкст гэтага твору з’явіўся таксама ў выданнях “Que Pasa?” (Мадрыд) і “Fiducia” (Сант’яга дэ Чылі). Гэтыя выданні мелі сумарны наклад у 100.000 экзэмпляраў [выд.].
[87] Кніга “Um homem, uma obra, uma gestahomenagem das TFPs a Plinio Corrêa de Oliveira”, Edicoes de Amanha, Сан-Паўла, 1989, утрымлівае падрабязныя звесткі аб арганізацыях TFP ў 26 краінах на 6 кантынентах.
[88] Што датычыць барацьбы з найбольш сучаснымі формамі сацыялізму, праца праф. Плініё Карэа дэ Алівейра пад назвай “Што азаначае самакіруемы сацыялізм для камунізму: бар’ер ці мост?” заслугоўвае асаблівай увагі. Яна была апублікавана ў 1982 г. (у 50 найбольш важных выданнях Захаду, агульным накладам 33 млн. экзэмпляраў). Фрыдрых фон Хаек, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, даслаў з гэтай нагоды ліст аўтару, з выразам глыбокага прызнання. Таксама вялікі поспех атрымала кніга “España: anestesiada sin perscibirlo, amordazada sin saberlo, extraviada sin quererlo: la obra del PSOE”, “Ad perpetuam rei memoriam”, выдадзеная іспанскім TFP [выд.].
[89] “Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя” была распаўсюджана таксама ў Аўстраліі, ПАР і Філіпінах [выд.].
[90] пар. Частка I, раздз. 3.3.5.А-Г.
[91] г.зн. да 1976 г. [выд.].
[92] Мы гаворым тут аб інфільтрацыі камунізму ў асобныя цэрквы. Трэба абавязкова зазначыць, што гэтая інфільтрацыя з’яўляецца найбольшай небяспекай для свету, асабліва, калі гэта мае месца ў Святым Апостальскім Рыма-Каталіцкім Касцёле. Бо гэта не “адна з цэркваў”. Гэта адзіны жывы і сапраўдны Касцёл Бога жывога і сапраўднага, адзіная Містычная Абранніца Пана Нашага Езуса Хрыстуса. Адносна іншых цэркваў, Ён не з’яўляецца найпрыгажэйшым і найбольш бліскучым дыяментам сярод меншых і менш бліскучых. Каталіцкі Касцёл з’яўляецца адзіным сапраўдным дыяментам у параўнанні з іншымі падобнымі камянямі, вырабленымі са шкла.
[93] У лютым 1990 году аўтар апублікаваў маніфест пад назвай “Камунізм і Антыкамунізм на парозе апошняй дэкады гэтага стагоддзя”. У ім утрымліваліся важныя пытанні, скіраваныя да камуністычных правадыроў Усходу і Захаду па пытанні перабудовы. Артыкул з’явіўся ў 21 газеце, у 8 краінах і меў вельмі шырокі рэзананс, асабліва ў Італіі [выд.].
[94] Дадзенае вызначэнне паходзіць ад слова „мізэрабілізм”, якое з’яўляецца назвай інтэлектуальнай, літаратурнай і мастацкай плыні, што мае спецыяльняе ўпадабанне да паказу людскай нэндзы [перакл.]
[95] Міхаіл Гарбачоў “Pierestrojka: new thinking for our country and the world”, Нью-Йорк, Harper & Row, 1987, с.34.
[96] Настолькі шырокае знеахвочванне да сацыялізму ў Заходняй Еўропе – нягледзячы на тое, што яно паходзіць не з праваго боку, але з цэнтру – мае несумніўнае значэнне для барацьбы паміж Рэвалюцыяй і Контррэвалюцыяй. А гэта дзеля таго, што па меры таго, як еўрапейскі сацыялізм заўважае страты ў сваіх прыхільніках, яго правадыры павінны будуць паказваць сваю аддаленасць ад камунізму, і нават свой недавер да яго. У сваю чаргу цэнтрысцкія фракцыі, каб свае выбаршчыкі не прынялі іх за сацыялістычныя, павінны будуць маніфеставаць свой антыкамунізм яшчэ больш яскрава чым сацыялісты. А правае крыло цэнтру павінна будзе акрэсліць сябе як антысацыялістычнае.
                Іншымі словамі сярод прыхільнікаў левацкіх і цэнтрысцкіх фракцый, што спрыялі супрацоўніцтву з камунізмам адбываецца працэс падобны да таго, калі лакаматыў цягніка раптоўна спыняецца. Найбліжэйшы вагон прымае першы ўдар і адбівецца ў кірунку супраціўным кірунку ранейшага руху. Гэты вагон ударае ў наступны, з падобным эфектам, і так ланцуговая рэакцыя ідзе да апошняга вагону.
                Ці акутальнае ўзрастанне антысацыялістычнай алергіі стане праявай глыбейшай з’явы, наканаваннем якой будзе трывалы заняпад рэвалюцыйнага працэсу? Ці гэта толькі пераходны працэс і невыразны спазм здаровага глузду ў сучасным хаосе? Тое, што адбылося да гэтага часу, не дае яшчэ падставаў для адказу на пастаўленыя пытанні.
[97] Частка I, раздз. 5.
[98] Пар. казанне Паўла VI  ад 29.VI.1972
[99] Insegnamenti di Paolo VI, друкарня Poliglotta Vaticana, том 10, сс.707-709.
[100] Перакласьці фразу...!!!
[101] Insegnamenti di Paolo VI, друкарня Poliglotta Vaticana, том 10, с.1188.
[102] Ян Павал II, прамова да манахаў і ксяндзоў, удзельнікаў Першага італьянскага Нацыянальнага кангрэсу на тэму: “Місіі сярод людзей васьмідзесятых”, 6 II 1981, у: LOservatore Romano, 7 II 1981.
[103] Гл. Віторыё Мэсоры “Рапарт аб стане веры – з Ксяндзом Кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам размаўляе Віторыё Мэсоры”, выдавецтва “Michalineum”, Варшава, 1986, с.25.
[104] Прамова Паўла VI да Ламбардскай семінарыі, 7 XII 1968.
[105] Пачынаючы з трыццатых гадоў, разам з групай, што пазней заснавала бразільскае TFP, мы прысвяцілі максімум нашага часу і магчымасцяў дзеяння і барацьбы, змаганням, што папярэднічалі вялікім сутыкненням унутры Касцёла. Нашым першай сур’ёзнай акцыяй у гэтай барацьбе было апублікаванне кнігі Em Defesa da Acão Catolica (У абароне “Каталіцкай Акцыі”) - São Paulo, Editora Ave Maria, 1943; што раскрывала працэс аднаўлення ў жыцці памылак мадэрнізму, што развіліся ў бразільскім руху Каталіцкай Акцыі. Належыць таксама ўзгадаць аб нашай пазнейшай працы A Igreja ante a escalada da ameaca comunista — Apelo aos Bispos silenciosos (São Paulo, Editora Vera Cruz, 1976, с.37-53).
Сёння праз больш чым сорак год, гэтая барацьба дасягнула зеніту, і аб яе памерах і напружанасці ў будучым цяжка сказаць. У гэтай барацьбе мы з радасцю прымаем у шэрагах TFP і падобных арганізацый новых прыхільнікаў нашых ідэалаў з 26 краін на шасці кантынентах. Таму слушна адзін аднаму кажуць на полі бою жаўнеры добрай справы: Quam bonum et quam jucundum habitare fratres in unum (Пс 132,1) (“Вось як добрая і ўдзячная рэч, жыць братам разам!”).
[106] У 1990 годзе арганізацыі TFP пабілі гэты рэкорд найбольшай у гісторыі петыцыяй. Яны сабралі 5 212 580 подпісаў за вызваленне Літвы, што знаходзілася тады пад савецкім ярмом [выд.].
[107] яна была названа “Палітыка разрадкі Ватыкану адносна камуністычных урадаў – пытанне для TFP. Адмовіцца ад супраціву, ці супраціўляцца?” Гэтая дэкларацыя – сапраўдны маніфест – была абвешчана ў 57 штодзённых газетах11 краін, пачынаючы ад красавіка 1974 г. [выд.].
[108] пар. Гал. 2,11
[109] Гэта твор, манументальны ў сваёй дакументацыі, аргументацыі і абараняемых тэзах, меў сапраўды эпічнага папярэдніка, яшчэ да таго, як Чылі апанаваў камунізм. Тут ідзе гутарка аб кнізе Фабіё Відыгала Хав’ера да Сільвейры, Frei: El Kerensky Chileno” (“Фрэй: Чылійскі Керанскі”), якая раскрыла рашаючае супрацоўніцтва Чылійскай Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі і яе правадыра, прэзідэнта рэспублікі Эдуарда Фрэя у падрыхтоўцы марксісцкай перамогі. Кніга перажыла 17 перавыданняў у Бразіліі, Аргентыне, Эквадоры, Венесуэле і Італіі, а агульны наклад перавысіў 100 000 экземпляраў.
[110] Сёння: Sociedad Española de Defensa de la Tradicion, Familia y Propriedad — TFP Covadonga.
[111] Зараз TFP і падобныя арганізацыі існуюць у Аргентыне, Аўстраліі, Балівіі, Бразіліі, Чылі, Эквадоры, Філіпінах, Францыі, Іспаніі, Індыі, Японіі, Канадзе, Калумбіі, Коста-Рыцы, Германіі, Парагваі, Перу, Польшчы, Партугаліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, ЗША, Уругваі, Венесуэле, Вялікабрытаніі, Італіі.
[112] пар. Частку I, раздз. 6.3.
[113] пар. Клод Леві-Штраус, La pensée sauvage, выд. Plon, Парыж 1969.
[114] Пс 95,5.
[115] Структуралізм – культурная плынь, якая адмаўляе іерархію, прапагандуе радыкальнае спрашчэнне зносінаў; імкнецца да звядзення чалавецтва ў стан пляменнай супольнасці (заўв. перакл.)
[116] Убор – вопратка, адзенне (заўв. перакл.)
[117] “Мы добра ведаем, што сучасны чалавек, які перанасычаны маўленнем, выглядае істотай, змучанай слуханнем і, што яшчэ горш, істотай, да якой словы не даходзяць. Нам вядомыя таксама меркаванні шматлікіх псіхолагаў і сацыёлагаў, якія сцвярджаюць, што сучасны чалавек ужо выйшаў з цывілізацыі слова – якая практычна згубіла сваю мэту і стала непатрэбнай – і жыве цяпер у цывілізацыі вобразу.”, паводле: Апостальская Адгартацыя Evangelii nuntiandi, 8 XII 1975, Documentos Pontificios, 6 выд., Petropolis, Vozes, 1984, № 188, с.30.

[118] Адносна гэтай надзеі, гл. каментарыі, даданыя ў раздз. II Часткі III.
[119] Лаікат – супольнасць свецкіх (заўв. перакл.)
[120]гл. Частка I, раздз. 5.1-3.
[121] Параўн. Пс. 122, 1-2.
[122] Ubi Ecclesia ibi Christus, ubi Petrus ibi EcclesiaДзе Касцёл там Хрыстус, дзе Пётр там Касцёл (заўв. перакл.)
[123] Тлумачэнне стану crescendo глядзі ў раздз. VI Марш Рэвалюцыі (заўв. перакл.)
[124] Гл. Частка III, раздз. 2, каментарый “Перабудова і галоснасць: дэмантаж III Рэвалюцыі ці метамарфоза камунізму?”.
[125] Гл. Folha de São Paulo, 21 XII 1991.
[126] Гл. O Estado de São Paulo, 11 I 1992.
[127] Гл. Le Figaro, 12 III 1992.
[128]Гл. Частка III, раздз. 2, каментарый “Перабудова і галоснасць: дэмантаж III Рэвалюцыі ці метамарфоза камунізму?”.
[129] Гл. Jornal da Tarde, Сан-Паўла, 27 XII 1991.
[130] Гл. Ambito Financiero, Буэнас-Айрэс, 19 II 1992.
[131] Гл. El Tiempo, Багота, 22 II 1992.


Desejaria receber atualizações gratis e instantâneas do blog 'Flagelo russo' no meu E-mail

Nenhum comentário:

Postar um comentário